Успамін памерлых з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі чалавецтва ўжо з самага яе пачатку. Гэта арганічна ўваходзіць у вераванні як першабытнага, так і сучаснага чалавека. Каталіцкія вернікі Дзень памінання памерлых адзначаюць 2 лістапада. Акрамя традыцыйных малебнаў, богаслужэнняў і асвячэння могілак, у парафіі Святога Міхала Арханёла г. Навагрудка сёлета было вырашана арганізаваць канцэрт-рэквіем класічнай музыкі, які адбыўся ў суботу, 11 лістапада. Подробнее
Наступную інфармацыю друкуем у сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян і прыняццем пастановы Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2016 года №58 – выкарыстанне ярлыка на вываз лесапрадукцыі формы П-6 і квітанцыі-накладной на выдачу лесапрадукцыі формы П-6 квітанцыі, якія даюць магчымасць зрабіць вываз аплачанай лесапрадукцыі ў нарыхтаваным выглядзе на працягу месяца, спынена. На дадзены момант выдача дроў насельніцтву праводзіцца па таварна-транспартных накладных формы-1, якая прадугледжвае адгрузку лесапрадукцыі ў дзень яе аплаты і афармлення ТТН. Подробнее
З даўніх часоў беларусы з асаблівай пашанай ставяцца да хлеба, ён з’яўляецца знакам заможнасці і дабрабыту. І да сённяшняга дня захоўваецца традыцыя сустракаць дарагіх і важных гасцей прыгожым караваем – сімвалам хлебасольства і гасціннасці. З асаблівым майстэрствам выпякаюць караваі ў філіяле «Навагрудскі хлебазавод» ААТ «Гроднахлебпрам». Подробнее
Пад дэвізам «Якасць пераўтварае!» з 6 па 12 лістапада праходзіць Еўрапейскі тыдзень якасці. Менавіта якасць паляпшае прадукцыю, арганізацыю, у рэшце рэшт — навакольны свет, матывуе на развіццё і дасягненне ўстойлівага поспеху! Подробнее
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне школьнікаў заўсёды было і застаецца адным з важнейшых накірункаў арганізацыі адукацыйнага працэсу моладзі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Подробнее
На адным са старэйшых прадпрыемстваў горада – Навагрудскім вінзаводзе – за апошні час адбыліся значныя змены. У пачатку года прадпрыемства стала філіялам ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь», а летам завод узначаліў новы кіраўнік. Аб планах на будучыню, накірунках развіцця вытворчасці наша размова з дырэктарам філіяла «Навагрудскі вінзавод» А.І. Лынько. Подробнее
У Дзятлаве 8 лістапада прайшоў занальны этап рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». У рэгіянальнай выстаўцы праектаў прынялі ўдзел наватары з Навагрудскага, Дзятлаўскага і Карэліцкага раёнаў. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», якое дапамагае маладым людзям рэалізаваць інавацыйныя ідэі ў розных сферах дзейнасці. Подробнее
З воінскіх часцей бацькам ваеннаслужачых часта прыходзяць падзячныя пісьмы. Словы падзякі на адрас Алесі Аляксандраўны і Эдуарда Мікалаевіча Карповічаў – бацькоў Артура Карповіча, – які дастойна служыць у Кіналагічным цэнтры Калодзішчы Узброеных Сіл, выказвае ваенны камісар Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Сяргей Пятровіч Бурак. Подробнее
Навагрудчанін, навучэнец 3 курса аддзялення «Банкаўская справа» філіяла ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» «Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж» Аляксей Гурын яшчэ падчас вучобы ў сярэдняй школе №3 вылучаўся сярод аднагодкаў сваёй стараннасцю і адказнасцю. Подробнее
Часта ўзнікае пытанне: ці могуць супрацоўнікі міліцыі і службовыя асобы праводзіць агляд жылля і іншага законнага валодання грамадзян? Звернемся да заканадаўства аб адміністрацыйных правапарушэннях. Подробнее