СМИ Беларуси Печатные СМИ Бярэзінская панарама
Газета “Бярэзінская панарама” (ранейшая назва “Сцяг Леніна”) была заснавана 2 лістапада 1931 года. Яна мае багатую гісторыю: у час Вялікай Айчыннай вайны выдавалася падпольна на тэрыторыі Бярэзінскага раёна.
Зараз заснавальнікам выдання з’яўляецца Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт. Газета з’яўляецца адзіным друкаваным выданнем на тэрыторыі рэгіёна. Асноўныя тэмы, якія асвятляюцца на старонках “Бярэзінскай панарамы” — дзейнасць прэзідэнцкай вертыкалі і органаў мясцовай улады, адраджэнне вёскі, навядзенне парадку на зямлі, усталяванне здаровага ладу жыцця, работа сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, дзейнасць грамадскіх арганізацый, праблемы маралі і права, экалогіі, падрастаючага пакалення, паказ чалавека працы і гэтак далей.
Штомесяц выходзяць тэматычныя старонкі “Жывёлавод”, “Маладзёжны кур’ер”, “Человек и закон”, “Моцныя духам”, “Домовенок”, “Женские секреты”, “Сямейная скарбонка”, “Экалагічная старонка”, “Школьны аб’ектыў”. Адным з аддзелаў рэдакцыі з’яўляецца радыёвяшчанне “Бярэзінскі час”, перадачы якога выходзяць у аўторак і пятніцу аб’ёмам 30 мінут у тыдзень