Заўтра наша краіна шумна і ярка адзначыць День ведаў. Ён абвяшчае пачатак новага навучальнага года. Па добрай традыцыі святу ведаў папярэднічаюць педагагічныя канферэнцыі, дзе падводзяцца вынікі мінулага года, акрэсліваюцца задачы на новы, называюцца лепшыя з лепшых, ушаноўваюцца ветэраны педагагічнай працы, робіцца наказ маладым спецыялістам. Тэма бярэзінскай педагагічнай нарады гучала так “Якасць адукацыі сёння – якасць жыцця заўтра”. Яна цесна перамяжоўвалася на мерапрыемстве з другой актуальнай тэмай ключавой роляй педагога. Подробнее
У ААТ «Пагосцкі» сёлетняй восенню плануецца засеяць 2519 гектараў, гэта найбольшая запланаваная пад сяўбу азімых плошча ў раёне. Подробнее
Даволі шырокае кола пытанняў абмеркавана на пасяджэнні прэзідыума савета Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. З інфармацыяй па ўсіх пытаннях выступіла старшыня раённага аб’яднання А.М. Токан. Подробнее
Работа спецыялістаў службы дзяржаўнай статыстыкі часцей за ўсё з’яўляецца непрыкметнай і не знаходзіцца навідавоку. Аднак ад гэтага важнасць дзейнасці, якой займаюцца яе супрацоўнікі, не страчвае сваёй актуальнасці і патрэбнасці для краіны ў цэлым. Подробнее
Такая тэма жнівеньскага Адзінага дня інфармавання насельніцтва напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адпавядае актуальнасці дня. Подробнее
Адкрытае акцыянернае таварыства «Пагосцкі» паспяхова скончыла абмалот зерневых культур. Каравай гаспадаркі аказаўся адным з самых важкіх у раёне: намалочана з 2295 гектараў пры ўраджайнасці ў 34,1 цэнтнера 7825 тон збожжа. Подробнее
Ход жніва знаходзіцца пад пастаянным і пільным кантролем мясцовай улады. Пераможцы спаборніцтва, лепшыя працаўнікі ўборачнай за свае дасягненні рэгулярна адзначаюцца раённым выканаўчым камітэтам, упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання, райкамам прафсаюза работнікаў АПК, раённым камітэтам ГА “БРСМ”. Подробнее
Яшчэ сёлета вясной тут было голае месца. І толькі адпаведныя службы, якія займаліся распрацоўкай праекта, прывязкай яго да мясцовасці, выдзяленнем зямельнага ўчастка, складаннем каштарысу і іншымі падрыхтоўчымі будаўнічымі акалічнасцямі, ведалі, што неўзабаве тут, у Беразіно, па вуліцы Марыі Рамановіч, узвысіцца новы пяціпавярховы жылы будынак. І вось сёння мы бачым ужо завяршэнне гэтай будоўлі. Значыць, яшчэ 50 сем’яў бярэзінцаў палепшаць свае жыллёвыя ўмовы і адзначаць доўгачаканае наваселле. Подробнее
Раённы аздараўленчы лагер «Папараць –кветка» вітаў нас нязвыклай цішынёй. З першага моманту падалося, што дзяцей у гэтым маляўнічым і дагледжаным лясным масіве наогул няма. Подробнее
Першым сярод камбайнавых экіпажаў, якія намалацілі тысячу тон збожжа у раёне, стаў экіпаж з адкрытага акцыянернага таварыства “Пагосцкі” у складзе Вячаслава Аляксеевіча Кашлачова і яго сына Максіма. Подробнее