СМИ Беларуси Печатные СМИ Пастаўскі край
У 1991 годзе газета ўпершыню выйшла пад назвай “Пастаўскі край”. Спачатку, як і раней, тры разы на тыдзень — у аўторак, чацвер і суботу аб’ёмам чатыры паласы. З №25 за 26 лютага 1991 года — у аўторак і пятніцу на чатырох старонках. З №64 за 15 жніўня 1992 года газета пачала выходзіць на чатырох старонках у сераду і суботу. З 2001 года аб’ём выдання — чатыры па серадах і 6 (па суботах) старонак, з 2004-га — чатыры і восем, з 2005-га — шэсць і восем. З 7 сакавіка 2006 года газета пачала выходзіць двухкаляровай. У 2006 годзе (№119-120) да Дня беларускага пісьменства, які праводзіўся ў Паставах, у свет выйшаў першы паўнакаляровы нумар (у гэтым жа годзе поўнакаляровыя нумары былі падрыхтаваны да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці і да Новага года). У наступным годзе поўнакаляровыя нумары былі падрыхтаваны да свята 8 Сакавіка і Х Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Газета мела аб’ём восем і дзесяць старонак, з 2009 года — восем і дванаццаць.