Ці варта павялічваць альбо памяншаць дэкрэтны водпуск? Як часта таты сыходзяць у водпуск па доглядзе дзіцяці? Ці дасягнута ў Беларусі гендарная роўнасць? У чым карысць і небяспека гламурных выданняў? Пра гэта і не толькі вядомыя беларускі ды іх калегі-мужчыны разважалі падчас «круглага стала» «Партрэт сучасніцы: беларуская жанчына сёння», арганізаванага Выдавецкім домам «Звязда». Подробнее
Сёлета з першых дзён красавіка ў краіне пачынаюць дзейнічаць асобныя падпункты Дэкрэта кіраўніка дзяржавы №7 «Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)» Подробнее
«Мы радуемся таму, на што звычайна сем'і не звяртаюць увагі. Учора, напрыклад, сын… нас падмануў. Гэта ж крута!..» З акцёрамі і музыкамі Ганнай ХІТРЫК і Сяргеем РУДЗЕНЕМ мы сустракаемся ў холе дзіцячай спартыўнай школы. На размову — усяго паўгадзіны, пакуль у іх Сцёпы занятак па акрабатыцы. Подробнее
Ён любіў гуляць у шахматы, а на дачы ў Ждановічах вырошчваў кукурузу. Быў добрым псіхолагам і заўважаў нават самыя маленькія дробязі. Усё жыццё пісаў байкі, п'есы, раманы на адной нямецкай друкарцы «Фартуна», дзе нямецкія літары былі замененыя на беларускія, і цягам чвэрці стагоддзя займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі. Подробнее
Добрая навіна для аматараў творчасці Алеся Адамовіча. Яшчэ летась «Звязда» распачала цыкл публікацый у падтрымку стварэння музея гэтага пісьменніка на яго малой радзіме ў пасёлку Глуша Магілёўскай вобласці Подробнее
З канца мінулага года ў нашай краіне з'явілася сувязь чацвёртага пакалення, так званая 4G або LTE. Цяпер інтэрнэт у мабільных прыладах павінен стаць хутчэйшым у дзясяткі разоў, што, як мяркуюць некаторыя спецыялісты, у перспектыве дазволіць увогуле адмовіцца ад сотавай сувязі… Магчыма, ужо праз некалькі гадоў апараты, якімі мы карыстаемся, апынуцца ў гісторыка-інфармацыйным цэнтры РУП «Белтэлекам» — месцы, дзе захоўваюцца шматлікія сведчанні «безінтэрнэтных» часоў. Карэспандэнты «Чырвонкі. Чырвонай змены» наведалі музей сувязі і даведаліся больш аб тым, як беларусы абменьваліся інфармацыяй у «аналагавую» эпоху і чаму славутымі «барышнямі» маглі быць толькі незамужнія. Подробнее
Пабачыла свет адна з першых айчынных грунтоўных манаграфій па кампаналогіі — навуцы аб званах. Гэта кніга кандыдата мастацтвазнаўства Алены Шацько «Колокольный звон Белой Руси: тысячелетие традиции». Пад яе вокладкай — унікальны матэрыял пра традыцыйнае беларускае званарства, звесткі пра каштоўныя старажытныя званы, што захоўваюцца ў музеях і яшчэ гучаць у храмах. Выданне сталася вынікам амаль пятнаццацігадовага даследавання, соцень экспедыцый, працы ў архівах Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі. Гэтая кніга — не толькі найбагацейшая крыніца звестак пра званы, але і доказ таго, што традыцыйнае званарства нашага народа непаўторнае, унікальнае, вартае захавання і зберажэння.
Сёння Алена Шацько разам з Беларускім саюзам музычных дзеячаў ініцыюе ўнясенне традыцыйнага званарства ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, а потым і ЮНЕСКА. У гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» Алена Генадзеўна ўспамінае пра вытокі сваёй цікавасці да званоў, расказвае пра сенсацыйныя знаходкі і адкрыцці, а таксама тлумачыць, чаму ў вёсках нельга праводзіць майстар-класы для званароў. Подробнее
А новыя нормы Указа №460 дазволяць сіротам атрымліваць ільготныя крэдыты на жыллё ўжо і без чаргі. Подробнее
У розныя часы ў Мінску кіравалі людзі з абсалютна супрацьлеглымі поглядамі, памкненнямі, разуменнем маралі… Якая сіла, напрыклад, можа аб'яднаць гарадскога галаву Яна Караля фон Гутэн-Чапскага і наркама дзяржбяспекі Лаўрэнція Цанаву? А між тым, такая сіла ёсць, і імя ёй — Гісторыя. Час мінуў, але горад захаваў у сабе рысы сваіх колішніх кіраўнікоў — дзесьці цвёрдакаменныя, а дзесьці — ледзьве ўлоўныя. Разам з экскурсаводам Паўлам Дзюсекавым працягваем вандраваць па сталіцы і раскрываць яе даўнія загадкі. Подробнее
Кожны дзень з'яўляюцца дзясяткі новых музычных кампазіцый розных жанраў. І гэта заканамерна, бо адлюстроўвае тэндэнцыі часу, паказвае, што хвалюе сучасных творцаў. І прыемна канстатаваць, хаця б для сябе, што народная песня, як і класічная музыка, застаецца з года ў год у нас на слыху. Подробнее