У мінулы чацвер у Навагрудку прайшла прэс-канферэнцыя губернатара вобласці У.В. Краўцова, у рамках якой адбылося знаёмства журналістаў з раёнам. Падчас прэс-тура прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі наведалі прадпрыемствы розных форм уласнасці. Подробнее
Узіраючыся ў неба, не кожны навагрудчанін задумваецца над тым, што за яго мірнай чысцінёй сочаць ваеннаслужачыя в/ч 75158. Подробнее
Дзень маці – свята ў гонар жанчын, якія зведалі шчасце мацярынства. Яго смела можна назваць міжнародным, бо ўшаноўваюць жанчын-маці ў многіх краінах свету, толькі ў розныя дні. У Беларусі Дзень маці адзначаюць 14 кастрычніка. Святкаванне не абмяжоўваецца адным днём – штогод у рамках Тыдня маці па ўсёй краіне ладзяцца шматлікія мерапрыемствы. Шмат цікавых, незвычайных, змястоўных мерапрыемстваў, прысвечаных маці, прайшло на Навагрудчыне з 9 па 15 кастрычніка. Подробнее
Віншаванне жыхароў горада і вяскоўцаў з вялікімі праваслаўнымі святамі – добрая традыцыя Навагрудскага благачыння. Вось ужо каторы год запар свяшчэнаслужыцелі наведваюць навагрудчан і з нагоды Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Подробнее
У Навагрудку павіншавалі жанчын, якія сталі мамамі напярэдадні Дня маці. Подробнее
Навагрудчане даўно прывыклі да таго, што з надыходам халадоў у дамы прыходзіць цяпло, якое бесперабойна сагравае нас увесь ацяпляльны сезон. Ніхто, як правіла, і не задумваецца, што за стабільнай работай ацяпляльных сістэм стаіць вялікая праца работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Наколькі гатовы камунальныя службы горада да працы ў зімовы перыяд, нам расказаў дырэктар Навагрудскага РУП ЖКГ М.В. Бараноўскі. Подробнее
Ва ўстановах нашага горада – гандлёва-эканамічным і аграрным каледжах, у гандлёвым цэнтры «Поні» – 12 кастрычніка прайшла акцыя «Ведай свой артэрыяльны ціск». Подробнее
Шматдзетныя маці, бацькі-выхавальнікі дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, прыёмныя бацькі, жанчыны, якія з гонарам носяць самае блізкае і роднае кожнаму чалавеку імя «мама», сталі ганаровымі гасцямі ўрачыстага прыёму, прысвечанага Дню маці, у аблвыканкаме. Подробнее
Замест традыцыйнага касцюма апошнія тэндэнцыі моды аддаюць перавагу асобна пінжакам і штанам. У гэтым годзе зніжэнне попыту на мужчынскія касцюмы адчулі практычна ўсе прадпрыемствы краіны, у тым ліку і ААТ «БелКрэда». Перад прадпрыемствам паўстала пытанне пошуку новага асартыменту. Поспех новай калекцыі паліто – сведчанне таго, што навагрудскія вытворцы ўмеюць і могуць шыць адзенне еўрапейскага ўзроўню. Подробнее
Анестэзія, калі казаць пра абязбольванне, нарадзілася некалькі тысячагоддзяў назад. Ёсць звесткі, што нашы далёкія продкі яшчэ за 7 тысяч гадоў да нараджэння Хрыстова, каб суцішыць боль, спрабавалі ўжываць адвары розных траў і каранёў. Але практычнае ўжыванне абароны ад болю паявілася значна пазней. Як сведчыць гісторыя, 16 кастрычніка 1846 года зубны ўрач Томас Мортан упершыню правёў аперацыю пад эфірным наркозам. Гэты дзень ва ўсім свеце прынята лічыць Днём анестэзіёлага. Подробнее