Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь аб’явіла сёлетні год Годам маладзёжнага турызму-2015. Вось і вырашылі мы пазнаёміцца з маладой сям’ёй, якая толькі-толькі робіць першыя крокі ў стварэнні ўласнай аграэкасядзібы. З Наталляй і Андрэем Новікамі мы сустрэліся на іх маляўнічым падворку, акружаным лесам і полем. Подробнее
Сумесны літоўска-беларускі праект “Спорт – магчымасць здаровага ладу жыцця ў Варэнскім і Шчучынскім раёнах” аб’яўлены ў латышскім Рэзэкне пераможцам у намінацыі “Лепшы інфраструктурны праект”. Подробнее
“Новы погляд на агра- і экатурызм” – пад такой назвай ладзіўся прэс-тур у рамках праекта USАІD “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”, які рэалізуе ПРААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Мірны квітнеючы май са шчаслівымі ўсмешкамі дзяцей, яркімі сонечнымі днямі, не азмрочанымі выбухамі снарадаў, зноў сустрэла наша Шчучыншчына. Толькі гэты май – асаблівы. Роўна семдзесят год таму нашы бацькі, дзяды і прадзеды, многія цаною свайго жыцця, паставілі кропку ў страшнай кровапралітнай бітве з фашызмам. Яны заваявалі Вялікую Перамогу, падарылі нам мірнае неба, жыццё і гэту вясну... Подробнее
Сцяганосная група Ражанкаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы заняла трэцяе месца ў абласным конкурсе, прысвечаным 70-годдзю Вялікай Перамогі. Подробнее
10 мая Беларусь у дваццаты раз адзначала Дзень дзяржаўнай сімволікі – сцяга і герба.
Раніцай у нядзелю гарадская плошча Свабоды была літаральна расквечана светлымі ўсмешкамі, сцяжкамі і шарамі, што трымалі ў руках па-святочнаму апранутыя людзі з яблыневай квеценню і чырвона-зялёнымі стужкамі на грудзях. Прыўзняты настрой перадаваўся, нібы эстафета. Прадстаўнікі вытворчых калектываў, ветэраны, працоўная моладзь і школьнікі сабраліся на ўрачыстасць з нагоды Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Кожны год напярэдадні Дня Перамогі Фёдар Васільевіч Саковіч разам са сваёй сям’ёй прыязджае з Вільнюса, каб ускласці кветкі да помніка ў Агародзішчы – вёсцы, якая паўтарыла лёс Хатыні. Там пахаваны 23 родныя яму чалавекі, якія загінулі ад рук фашысцкіх карнікаў. Матулі Фёдара Васільевіча зараз 95 гадоў, і яна часта ўспамінае той жудасны дзень. Ёй і маленькаму Федзю ўдалося выратавацца толькі таму, што яны напярэдадні трагедыі трапілі ў бальніцу. Засталіся ў жывых і бабуля з братам Фёдара, якія паехалі праведаць хворых. Подробнее
Толькі ў першыя дні мая, калі “прачынаецца” фантан, гарадскі сквер па-сапраўднаму ажывае пасля доўгага зімовага сну. Шчучынцам так не хапае прыгожых водных струменьчыкаў, на якія з радасцю прыходзяць палюбавацца і дарослыя, і дзеці. Таму ўрачыстасць, прысвечаная аднаўленню работы фантана, – своеасаблівага сімвала нашага горада – карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў гараджан. Подробнее
У другім адкрытым раённым турніры па рукапашным баі, прысвечаным 70-годдзю Вялікай Перамогі, прынялі ўдзел каля 60 юных байцоў са Шчучына, Гродна і Ліды. У спарткомплексе па вуліцы Авіятараў сабраліся не толькі спартсмены, якім у гэты дзень належала выйсці на рынг, але і іх бацькі, шматлікія сябры і балельшчыкі. Подробнее
Візіт міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Віктаравіча Амарына ў Шчучын напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства быў вельмі дарэчы. Подробнее