Пераважная большасць жыхароў з нецярпеннем чакаюць капрамонту ў сваім доме і гатовы мірыцца з нязручнасцямі, якія спадарожнічаюць будаўнічым работам. Аднак здараюцца ў гэтым правіле і выключэнні. Частка жыльцоў дома па вуліцы Валчэцкага, 49 Б, дзе зараз ідзе капітальны рамонт, катэгарычна адмаўляюцца пусціць работнікаў ЖКГ у свае кватэры. Подробнее
У межах прафарыентацыйнай работы ў школах горада і раёна, сельскагаспадарчым ліцэі і аграрным каледжы адбыліся сустрэчы будучых абітурыентаў з дацэнтам кафедры арганізацыі вытворчасці ў АПК УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» Г.А. Гесцем. Маладыя людзі пазнаёміліся са спецыяльнасцямі, спецыялізацыяй і формамі навучання ва ўніверсітэце. Подробнее
У жыцці кожнага чалавека ёсць тое, што выклікае асаблівы інтарэс, што натхняе і вымушае рухацца наперад. Адных аб’ядноўваюць заняткі спортам, другіх любоў да музыкі, іншых цяга да прыгод і падарожжаў. А ў нашай школе ёсць рабяты, якіх аб’ядноўвае вера ў сілу ведаў, імкненне да дасягнення агульных мэт і жаданне стаць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. Размова ідзе пра класы прававой накіраванасці. У чым жа іх асаблівасць? Подробнее
Наша Беларусь – маляўнічая краіна, якая здаўна славіцца дзіўнай прыродай, старажытнымі замкамі, старадаўнімі сядзібамі і храмамі. Беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч назваў Беларусь «зямлёй пад белымі крыламі». У нашай СШ №3 ва ўсіх класах пастаянна ладзяцца мерапрыемствы, якія знаёмяць нас з гісторыяй і багатай культурнай спадчынай роднай Беларусі. Подробнее
Піянерыя – цудоўная краіна, якой сёлета споўнілася 95 гадоў. Усе, хто яе насяляе, – працалюбівыя, дружалюбныя, добрасумленныя, упэўненыя ў сабе рабяты. Нашай дружыне, якая носіць імя выпускніка сярэдняй школы №3 воіна-інтэрнацыяналіста Віктара Пацалуёнка, таксама ёсць чым ганарыцца. Подробнее
Няма іншай прафесіі, пра якую б так шмат было напісана са старажытных часоў, якую б гэтак жа ўзвялічвалі вядомыя паэты, пісьменнікі, вучоныя і мысліцелі, якую называлі самымі прыгожымі словамі: высакародная, пачэсная, душэўная, цудоўная. Кожны прадстаўнік гэтай прафесіі павінен быць чэсным і праўдзівым, кампетэнтным і патрабавальным, адначасова добрым, строгім і гатовым да кампрамісу. Так, усё гэта пра настаўніка. Подробнее
У 2013 годзе быў падпісаны закон, які абавязвае ўладальнікаў транспартных сродкаў аплачваць дзяржпошліну за выдачу дазволу на ўдзел іх аўтамабіля ў дарожным руху. Транспартны падатак пачалі аплачваць з 2014 года. Подробнее
У апошнія дні лістапада адзначаецца Сусветны дзень тэлебачання. Гэта перадавая тэхналогія ўзнікла больш за сто гадоў таму і з часам стала асноўным сродкам масавай інфармацыі. І гэта нядзіўна, бо тэлебачанне – гэта даступная крыніца актуальных навін, карысных парад, забаў і рэкламы. Подробнее
Жыве ў вёсцы Нянькава працалюбівая і сціплая сям’я Мікалая Яўстаф’евіча і Людмілы Іванаўны Іванчык. Здалёк заўважаеш іх дагледжаныя падворак і хату. Добрую жыццёвую школу прайшлі нашы героі. І цяпер, калі даўно ўжо выйшлі на пенсію, не сядзяць без справы: садзяць агарод, трымаюць хатнюю гаспадарку, займаюцца добраўпарадкаваннем сваёй сядзібы. Подробнее
так можна акрэсліць тэму чарговай «прамой тэлефоннай лініі», якую ў мінулую сераду правёў старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Анатолій Мечыслававіч Маркевіч. Подробнее