Напісаць пра Аляксандра Канстанцінавіча і Марыю Мікалаеўну Куль з вёскі Ракевічы ў рубрыцы «Гісторыя Навагрудчыны ў старым альбоме» мне параіў старшыня Асташынскага сельвыканкама Анатоль Пятровіч Нагулевіч. Подробнее
У гэтыя дні асаблівае ажыўленне на бульбяных палетках раёна: у самым разгары ўборка «другога хлеба». На мінулым тыдні мы наведаліся на бульбяное поле ААТ «Прынёманскі», дзе з гектара атрымліваюць больш за 300 цэнтнераў. Подробнее
26 верасня ў экспазіцыі «Музей яўрэйскага супраціўлення ў Навагрудку» ўстановы культуры «Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей» прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя захаванню памяці загінулых у гады Халакосту на Навагрудчыне. На тэрыторыі музея у памяць аб усіх малалетніх ахвярах Халакосту быў адкрыты памятны знак. Подробнее
Сялянская праца ніколі не была лёгкай. Каб зямля аддзячыла добрым ураджаем, патрэбна шмат працаваць. З вясны і да позняй восені рабочы дзень вяскоўца доўжыцца, як кажуць, ад цямна і да цямна. І нават самая сучасная тэхніка не адмяняе руплівасці і адказнасці, любові і павагі да зямлі-карміцелькі. Гэту няхітрую навуку Уладзімір Уладзіміравіч Конан пазнаў на ўласным вопыце. Яго працоўны стаж у сельскай гаспадарцы налічвае больш за пяцьдзясят гадоў. Подробнее
23 верасня на возеры ў вёсцы Чарэшля прайшлі штогадовыя раённыя спаборніцтвы па летняй лоўлі рыбы «Вялікая рыбалка», удзел у якіх прынялі 19 рыбакоў. Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая арганізацыя ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і ДЛГУ «Навагрудскі лясгас». Подробнее
З 16 па 22 верасня ў Навагрудку ўпершыню прайшоў Еўрапейскі тыдзень мабільнасці. На працягу сямі дзён у ліку іншых беларускіх гарадоў навагрудчане дэманстравалі альтэрнатыўныя аўтамабілю спосабы і сродкі перамяшчэння. Подробнее
22 верасня на базе МТФ «Бор» ААТ «Прынёманскі» прайшоў раённы конкурс прафесійнага майстэрства работнікаў службы ўзнаўлення статка. Сёлета ў ім прынялі ўдзел амаль пяцьдзясят спецыялістаў, якія адказваюць у гаспадарках за асемяненне, селекцыю і здароўе жывёл. Подробнее
22 і 23 верасня ў Гродне прайшла XІX Рэспубліканская выстаўка «Еўрарэгіён «Нёман-2017». Дзелавы брэнд Гродзенскай вобласці традыцыйна збірае шмат удзельнікаў, дапамагае прадстаўнікам розных краін знаходзіць партнёраў і наладжваць узаемавыгадныя кантакты. Подробнее
Шаснаццаць гадоў прысвяціла працы ў аддзеле збыту Навагрудскага завода металавырабаў Ніна Сяргееўна Рахімава. Можна толькі прыемна здзіўляцца: як у гэтай стрыманай і абаяльнай жынчыне сумяшчаюцца высокі прафесіяналізм, выкананне складаных штодзённых вытворчых абавязкаў, адкрытасць і камунікабельнасць. Подробнее
ААТ «Навагрудскі завод металавырабаў» – прадпрыемства, якое больш за 70 гадоў дынамічна працуе і займае трывалае месца на рынку Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемства валодае шырокім вытворчым патэнцыялам і можа прапанаваць пакупнікам шырокі асартымент прадукцыі. Подробнее