У гэтыя дні гаспадаркі раёна актыўна вядуць сяўбу кукурузы. Подробнее
29 красавіка, напярэдадні Пасхі, у Целяханах адбылося ўрачыстае адкрыццё магазіна “Алеся” філіяла “Целяханскі” Івацэвіцкага райста. Чырвоную стужку разразалі намеснік старшыні райвыканкама Наталля Аляхновіч і старшыня праўлення Івацэвіцкага райста Тамара Варабей, якія затым прымалі ад гасцінных гаспадароў каравай. Подробнее
Вось ужо амаль чвэрць веку сустракае сваіх пацыентаў у Дабромысленскім ФАПе Вера Пятроўна Амяляшчык. Жанчына атрымлівае вялікае задавальненне ад сваёй работы, бо вельмі любіць сваю прафесію, ставіцца да людзей з ласкай і пяшчотай. Подробнее
І раны не зажываюць у былога чарнобыльца-ліквідатара Сяргея Антонавіча Чэшкі, падпалкоўніка ўнутранай службы ў адстаўцы, жыхара г. Івацэвічы. Подробнее
Судом Ивацевичского района рассмотрено уголовное дело по обвинению С., 1988 года рождения, в совершении преступления, предусмотренного ч.1 ст. 214 УК Республики Беларусь, выразившееся в неправомерном завладении транспортным средством и поездке на нем без цели хищения. Подробнее
Чырвоныя цюльпаны адзін за другім клаліся на сырую зямлю, агароджаную вакол памятнага знака і крыжа, устаноўленых на Целяханскіх могілках у памяць загінуўшым рускім воінам у часы Першай сусветнай вайны. Колькі іх пахавана на той зямлі, невядома. І жывыя чырвоныя цюльпаны былі не проста данінай павагі і гонару за тых салдат, што паляглі на нашай зямлі больш за сто гадоў таму, яны былі кроплямі крыві, што палівалі гэтую зямлю за нашых суайчыннікаў тады і адзываліся кроплямі слёз у вачах прысутных ад нахлынуўшых пачуццяў. Подробнее
Кожны з нас хаця б раз задумваўся, што наступіць некалі ўзрост, калі спадзявацца прыйдзецца толькі на дзяржаўную падтрымку – на пенсію. Яе памер фарміруецца ў гады, калі мы працуем. І ёсць вельмі шмат складальнікаў і фактараў, ад якіх залежыць той самы памер пенсіі, а таксама ўзрост, калі грамадзянін атрымлівае права на атрыманне пенсіі, і многае іншае. Пытанняў тут шмат, асабліва калі ўлічваць той факт, што ў адпаведнасці з Указам №137 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі пенсійны ўзрост у Беларусі з 1 студзеня 2017 года будзе паэтапна павышацца. Подробнее
Падзівіцца на прыгожы строй з дубоў-волатаў, дакрануцца да дрэва з больш як стагадовай гісторыяй, адчуць цеплыню дуба, удыхнуць асаблівы пах і супакоіцца… Адысці ад думак, што кружаць у галаве без канца, пакінуць дробязі па-за межамі гэтага раю на зямлі… Подробнее
На мінулым тыдні ў Івацэвічах пабывалі беларуская паэтка, перакладчыца Наталля Русецкая і паэт, празаік, адказны сакратар літаратурнага часопіса “Дзеяслоў” Анатоль Івашчанка. Найперш госці наведалі цэнтральную бібліятэку. Подробнее
Рэгіянальны конкурс дзіцячага малюнка, прысвечаны 270-й гадавіне з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, сабраў каля 50 лепшых мастакоў з Івацэвіцкага, Бярозаўскага, Драгічынскага, Іванаўскага і Ляхавіцкага раёнаў. 84 работы, 8 гарадоў нашай вобласці – такая шырокая яго геаграфія. Сам конкурс у нашым раёне – навінка, і тут свая сімвалічнасць: мерапрыемства нам падараваў Год культуры і адбылося яно менавіта ў гадавіну з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. Подробнее