Падмеціла: ужо само прозвішча “Астрэйка” ўказвае на прыналежнасць чалавека, што яго носіць, да паважанай і запатрабаванай прафесіі чыгуначніка. Выразна чуюцца ў ім назва вузкага стальнога бруса, па якім коцяцца колы цягніка. Ды і саму стальную магістраль часта называюць рэйкавай дарогай... Майстар Лідскай дыстанцыі пуці Мікалай Мікалаевіч Астрэйка, перад якім я агучваю свае асацыяцыі наконт сугучнасці прозвішча, усміхаецца. Маўляў, членам іх сям’і такім чынам, мабыць, быў пададзены пэўны знак на выбар прафесійнага шляху. Сам гэты чалавек – чыгуначнік у трэцім пакаленні, а яго сын Дзмітрый, які скончыў Аршанскі тэхнікум і працуе брыгадзірам поплеч з бацькам, – прадстаўнік чацвёртай галіны ў паважанай рабочай дынастыі. Подробнее
На этой неделе щучинские лесоводы встречали своих коллег из Республики Казахстан, которые приехали в Беларусь для изучения технологии организации ведения лесного хозяйства. Подробнее
День десантников для щучинца Сергея Гурова – особенный праздник. Молодой человек окончил Рязанское высшее воздушно-десантное дважды Краснознамённое ордена Суворова командное училище (военный институт) им. генерала армии В.Ф. Маргелова. Свою экстремальную профессию любит безмерно. С удовольствием вспоминает истоки и мотивы своего выбора. Подробнее
25 ліпеня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ішчалне адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 500-годдзю існавання парафіі
Адчуванне вялікага свята агортвала ўжо пры ўездзе ў Ішчална: абапал дарогі выстраіліся ў рад дзясяткі машын, на якіх з розных куточкаў усёй Шчучыншчыны і не толькі дабіраліся на свята людзі. Беражліва дапамагалі дарослыя дзеці сваім састарэлым бацькам выбірацца з аўтамабіляў і суправаджалі іх да касцёла. Складвалася такое ўражанне, што на гэту ўрачыстасць сабралася адна вялікая сям’я. Подробнее
25 ліпеня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ішчалне адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 500-годдзю існавання парафіі
Адчуванне вялікага свята агортвала ўжо пры ўездзе ў Ішчална: абапал дарогі выстраіліся ў рад дзясяткі машын, на якіх з розных куточкаў усёй Шчучыншчыны і не толькі дабіраліся на свята людзі. Беражліва дапамагалі дарослыя дзеці сваім састарэлым бацькам выбірацца з аўтамабіляў і суправаджалі іх да касцёла. Складвалася такое ўражанне, што на гэту ўрачыстасць сабралася адна вялікая сям’я. Подробнее
Конкурс “Уладар сяла” ўжо стаў традыцыйным для Шчучыншчыны і прыйшоўся даспадобы многім яе жыхарам. У нас ёсць наглядны прыклад таго, якіх высот можна дасягнуць у гэтым прэстыжным праекце. Сям’я Скорбаў з Дэмбрава заваявала тытул “Уладар сяла” не толькі на раённым, але на абласным і рэспубліканскім этапах праекта-конкурсу ажно двойчы: у 2012-ым і ў 2014-ым гадах. У мінулую суботу на стадыёне Астрынскай сярэдняй школы за лідарства змагаліся 9 сямей, якія з’ехаліся з розных куточкаў Шчучыншчыны. Подробнее
Міністра цікавіла, як рыхтуецца Шчучын да Дня беларускага пісьменства. Як вядома, работы на цэлым шэрагу аб’ектаў не спыняюцца нават у выхадныя. Так, ужо блізкая да завяршэння рэстаўрацыя палаца Друцкіх-Любецкіх. У той дзень брыгады МПМК-167 усцілалі паркет, фарбавалі сцены, выконвалі іншыя аддзелачныя работы. Подробнее
На мінулым тыдні ў ААТ “Васілішкі” пабывала намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Н.М. Каткавец. Гэта яе планавы візіт у гаспадарку. ААТ “Васілішкі” – у ліку тых 28 сельгасарганізацый рэспублікі, над якімі Надзея Мікалаеўна ажыццяўляе прамое куратарства. Такая дзелавая апека прадугледжвае не толькі кантроль, але і дапамогу ў вырашэнні сур’ёзных пытанняў вытворчай дзейнасці і праблем людзей, якія тут працуюць. Таму па прыездзе ў аграгарадок Васілішкі намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта правяла прыём грамадзян. Подробнее
Справа ў тым, што адміністрацыя Ракке заключыла дамову аб супрацоўніцтве з уладай Мастоўскага раёна. Летась мастаўчане, у тым ліку і народны ансамбль “Ярыца”, пабывалі ў Эстоніі, а сёлета – візіт у адказ. Як вядома, сябры нашых добрых суседзяў – гэта і нашы сябры. Так эстонцы з далёкага Ракке, што раскінулася ў 120 кіламетрах ад Таліна, але зусім паблізу ад Фінскага заліву, апынуліся на хлебасольнай шчучынскай зямлі. Подробнее
У ААТ “Васілішкі” прайшлі раённыя “Зажынкі”, якія далі старт масавай уборцы хлеба.
На краі пшанічнага поля ля вёскі Кронькі ў стройнай шарэнзе застылі зернеўборачныя камбайны, якім прадстаіць намалаціць тысячы тон зерня, і грузавыя аўтамабілі, што будуць адвозіць сабраны ўраджай. Чакаюць старту, каб выйсці ў залатое мора спелых каласоў, камбайнеры. Сюды ж прыехалі кіраўнікі раёна, а таксама дырэктары, старшыні, галоўныя аграномы і інжынеры сельгасарганізацый Шчучыншчыны. Подробнее