Пра спартыўныя дасягненні навучэнцаў Пастаўскага дзяржаўнага каледжа раённая газета пісала неаднойчы. І вось чарговая цудоўная нагода — выхаванцы трэнера Аляксандра Аляксандравіча Тарасевіча занялі першае месца па міні-футболе ў абласных спаборніцтвах сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а валейбалісты, з якімі займаецца Юрый Барысавіч Трафімаў, паказалі найлепшы вынік у рамках раённай спартакіяды. Подробнее
У адпаведнасці з пастановай праўлення Віцебскага аблспажыўсаюза, два гады назад Пастаўскаму раённаму спажывецкаму таварыству быў перададзены ў арэнду магазін “Родны кут”, размешчаны ў цэнтры Браслава. А ў канцы верасня бягучага года вышэйназванай структурай прынята рашэнне адносна яшчэ 13 гандлёвых прадпрыемстваў суседняга раёна. Подробнее
У апошнія гады скарачэнне наяўнага грашовага абароту ў краіне з’яўляецца адным з галоўных напрамкаў палітыкі дзяржавы і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Прыемная навіна прыйшла ў пачатку мінулага тыдня ў Пастаўскую дзіцячую школу мастацтваў імя А. Тызенгаўза. Адна з яе вучаніц — 5-класніца Валерыя Патрушава — заваявала Гран-пры на міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў “Зорная восень”, які праходзіў 14 кастрычніка ў Кіеве. Подробнее
Сёлетняе жніво для механізатара адкрытага акцыянернага таварыства “Ярэва-агра” Алега Зянонавіча Нагановіча пачалося з непрыемнасці. Толькі вывеў на збажыну камбайн, як на трэці дзень выйшаў са строю рухавік. Пакуль яго адрамантавалі, задажджыла так, што немагчыма было ўз’ехаць на палеткі. Зноў перажыванні. Подробнее
Учора ваеннаслужачыя ўзвода сувязі, які ўваходзіць у склад 1-га радыётэхнічнага цэнтра, адзначылі сваё прафесійнае свята — Дзень войск сувязі Узброеных Сіл Беларусі. Подробнее
Вываз смецця з прыватнага сектара райцэнтра, просьба пасадзейнічаць у паскарэнні рамонту даху, ці можа памер пенсіі быць меншым за бюджэт пражытачнага мінімуму, плануецца альбо не вяртаць насельніцтву краіны ўклады, зробленныя ў савецкія часы. Гэтыя пытанні хвалявалі тых, хто звярнуўся да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргея Рычардавіча Зямчонка падчас асабістага прыёму і «прамой тэлефоннай лініі», якія адбыліся ў аўторак. Подробнее
Так называлася мерапрыемства, прымеркаванае да Дня маці, якое ладзілася ў аддзяленні адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Подробнее
Месяц таму Часлава Пятроўна Маслоўская захварэла. У бальніцу не лягла, лячылася дома. Адольвалі сумныя думкі: як-ніяк 85-ы завяршае. Але ні сыну, ні дачцэ, якія жывуць у Расіі, пра сваё недамаганне не сказала ні слова. І толькі калі паправілася, прызналася, што мела праблемы са здароўем. Подробнее
Серыми, дождливыми осенними днями так хочется вернуться в лето! В то время, когда ярко светит солнце, преломляясь лучами в капельках утренней росы, весело чирикают птички, а воздух, кажется, напоен не только ароматами трав и цветов, но и счастьем. Вернуть всё это мне помогают воспоминания о замечательном путешествии в Грузию, которое состоялось в начале сентября. Подробнее