Па традыцыі, напярэдадні летніх канікулаў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях запрашае на гарадскі стадыён дзетвару і іх бацькоў на свята бяспекі, прысвечанае Дню абароны дзяцей. У сёлетні год, аб'яўлены ў нашай краіне Годам культуры, яго можна назваць яшчэ святам культуры бяспекі. Подробнее
Напрыканцы навучальнага года, калі набываюць актуальнасць пытанні летняга аздараўлення дзяцей, здачы выпускных экзаменаў, кіраўніцтва аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама дало магчымасць бацькам аб усім гэтым спытаць падчас прамой тэлефоннай лініі з начальнікам аддзела Людмілай Мар'янаўнай Стонька. Подробнее
Корманарыхтоўшчыкі ААТ «Агранёманскі» рупяцца закласці як мага больш кармоў для грамадскага статка. На дзень наведвання гаспадаркі на яе сенажацях шчыравала не толькі ўласная тэхніка: як і летась, агранёманцы скааперыраваліся ў міжгаспадарчы мехатрад з механізатарамі ААТ «Жацерава». Подробнее
На турбазе “Высокт бераг” прайшоў турзлёт для пажылых людзей. На яго сабраліся каманды з пяці тэрытарыяльных цэнтраў суседніх раёнаў – Клецкага, Уздзенскага, Пухавіцкага, Вілейскага і Стаўбцоўскага. Подробнее
Рыгор Рылькоў выбраны на раённым сходзе ўпаўнаважаных дэлегатам V Усебеларускага народнага сходу. На сходзе яму было прадастаўлена слова, у якім ён расказаў пра сябе, даў ацэнку рабоце Стаўбцоўскай раённай ветэранскай арганізацыі і выканаўчай улады, падкрэсліў ролю ветэранаў у патрыятычным выхаванні моладзі. Подробнее
Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» прадставіў сваю прадукцыю на 23-й Міжнароднай спецыялізаванай сельскагаспадарчай выстаўцы «Белагра-2016» у Мінску. Подробнее
На пасяджэнні райвыканкама была заслухана інфармацыя першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Д. С. Колясеня і намесніка старшыні райвыканкама І. Б. Пашкевіч аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Стаўбцоўскага раёна за І квартал 2016 года. Подробнее
У квецені і свежасці мая на Стаўбцоўшчыне праходзіць фестываль-конкурс «Сымон-музыка». У гэтым годзе ён адбыўся 25-ты раз і сабраў на радзіме песняра беларускай зямлі Якуба Коласа юных музыкантаў не толькі з Мінскай вобласці, але і з усёй Беларусі і нават з Расіі. З цымбаламі, скрыпкамі, баянамі, балалайкамі і іншымі музычнымі інструментамі яны сцякаліся ў Стоўбцы. Прыбылі 180 салістаў і 66 дзіцячых ансамбляў. Подробнее
Вёска Вялікі Двор. Нядзеля. Цёплы, сонечны майскі дзень. Толькі лагодны ветрык злёгку калыша кроны дрэў. Але з самай раніцы на цэнтральнай вуліцы Дземідовіча адчуваецца ажыўленне. Гаспадары сядзіб раз-пораз выглядваюць з двароў – хвалююцца. А як жа інакш – у іх сёння свята! Свята вёскі, роднага кута. Яны гасцей чакаюць. І мерапрыемства такое ладзіцца ўпершыню. Подробнее
Напрыканцы мая дзіцячы аздараўленчы лагер «Нёман» аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама гасцінна прадаставіў свае плошчы для правядзення ХІІІ абласнога форуму дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў пад дэвізам «Будучае – гэта мы!». Вялікую падрыхтоўчую работу для гэтага на працягу не аднаго дня правялі супрацоўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Подробнее