У 2015 годзе ў рамках праекта «Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай эканомікі», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь», быў адкрыты эколага-забаўляльны цэнтр «У гасцях у 12 месяцаў». Подробнее
Аказанне практычнай і метадычнай дапамогі кіраўнікам арганізацый у забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы – сфера адказнасці мабільнай групы, якая не адзін год дзейнічае пры Навагрудскім райвыканкаме. Аб выніках працы мабільнай групы за мінулы год і накірунках дзейнасці расказаў галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама В.А. Федарчук. Подробнее
Тэрмін, адведзены на падрыхтоўку тэхнікі да веснавых палявых работ, з кожным днём скарачаецца. Да традыцыйнай пастаноўкі тэхнікі на лінейку гатоўнасці засталося менш чым месяц. Ці паспеюць у сельгасарганізацыях да гэтага часу завяршыць рамонтныя работы? Подробнее
Чарговая сустрэча старшыні Навагрудскага райвыканкама А.М. Маркевіча з працоўным калектывам у фармаце справаздачы прайшла на ТАА «Навагрудская фабрыка спецадзення». Старшыня райвыканкама выступіў са справаздачай аб рабоце ўлады, падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за мінулы год. Подробнее
У апошні час пачасціліся звароты грамадзян Беларусі, якія самастойна выязджаюць на працу за мяжу, з просьбай высветліць законнасць дзейнасці арганізацыі, якая аказвае ім паслугі па працаўладкаванні, а таксама разабрацца ў сітуацыі парушэння загадзя абумоўленых з пасрэднікам (ці замежным наймальнікам) умоў працы. Подробнее
Калі вы разумныя, здаровыя, фізічна падрыхтаваныя і хочаце быць упэўненымі ў заўтрашнім дні, паступайце ў ДУА «Універсітэт грамадзянскай абароны МНС». Для навучання прымаюцца юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў. Тэрмін навучання – 4 гады на бюджэтнай і платнай асновах. Подробнее
Сёлетні вечар сустрэчы выпускнікоў у дзяржаўнай установе адукацыі «Гарадзечанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», які прайшоў у суботу Подробнее
Больш за 150 журналістаў з усёй Беларусі сталі ўдзельнікамі III форуму «Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства», які прайшоў на мінулым тыдні ў Мінску і быў арганізаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Т.У. Каранеўская прыйшла ў кампанію «Правіт» у 2003 годзе. Думала, што адпрацуе год-два, а атрымалася – надоўга. Прывабіла імклівае развіццё прадпрыемства, пастаяннае ўдасканаленне вытворчасці, цікавае і насычанае працоўнае жыццё. Подробнее
На ТАА «ПравітБел» ёсць работнікі, якія, нягледзячы на абставіны, застаюцца вернымі роднай кампаніі. Прыйшоўшы на прадпрыемства амаль дваццаць гадоў таму, яны сталі прафесіяналамі высокага класа і сёння перадаюць свой вопыт маладым. Такія людзі – самыя каштоўныя работнікі. Подробнее