Адна з вуліц нашага горада носіць імя Гарбатава. Аднак, магчыма, не ўсе ведаюць, хто ж ён такі і кім быў? Подробнее
У мінулую сераду ў Навагрудку прыём грамадзян праводзіў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Васільевіч Раўнейка. На прыём да яго запісалася 13 чалавек. Подробнее
Новы ветрагенератар, які належыць прыватнай кампаніі «ЭНВЕТР», з’явіўся ў ліпені гэтага года непадалёку ад вёскі Вялікія Лезнявічы. Гэта ветраўстаноўка стала чатырнаццатай у раёне і самай магутнай у краіне – 3,3 МВт. Адкрыццю новай ветраўстаноўкі была прысвечана сустрэча, якая прайшла 12 верасня ў Навагрудку. Подробнее
У Доме-музеі Адама Міцкевіча ў суботу прайшла традыцыйная літаратурна-музычная кампазіцыя. У гэтым годзе спаўняецца 200 гадоў з дня заснавання студэнцкага таварыства філаматаў і філарэтаў. Адам Міцкевіч і яго сябар Тамаш Зан былі актыўнымі ўдзельнікамі і арганізатарамі гэтага таварыства, калі вучыліся ў Віленскім універсітэце. Подробнее
– Наша Уладзіміраўна – золата, а не чалавек, – неаднойчы казала мая цётка Валянціна Аляксееўна Гайко. – Яна заўсёды на сувязі са сваімі пацыентамі. У любы час сутак можна звярнуцца, уважліва выслухае, дапаможа. Нам, дыябетчыкам, гэта вельмі важна. Такім і павінен быць урач – чулым, спагадлівым, добразычлівым.Упэўнена: пад гэтымі словамі могуць падпісацца вельмі многія пацыенты ўрача-эндакрынолага УАЗ «Навагрудская ЦРБ» Людмілы Уладзіміраўны Каратай. Подробнее
Бібліятэка становіцца цэнтрам духоўнай культуры ў сельскай мясцовасці тады, калі бібліятэкар укладае душу ў сваю справу, тады і чытачы сюды ідуць з радасцю. У Кашалеўскую сельскую бібліятэку-філіял ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» мясцовыя жыхары ідуць не толькі за кнігамі і часопісамі, але і для таго, каб з загадчыцай бібліятэкі Аленай Пятроўнай Шынтар абмеркаваць твор, які спадабаўся, а таксама з карысцю правесці вольны час. Подробнее
– Дзіцячая бібліятэка выконвае вельмі важную ролю: закладвае аснову культуры заўтрашняга дня. Прывычка чытаць – залог таго, што з дзіцяці вырасце адукаваны інтэлігентны чалавек, які валодае эстэтычным густам. Трэба не ўпусціць той момант, калі ў яго фарміруюцца інтарэсы, культурныя перавагі – гэта самы спрыяльны час для таго, каб дзіця палюбіла чытанне, – такімі словамі пачынае нашу размову бібліятэкар дзіцячага аддзела Навагрудскай раённай бібліятэкі Людміла Іванаўна Юрчык, з якой напярэдадні прафесійнага свята – Дня бібліятэк – адбылася наша сустрэча. Подробнее
Кожны ацяпляльны сезон – гэта праверка на трываласць для службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Таму камунальнікі пачынаюць рыхтавацца да новага ацяпляльнага сезона адразу пасля заканчэння папярэдняга. Пра гатоўнасць да асенне-зімовага перыяду Навагрудскага РУП ЖКГ нам расказала начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела прадпрыемства Т.Я. Лецка. Подробнее
З 7 па 11 верасня ў Мінску праходзіў трэці фестываль мастацтваў беларусаў свету. У рамках фестывалю ў розных рэгіёнах рэспублікі прайшлі канцэрты выканаўцаў і калектываў мастацкай творчасці «Ты ў сэрцы маім, Беларусь». 10 верасня дэлегацыя беларусаў замежжа наведала Навагрудчыну. Подробнее
З 1 па 3 верасня ў горадзе Эльблонгу (Рэспубліка Польшча) у дванаццаты раз прайшло традыцыйнае Свята Хлеба. У святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел 11 гарадоў-партнёраў з 10 замежных дзяржаў: Расіі, Беларусі, Украіны, Эстоніі, Малдовы, Францыі, Нарвегіі, Італіі, Латвіі, Вялікабрытаніі. Нашу краіну на свяце прадстаўляла дэлегацыя з Навагрудка на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў С.В. Мішарыным. Подробнее