Гісторыя стварэння падраздзяленняў па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў як самастойных аддзелаў у сістэме Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь пачалася ў 1996 годзе. Загадам МУС РБ №199 ад 9 кастрычніка ў сувязі з ростам незаконнага распаўсюджання наркатычных сродкаў было створана ўпраўленне па незаконным абароце наркотыкаў. Праз тры гады ў апараце МУС ствараецца структура спецыялізаваных падраздзяленняў па супрацьдзеянні гандлю людзьмі. З нагоды 21-й гадавіны падраздзялення мы сустрэліся з супрацоўнікамі групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Навагрудскага РАУС. Аб сваіх працоўных буднях расказалі старшы оперупаўнаважаны, капітан міліцыі Д.У. Рахоўскі і оперупаўнаважаны, лейтэнант міліцыі А.А. Расюкевіч. Подробнее
Сапраўдныя гаспадары, працавітыя, гасцінныя, шчырыя, умельцы на ўсе рукі і адначасова сціплыя людзі, – так можна коратка ахарактарызаваць Таццяну Іванаўну і Віктара Станіслававіча Балбатун з вёскі Бор. Іх працавітыя рукі не ведаюць стомы. Подробнее
6 кастрычніка ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася ўрачыстасць з нагоды Дня работнікаў культуры, на якую сабраліся ветэраны працы, работнікі бібліятэк, музеяў, дамоў культуры, школ мастацтваў – вопытныя працаўнікі і маладыя спецыялісты. Подробнее
– Навядзенне парадку на зямлі – тэма, якая ў апошні час набывае асаблівую актуальнасць. Невыпадкова кіраўнік дзяржавы падчас нядаўняй нарады па праблемах жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў чарговы раз звярнуў на гэта ўвагу, – лічыць старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Васільевіч Мішарын. Подробнее
Большасць з нас у любую пару года спяшаецца ў лес у грыбы, у ягады ці проста палюбавацца хараством прыроды. Але ці кожны можа з гонарам сказаць, што ўнёс свой уклад у высакародную справу захавання і прымнажэння прыродных багаццяў? Подробнее
Паспяховы ўдзел у прафесійных конкурсах рознага ўзроўню – добрая традыцыя для ААТ «Малочная кампанія Навагрудскія Дары». Не стаў выключэннем і фестываль «Тэорыя вялікага сыру», які прайшоў у верасні ў г. Гродне. Скарбонка перамог кампаніі папоўнілася адразу шасцю ўзнагародамі. Подробнее
Важнасць паштовай галіны пераацаніць немагчыма – хутчэй можна яе недаацаніць. Нават імклівае развіццё інфармацыйных тэхналогій не змагло паўплываць на яе значнасць. І сёння паштовая сувязь па-ранейшаму застаецца найбольш запатрабаваным і эфектыўным спосабам зносін. Подробнее
Ні для каго не сакрэт, што цэнтрам усіх грамадска-палітычных і культурна-масавых мерапрыемстваў, народных гулянняў, аматарскіх аб’яднанняў у сельскай мясцовасці з’яўляецца Дом культуры. Заўсёды гасцінна сустракаюць усіх жыхароў аграгарадка і суседніх вёсак у Шчорсаўскім сельскім доме культуры. Менавіта ў гэты Дом культуры я завітала ў госці напярэдадні прафесійнага свята — Дня работнікаў культуры. Подробнее
Канцэрты, рэпетыцыі, шматлікія мерапрыемствы – работа ў прадстаўнікоў культуры неспакойная. У той час, калі мы звычайна адпачываем, яны працуюць. Прычым творча, з агеньчыкам, ад душы, бо інакш проста не могуць, не ўмеюць. Менавіта такі чалавек дырэктар Уселюбскага СДК Інеса Яўгеньеўна Рауцкая. Подробнее
2017 год для праваслаўных хрысціян Навагрудчыны азнаменаваны важнымі юбілейнымі датамі як рэгіянальнага ўзроўню (700-годдзе заснавання Навагрудскай епархіі і 25-годдзе яе адраджэння), так і тымі, якія адзначае ўся Руская Праваслаўная Царква. Так, па рашэнні Святога Сінода памятныя мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя пачатку эпохі ганенняў на Рускую Праваслаўную Царкву праходзяць у агульнацаркоўным маштабе. Гэта год успамінаў пра трагічныя падзеі, год, які прысвечаны памяці праваслаўных новапакутнікаў і спаведнікаў. Подробнее