Для лялечнага ЛіТэатра «Церамок» Навагрудскай раённай бібліятэкі фестываль кнігі ў Гродне стаў дэбютнай пляцоўкай у маштабах вобласці. Трэба сказаць, што выступленне навагрудчан было ўдалым і атрымала высокую ацэнку прысутных. Гледачы не шкадавалі апладысментаў і нават воклічаў «Брава!», што вельмі прыемна. Подробнее
29 верасня ў Навагрудку прыём грамадзян праводзіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь В.В. Кавалькоў. Пытанні, закранутыя падчас зносін з грамадзянамі, у асноўным датычыліся практыкі прымянення працоўнага і пенсіённага заканадаўства. Подробнее
Весела шумеў, гандляваў, спяваў чарговы восеньскі кірмаш, які прайшоў у мінулую суботу на пляцоўцы каля Дома быту. Надвор’е спрыяла добраму настрою навагрудчан, якія не толькі куплялі разнастайную прадукцыю сельскагаспадарчых, прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў, але і пабывалі на выстаўках-падворках гаспадарак і прыемна адпачылі. Подробнее
… да дзяцей і сваёй справы – быць настаўнікам. Так лічыць мая субяседніца, настаўнік хіміі Ларыса Мікалаеўна Гуцько. У школьныя гады яна і ўявіць не магла, што некалі будзе працаваць у роднай сярэдняй школе №5. У дзяцінстве яна марыла стаць урачом, але склалася так, што менавіта ў прафесіі настаўніка Ларыса Мікалаеўна знайшла сваё прызванне. Подробнее
Ірына Аляксандраўна Туманава вырасла ў сям’і настаўнікаў. Бацька Аляксандр Іванавіч выкладаў матэматыку, а маці Алена Аляксандраўна працавала настаўніцай пачатковых класаў. Подробнее
– Поспех у працы, у вучобе не з’яўляецца выпадкова, – так лічыць настаўнік гісторыі Вераб’евіцкага ВПК дзіцячы сад-базавая школа Дзмітрый Барысавіч Мароз. Подробнее
Для Галіны Іванаўны Мітлашук адным з галоўных свят з’яўляецца Дзень настаўніка. З дзяцінства памятае, што ў гэты дзень мама была асабліва прыгожай і вясёлай і прыносіла са школы букеты рознакаляровых восеньскіх кветак, якія ёй дарылі вучні. Подробнее
Навагрудская раённая арганізацыя КПБ прыняла ўдзел у III Пленуме Цэнтральнага Савета Саюза камуністычных партый, прысвечаным 100-годдзю Вялікага Кастрычніка, які прайшоў 23 верасня 2017 года ў Мінску. Подробнее
У Навагрудскай раённай бібліятэцы 26 верасня адбылася творчая сустрэча з Міхаілам Дзмітрыевічам Ханевічам, паэтам, аўтарам кнігі паэзіі «По волнам моей памяти», ураджэнцам вёскі Купіск. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, хірург і анколаг жыве і працуе ў Санкт-Пецярбурзе. Подробнее
Штогод 1 кастрычніка сусветная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень музыкі. У гэты дзень ва ўсім свеце славяць Яе Вялікасць Музыку — царыцу ўсіх мастацтваў. Подробнее