Навагрудчына займае дастойнае месца ў беларускай спартыўнай супольнасці. Наш рэгіён на працягу многіх гадоў выступае пляцоўкай для правядзення абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па розных відах спорту Подробнее
14-15 верасня на Навагрудчыне на базе спартыўна-біятлоннага комплексу «Сялец» прайшло адкрытае першынство па летнім біятлоне Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» на прызы старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Удзел у спаборніцтвах прынялі каля 80 спартсменаў з Навагрудка, Мінска і Магілёва. Подробнее
На Беларусі лён здаўна лічыцца адной з самых каштоўных сельгаскультур, якая разам з тым патрабуе асаблівага клопату. Значная ўвага вырошчванню «паўночнага шоўку» надаецца з боку дзяржавы. У гэтым годзе льняныя палеткі ў раёне займаюць 1250 гектараў. Подробнее
У верасні гэтага года Навагрудчына далучылася да новай ініцыятывы Еўрапейскага саюза «Мэры за эканамічны рост». Дадзены праект арыентаваны на фарміраванне спрыяльнага бізнес-клімату для забеспячэння эканамічнага росту і занятасці ў рэгіёнах. Подробнее
Нацыянальная кухня Беларусі заўсёды вызначалася прастатой рэцэптаў і выкарыстаннем натуральных прадуктаў. Кулінарныя традыцыі захоўваюцца не толькі ў беларускіх сем’ях, але і на прадпрыемствах, якія вырабляюць харчовую прадукцыю. «Хлеб, сыр, квас і добры настрой» – свята пад такой назвай аб’яднала сапраўдных гурманаў і вытворцаў якасных і карысных прадуктаў харчавання. Подробнее
Адным з галоўных багаццяў нашай краіны з’яўляецца лес, які займае значныя тэрыторыі. Аднак лес – гэта не толькі магчымасць палюбавацца прыгажосцю прыроды, атрымаць задавальненне ад палявання, збору ягад і грыбоў. Лес – гэта яшчэ і карпатлівая, складаная і адказная праца, якую і ў спякоту, і ў сцюжу нясуць работнікі ДЛГУ «Навагрудскі лясгас». Подробнее
Не кожнаму з нас лёс дорыць магчымасць на сёмым дзясятку гадоў з упэўненасцю сказаць, што жыццё яго склалася і, каб пачаць усё спачатку, зноў выбраў бы той жа самы шлях – складаны, напоўнены нястомнай працай, але такі цікавы.Разам з Анатоліем Міхайлавічам Пярко мы разглядваем шматлікія фотаздымкі. На іх адлюстраваны ўсе этапы яго жыцця – ад маладосці да сталасці. Подробнее
На Навагрудчыне актыўна праходзяць мерапрыемствы абласнога маладзёжнага спартыўнага праекта «Твой крок насустрач здароўю». Подробнее
У Навагрудскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі 9 верасня адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года. У межах тыдня дадатковай адукацыі, які прайшоў з 4 па 8 верасня, у школьнікаў і іх бацькоў была магчымасць наведаць Цэнтр творчаці і пазнаёміцца з работай аб’яднанняў па інтарэсах і запісацца ў тыя, якія спадабаліся. Подробнее
Кожны год 19 верасня ў свеце адзначаецца адно незвычайнае свята — Дзень нараджэння смайліка. Подробнее