У юных маладзечанак з’явілася магчымасць займацца адным з самых прыгожых і грацыёзных відаў спорту – мастацкай гімнастыкай. Заняткі праводзіць чэмпіёнка Беларусі 2002 года сярод прафесіяналаў Юлія Страковіч. У скарбонцы яе дасягненняў больш за паўсотні медалёў. Подробнее
У Брэсце адбылася перадача сімвалічнага знака культурнай сталіцы Беларусі гораду Маладзечна. Подробнее
У халодны перыяд года асабліва шмат спраў у спецыялістаў гарадскога раёна электрычных сетак. Ад іх намаганняў залежыць стабільнае электразабеспячэнне прадпрыемстваў і арганізацый, сацыяльных аб’ектаў, жылога сектара… А ў час дзяжурства на Каляды і Новы год яны адказваюць яшчэ і за святочны настрой гараджан. Подробнее
«Хіба можна не выпісваць «раёнку»? Дзякуючы ёй наша сям’я заўсёды ў курсе падзей, што адбываюцца на Маладзечаншчыне. З любімым выданнем не расстаёмся вось ужо шмат гадоў. Да таго ж, каляндар «Маладзечанскай газеты» ў доме на самым бачным месцы», — шчыра і добразычліва гаварыла наша пастаянная чытачка В. Драгун у час сустрэчы работнікаў выдання з падпісчыкамі ў аддзяленні паштовай сувязі аграгарадка Хажова. Подробнее
ХI Мінскі абласны фестываль нацыянальных культур прайшоў у Палацы культуры г. Маладзечна. Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі чатырнаццаці нацыянальнасцей з пятнаццаці раёнаў Міншчыны. Подробнее
За два гады – 66 анкет, 39 падапечных, 31 валанцёр. Усе гэтыя лічбы аб’яднаны праектам Мінскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа «Укараненне стратэгіі СТОП-сухоты». Подробнее
Арцём Дараховіч стаў тысячным нованароджаным Маладзечна ў гэтым годзе. Урачыстая цірымонія рэгістрацыі прайшла ў ЗАГСе. Подробнее
Крэатыўныя ідэі навагодняга дэкору і падарункаў ад удзельнікаў клубных аб’яднанняў Маладзечанскага Палаца культуры. Подробнее
На вялікай сцэне Палаца культуры свае тэматычныя музычныя нумары і хатнія заданні прадэманстравалі фіналісты конкурсу школьных агітбрыгад. Сёлета імі сталі навучэнцы гімназій №10 і №6, а таксама школ №1, 4, 12, 14. Подробнее
Ульяна Чаплінская, якая займаецца ва ўзорнай студыі эстрадных спеваў «Брава» дзіцячага цэнтра культуры «Расток», перамагла ў конкурсе «Усмiхнiся, Зорачка — 2015». Кіруе студыяй намеснік дырэктара «Растка» Наталля Соніч. Подробнее