Цікавы ліст даслаў у рэдакцыю пенсіянер з Івацэвічаў Аляксандр Куляшэвіч. Аднак відавочна, што не столькі адказы хвалююць нашага аўтара, колькі глабальная праблема, якая і спарадзіла гэтыя пытанні – праблема знікнення з ужытку нашай роднай беларускай мовы. А гэтую бяду рукамі не развядзеш… Подробнее
Сяргей Страбук, нашчадак вядомай на ўсе Целяханы сям’і дактароў, не пажадаў звязаць жыццё з медыцынай і абраў кар’еру ваеннага. У 18 гадоў, пакідаючы родны пасёлак, і не думаў, што калісьці вернецца сюды і кардынальна зменіць сваё жыццё ва ўсіх сэнсах Подробнее
“Дык якая яна, ідэальная сям’я?” – гэтае пытанне было апошнім, якое я задала Марыне Марук, маці вялікага сямейства. Выдатным заканчэннем доўгай размовы быў яе адказ: “Сям’я, у якой жыве павага”. У адносна невялікай кватэры Марукоў для павагі месца знайшлося – і гэта адразу бачна. Клапатлівыя бацькі Аляксандр і Марына сваіх трох дзяцей – Яну, Міраслава і Радаміра – імкнуцца выгадаваць добрымі, сардэчнымі людзьмі. “Але найперш няхай будуць здаровымі, толькі гэта ў многім не ад нас залежыць”, – дадае Марына, медсястра па адукацыі і па прызванні. Подробнее
Прыемная навіна напярэдадні прафесійнага свята прыйшла ў калектыў Івацэвіцкага раённага вузла электрычнай сувязі. Два спецыялісты прадпрыемства – Алена Падаляка і Вольга Мірошнікава (на здымку) – увайшлі ў лік лепшых у ходзе абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства сярод работнікаў галіны электрасувязі Брэстчыны. З гэтай дастойнай перамогай супрацоўнік “ІВ” павіншаваў Алену і Вольгу і пацікавіўся, наколькі лёгка дзяўчатам рэагаваць на тэхнічныя змены ў іх рабоце. Подробнее
Усе паказчыкі, якія былі даведзены на першы квартал аддзяленню паштовай сувязі Падстарынь, выкананы гэтым калектывам. Тут працуюць тры жанчыны: Наталля Сазончык, Аксана Сцефанюк (загадчыца), Аксана Лапчук (на здымку злева направа). Асабліва радуе, што план па падпісцы перавыкананы, сярод самых папулярных выданняў – “Івацэвіцкі веснік”, “Советская Белоруссия”, “Звязда”. Подробнее
У ДУК “Івацэвіцкі гісторыка-края-знаўчы музей» адкрылася перасоўная выстаўка “На Ра-дзіме Тадэвуша Касцюшкі”, прысвечаная 270-годдзю з дня нараджэння славутага сына Івацэвіцкага краю. Тут прадстаўлены працы сучасных беларускіх мастакоў (членаў Саюза мастакоў Беларусі), якія аб’ядналіся дзеля агульнай мэты. Яны, не саромеючыся, называюць сябе патрыётамі. Кожны з удзельнікаў – дзейсны і актыўны творца культуры, кожны прагне перадаць любоў да роднай беларускай зямлі праз свае творы. Подробнее
Ніколькі не перабольшу калі скажу, што самым дарагім падарункам да 71-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне для жыхаркі райцэнтра Таісіі Співак стала пасведчанне да дзяржаўнай узнагароды яе бацькі – медаля “За адвагу”. Пасведчанне, падпісанае Уладзімірам Пуціным, яна атрымала ва ўрачыстай абстаноўцы ў Мінску ў Пасольстве Расійскай Фэдэрацыі 14 красавіка. Аднак, перш чым медаль знайшоў сваіх гаспадароў, была чарга выпадковасцей, доўгая перапіска з Пасольствам і вялікае жаданне дачкі выканаць свой доўг перад загінуўшым бацькам… Подробнее
Розныя па складу характара ішлі на вайну мужчыны, іншымі з яе вярталіся. Аб тым, як моцна яна змяніла лёс нашага народа, напісана ўжо нямала. Бачна гэта больш на кожным асобным жыцці. Подробнее
22 чэрвеня Івану Васільевічу Бабічу, жыхару Івацэвічаў, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, ветэрану працы, споўніцца 90 гадоў. Пражывае ён з сям’ёй сына Васіля, які і ўзяў на сябе клопат аб родным бацьку. Напярэдадні Дня Перамогі мы пабывалі ў сям’і ветэрана. Подробнее
Паказчык добрага жыцця дзеля іншых – гэта калі на твой дзень нараджэння прыходзяць і прыязджаюць з розных мясцін, каб падзякаваць, выказаць добрыя словы. Так, 28 красавіка прадстаўнікі Даманаўскага сельвыканкама, раённага савета ветэранаў, абласнога савета ветэранаў, ветэранскай арганізацыі Брэсцкага апарата аддзялення Беларускай чыгункі, Даманаўскай ветэранскай арганізацыі павіншавалі Мікалая Канстанцінавіча Ламейку з юбілеем – ветэран Вялікай Айчыннай вайны адзначыў 90-годдзе. Подробнее