24 кастрычніка ў Навагрудку «прамую тэлефонную лінію» і выязны прыём грамадзян правёў начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Сяргей Вячаслававіч Вішанькоў. Подробнее
кожны раз мы жадаем тым, хто адпраўляецца ў дарогу, на работу ці ў камандзіроўку, едзе дадому, да родных і сяброў. Але ці часта, пакідаючы за сабою кіламетры, задумваемся, колькі сіл і сродкаў укладзена ў будаўніцтва, рамонт і абслугоўванне дарог? За ўсім гэтым камфортам і зручнасцю стаіць стараннасць людзей, якія ў апошнюю нядзелю кастрычніка адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень аўтамабіліста і дарожніка. Подробнее
Абыходжанне з адходамі – праблема, актуальная для любога населенага пункта. І хаця ў нашым горадзе створана дзейсная сістэма збору і ўтылізацыі адходаў, на жаль, свае адносіны да адходаў насельніцтва мяняе з цяжкасцю. Між тым “лёс” адходаў залежыць ад кожнага з нас, ад таго, як мы збіраем і выкідваем смецце. Подробнее
Багатая духоўна-культурная спадчына горада Навагрудка адлюстравана ў шматлікіх помніках гісторыі і архітэктуры. Яны ствараюць непаўторны каларыт і сапраўдную сувязь эпох ад ранняга Сярэднявечча да нашых дзён. Гэтая асаблівасць нашага горада, унікальны прыродны і архітэктурны ландшафт робяць яго запатрабаваным у турыстаў, якіх з кожным годам да нас прыязджае ўсё больш. Подробнее
так называецца творчы праект вучняў гімназіі №75 г. Мінска імя П.В. Масленікава. У рамках гэтага праекта быў выкананы макет палацава-паркавай сядзібы Храптовічаў у Шчорсах, які на мінулым тыдні быў перададзены ў дар Навагрудскаму гістарычна-краязнаўчаму музею. Подробнее
19-20 кастрычніка ў Мінску праходзіў рэспубліканскі семінар «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны», у рабоце якога прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка. Подробнее
Сярод шматлікіх унікальных куткоў Беларусі сваёй прыгажосцю здаўна славіцца Навагрудчына. Наш рэгіён мае багатую гістарычна-культурную спадчыну і непаўторныя прыродныя ландшафты. Адным з самых вядомых і асаблівых месц з’яўляецца Любчанскі замак. З 2003 года сіламі і сродкамі добраахвотнікаў пачалося аднаўленне гэтага помніка гісторыі і культуры. Дзякуючы праведзеным работам, Любчанскі замак стаў месцам актыўнага наведвання турыстамі і правядзення розных мерапрыемстваў. Подробнее
Калі вы хоць раз папарыліся ў лазні, наўрад ці забудзеце адчуванне лёгкасці, чысціні і асалоды, дасягнуць якіх ніколі не атрымаецца, прымаючы ванну ці душ. Не губляе папулярнасці гэты від адпачынку і ў навагрудчан. А дзякуючы мадэрнізацыі жаночага аддзялення гарадской лазні, прыгожая палова зможа атрымліваць сапраўдную асалоду ад лазневых працэдур. Подробнее
У пачатку кастрычніка ў Мінску прайшла буйнейшая галіновая выстаўка Рэспублікі Беларусь «BelTexIndustry-2017» па аптовым продажы тавараў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці, якая сабрала больш за 130 кампаній-удзельнікаў з Рэспублікі Беларусь, Расіі, Украіны, Турцыі, Польшчы. Удзел у выстаўцы прынёс ААТ «БелКрэда» дыплом пераможцы ў намінацыі «За лепшую выставачную экспазіцыю». Подробнее
На мінулым тыдні ў раёне прайшоў адзіны дзень аховы працы па тэме: «Забеспячэнне бяспекі працы пры правядзенні работ з павышанай небяспекай». У яго рамках на базе дрэваапрацоўчага цэха «Батароўка» ДЛГУ «Навагрудскі лясгас» адбыўся раённы семінар-нарада па пытаннях аховы працы. Подробнее