26 і 27 сакавіка на базе Віцебскага кадэцкага вучылішча ў гарадскім пасёлку Лужасна прайшла другая спартакіяда работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання вобласці. У спартыўным мерапрыемстве прынялі ўдзел 27 каманд, якія прадставілі абласны выканаўчы камітэт, райвыканкамы і адміністрацыі гарадоў. Подробнее
Сучаснае жыццё шаркаўчан немагчыма ўявіць без сферы бытавых паслуг, дзякуючы якой наш жыццёвы ўклад становіцца больш зручным і камфортным. Подробнее
У Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка 22 маладыя жыхары Шаркаўшчынскага раёна атрымалі свой першы ў жыцці галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі па ўсёй краіне прайшла акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі!” Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды адбылося ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе № 2. Яно стала адметным і памятным для юнакоў і дзяўчат. Подробнее
В конце февраля в актовом зале райбольницы прошла традиционная итоговая медицинская конференция медицинских работников Шарковщинского района. Подробнее
У гаспадарках раёна ідзе рамонт трактароў, прычапных агрэгатаў, сеялак да вясенняй пасяўной кампаніі. Яно зразумела — як будзе падрыхтавана сельскагаспадарчая тэхніка, такі і ўраджай збяруць аграрыі восенню. Гэта звыклае правіла дасканала ведаюць у адкрытым акцыянерным таварыстве “Ельня-Агра”. Подробнее
4 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры адбылася святочная цырымонія “Чалавек года Шаркаўшчыны-2015”, дзе ўзнагародзілі лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў, якія дасягнулі значных паказчыкаў у сваёй рабоце і ўнеслі вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага рэгіёну. Такая ўрачыстасць у раёне праводзіцца з 2013 года ў мэтах стымулявання працаўнікоў за іх прафесійнае майстэрства і творчы падыход да выканання сваіх службовых абавязкаў. Подробнее
2 марта в Шарковщинском районном исполнительном комитете состоялась встреча представителей администрации Даугавпилского края Инары Натаровой, Ванды Кезика, Арвидса Куцинса и руководства нашего района.
В ходе встречи председатель райисполкома Николай Иринархович Богович предложил Даугавпилской стороне заключить соглашение о сотрудничестве на 2016 и последующие годы. После подписания данного соглашения глава района поблагодарил гостей за сотрудничество, отзывчивость и гостеприимство. Подробнее
У 2016 годзе завяршыўся гуманітарны праект, які ў нашым раёне быў паспяхова рэалізаваны на тэрыторыі дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання “Александроўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”. У рамках гэтага праекта Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Сафія” закупіла для дома-інтэрната неабходнае абсталяванне, якое зараз дапамагае ажыццяўляць якасны догляд за пражываючымі там людзьмі: у пральню арганізацыі была дастаўлена і ўстаноўлена прамысловая сушыльная машына на 25 кілаграмаў бялізны; на кухню – 2 ванны мыечныя і 3 стэлажы; у падсобным памяшканні пачаў працаваць новы стальны цвердапаліўны вадагрэйны кацёл. Подробнее
Адзін з лепшых паказчыкаў па вытворчасці ў маладога аператара машыннага даення Вольгі Хаданёнак. У гурце жанчыны 52 каровы, з іх 41 — дойная. Валавы надой малака за студзень склаў 14 тон 243 кілаграмы. Гэта другі паказчык сярод пятнаццаці аператараў машыннага даення фермы «Пялікі» ААТ «Даватарскі» Подробнее
8 лютага адбыўся справаздачна-выбарны сход Шаркаўшчынскай раённай аргазнізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», падчас якога на наступныя пяць гадоў былі абраны новы старшыня, новы састаў Савета раённай арганізацыі, а таксама падведзены вынікі зробленага за апошнія 5 гадоў. Са справаздачай аб зробленым выступіў старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Іван Іванавіч Матыскін. Подробнее