У дваццаць першы раз гасцінная алашкаўская зямля збірае сёлета ў сікораўскім яблыневым садзе сяброў — арганізатараў і ўдзельнікаў абласнога фестывалю “Яблычны фэст”. Подробнее
Бібліятэкар Верацееўскай бібліятэкі Ларыса Сцяпанаўна Мядзелец з нядаўняга часу зацікавілася і асвойвае тэхніку стварэння вырабаў са старых газет. Гэта называецца дэкаратыўна-прыкладная творчасць з газетнай саломкі. З першага погляду нават і не здагадаешся, з чаго зроблены займальныя фігуркі жывёл, кошыкі для прысмакаў ці яек, вазоны для кветак, дзівосная яблынька, маленькі ровар і іншыя вырабы. Усё гэта сплецена з газетнай паперы адмысловым чынам, а потым акуратна расфарбавана і старанна ўпрыгожана. Так стос старых газет у руках Ларысы Сцяпанаўны ператвараецца ў сапраўдны рукадзельны цуд. Подробнее
Ежегодно Шарковщинский райком БРСМ особое внимание уделяет вторичной занятости молодёжи, организуя волонтёрские и строительные отряды. Этот год не стал исключением. На сегодняшний день более 25 шарковчан в возрасте от 14 до 17 лет задействованы в студотрядах. Подробнее
26 ліпеня ў полі каля вёскі Казакі ААТ “Даватарскі” абапал наліўнога спелага калосся сабраліся людзі — жнеі з сярпамі, кіраўніцтва раёна, аграпрамысловага комплексу, механізатары, камбайнеры, вадзіцелі — усе ў поўнай баявой гатоўнасці. Нібы на парадзе, унушальна выглядала сучасная энерганасычаная тэхніка. А над залацістай нівай павольна кружылі буслы. Пад гукі музыкі выйшлі жанчыны ў нацыянальных касцюмах — пачаўся народны старажытны абрад пачатку жніва “Зажынкі”. Подробнее
У сувязі з надзвычайным здарэннем, моцнай віхурай, якая пранеслася па тэрыторыі нашага раёна і пакінула пасля сябе сур’ёзныя разбурэнні, 15 ліпеня наш рэгіён наведаў старшыня Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Васільевіч Анфімаў. Разам са старшынёй райвыканкама Мікалаем Ірынархавічам Баговічам ён пабываў на аб’ектах, найбольш пашкоджаных стыхіяй, сустрэўся з пацярпелымі жыхарамі нашага гарадскога пасёлка і азнаёміўся з ходам аднаўленчых работ, што праводзяцца на тэрыторыі Шаркаўшчыны і прылеглых да яе вёсак. Подробнее
У панядзелак, 11 ліпеня, над Шаркаўшчынай пранёсся ў літаральным сэнсе смерч. Стыхія над гарадскім пасёлкам бушавала каля дзесяці хвілін, але паспела нанесці моцныя разбурэнні. Паласа, па якой прайшлася віхура, закранула паўночную частку Шаркаўшчыны, вёску Маркі, Юзэфова, Савіцкія. Подробнее
Памятны знак у гонар мірнага яўрэйскага насельніцтва, расстралянага ў гады Вялікай Айчыннай вайны, быў урачыста адкрыты 10 ліпеня ў аграгарадку Радзюкі. Новы помнік нездарма з’явіўся на радзюкоўскай зямлі. Менавіта на тэрыторыі гэтага населенага пункта 74 гады назад адбылася трагедыя, пра якую і сёння немагчыма забыць. Менавіта пра яе і нагадвае пліта з лаканічным надпісам: каля вёскі Радзюкі ў чэрвені 1942 года былі па-зверску расстраляныя яўрэі з Шаркаўшчынскага гета. Подробнее
Празднование Дня Независимости в Шарковщине началось с торжественного митинга на площади Ленина. В нём приняли участие представители районной власти, трудовых коллективов и общественных организаций, молодёжь, школьники. Почётное место заняли ветераны Великой Отечественной войны, на праздничных костюмах которых солнечными бликами переливались боевые награды, а также узники фашистских концлагерей. Подробнее
Очередным шагом к сотрудничеству с латвийскими регионами стало участие делегации от Шарковщинского района в составе председателя районного исполнительного комитета Н. И. Боговича, заместителя начальника отдела образования, спорта и туризма райисполкома Н. А. Орешковой и директора КУСХП «Городец» А. А. Маркевича во встрече местного муниципалитета, которая прошла 17—19 июня в городе Екабпилс. Подробнее
Старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Катовіч накіраваў хадайніцтва на заахвочванне Віктара Карпіцкага і Леаніда Гаўруты ў абласную арганізацыю ТВВАД. І вось 15 чэрвеня ў Лужкаўскім сельвыканкаме ва ўрачыстай абстаноўцы Уладзімір Катовіч уручыў хлопцам Граматы Прэзідыума Рэспубліканскага савета ТВВАД за мужнасць і самаахвярнасць, праяўленыя пры выратаванні чалавека. Подробнее