Чатыры дачушкі і два сыночкі – сапраўднае багацце Вольгі Міхайлаўны Самсон і Віталія Тадэвушавіча Навумчыка. У іх доме пануе атмасфера добразычлівасці, павагі і гармоніі – у гэтым я ўпэўнілася падчас нашай сустрэчы. Іх новая кватэра з раніцы да позняга вечара напоўнена звонкімі дзіцячымі галасамі. Подробнее
Мама, мамачка, матуля – гэтыя словы асабліва пяшчотна і чула гучаць для Марыі Баляславаўны Хілевіч, якая выхоўвае дзвюх дачушак і трох сыноў. Мама для іх – самы дарагі на зямлі чалавек – той, хто заўсёды выслухае, пашкадуе, усё зразумее і ўсё даруе. Подробнее
– Дзеці – гэта шчасце, – пераканана шматдзетная маці Н.У. Скварада. Найлепшы падарунак для кожнай маці – шчаслівыя і радасныя ўсмешкі дзяцей, а іх у Наталлі Уладзіміраўны пяцёра. Ім яна аддае ўсю сваю любоў і клопат. Подробнее
Нагодай для чарговага рэйду супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі сумесна з карэспандэнтам раённай газеты «Новае жыццё» сталі неаднаразовыя звароты людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў аддзел ДАІ з просьбамі прымяніць адміністрацыйны штраф да парушальнікаў, якія прыпаркавалі свой аўтамабіль пад знакам «Паркоўка для інвалідаў». А таксама ў дзяржаўтаінспекцыю звяртаюцца супрацоўнікі і ўладальнікі магазінаў, якія не застаюцца абыякавымі і накіроўваюць фотаздымкі з аўтамабілямі, якія прыпаркаваны няправільна. Подробнее
Сёння – 14 кастрычніка, а гэта значыць, што сваё «прафесійнае» свята адзначаюць галоўныя людзі ў нашым жыцці – нашы мамы. Подробнее
На пытанні адказвае начальнік разлікова-даведачнага цэнтра Навагрудскага РУП ЖКГ Вольга Леанідаўна КАПЦІЛОВІЧ. Подробнее
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці ў рамках трэцяга этапа рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку!», якая прымеркавана да дня нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных (БМГАВП), у сераду прайшла тэматычная сустрэча работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з вучнямі сярэдніх школ горада і раёна. Подробнее
У мінулы чацвер, 12 кастрычніка, старшыня аблвыканкама Уладзімір Васільевіч Краўцоў у Навагрудку правёў прэс-канферэнцыю для журналістаў вобласці, падчас якой адказаў на пытанні прадстаўнікоў СМІ па розных сферах жыццядзейнасці рэгіёну. Подробнее
Літыя чыгунныя люкі для назіральных калодзежаў хоць і не з’яўляюцца складанай і дарагой прадукцыяй, усё ж выконваюць даволі важныя функцыі: закрываюць прасвет калодзежа, перашкаджаючы пранікненню ўнутр ападкаў і смецця, абараняюць людзей і жывёл ад падзення і траўміравання. Подробнее
5 кастрычніка ў рамках другога этапа рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Стварэнне сацыякультурнага цэнтра БРАМіК» на базе філіяла тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна ў аграгарадку Брольнікі адбылася спартландыя сярод змешаных маладзёжных каманд «Наперад! За здаровы лад жыцця!». Ініцыятыва рэалізуецца ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). Подробнее