Эрудыраваная і адказная, творчая і таленавітая, надзеленая рэдкай працаздольнасцю і проста абаяльная, шчырая дзяўчынка. Гэта ўсё пра дзесяцікласніцу гімназіі Ніно Квернадзэ. Подробнее
Традыцыя гэта сімвалічная ”ў квадраце” – напярэдадні Дня Канстытуцыі краіны ўручаць яе юным грамадзянам галоўны дакумент. Подробнее
Мастак павінен любіць жыццё і даказваць іншым, што яно прыгожае, – заўважана вельмі трапна і цалкам супадае з філасофскімі поглядамі нашага земляка Эдуарда Бурвеля. Надзвычай творчы і таленавіты, моцны духам і шчыры сэрцам, мовай фарбаў ён з любоўю апавядае пра непаўторнасць родных краявідаў. Подробнее
Паміж Альхоўцамі і Падсаколлем, у паўсотні метраў ад шашы, стаіць адзінокая, крыху пахіленая на бок хатка. Яблыні з замшэлымі рагатымі галінамі нібы прыкрываюць яе ад вятроў і завірух, што часта гуляюць у чыстым полі. А навокал – прастор, які дзе-нідзе перапыняецца купкай бяроз ці вербалозу (рэшткі былых сядзібаў), у далечыні — могілкі, дзе знайшлі свой апошні прытулак многія мясцовыя жыхары. Гэта ўсё, што засталося ад вёскі Літоўка. Подробнее
У гэтым годзе зіма лёгка прызнала сваё паражэнне і ўзняла белы флаг. Не выключана, яна яшчэ паспрабуе паказаць свой халодны нораў, але ініцыятыва – беспаваротна на баку вясны. На сельскагаспадарчых палетках адбылася фактычна імгненная змена фарбаў і дзеянняў. Усё больш ізумруду, руплівасці з боку працаўнікоў-аграрыяў. Подробнее
Ад незабыўнага мая 1945-га да дзён сённяшніх – сем дзесяцігоддзяў, што прайшлі пад знакам удзячнасці тым, хто заваяваў права на свабоднае і мірнае жыццё для многіх пакаленняў сваіх нашчадкаў. Гэтымі днямі па ўсёй краіне да самых шаноўных людзей – ветэранаў вайны – завітваюць госці – прадстаўнікі ўлады, ваенкаматаў. Прыязджаюць, каб уручыць юбілейныя медалі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.”. Подробнее
Пра тое, як было ў самым пачатку, калі райаддзел міліцыі фарміраваўся, сёння раскажуць хіба што скупыя радкі гістарычнай хронікі. На жаль, далёка не ўсе прозвішчы піянераў правапарадку занатаваны і не ўсе лёсы помняцца. Але тое, што адным з першых начальнікаў РАМ быў Іларыён Важнік, вядома дакладна. Як вядома і тое, што ў маі 40-га пры выкананні службовых абавязкаў загінуў міліцыянер Васіль Петрашэвіч; што ўсю вайну гераічна прайшоў Іван Бярэзін (кавалер ордэнаў Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны, узнагароджаны шматлікімі медалямі), які пазней быў адным з кіраўнікоў Ляхавіцкага РАУС і які пахаваны на праваслаўных могілках нашага райцэнтра; што ў партызанскіх атрадах змагаліся П. Барбялюк, М. Аўсянік, П. Зямноў, К. Піліпчук, М. Жукаў, В. Маргуноў, Е. Маркевіч, А. Бурынскі і іншыя, хто таксама граміў фашыстаў, а пазней апрануў міліцэйскую форму. Подробнее
Самы галоўны сёлетні юбілей для ўсіх беларусаў, безумоўна, – 70-годдзе Вялікай Перамогі. У далёкім 1945-ым яе заваявалі для многіх пакаленняў сваіх нашчадкаў нашы бацькі, дзяды і прадзеды – цаною мільёнаў жыццяў, бяспрыкладным гераізмам, непераўзыдзенай мужнасцю. Подробнее
У мінулую суботу ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Лойка адзначыў свой 90-ы дзень нараджэння. А гэтымі днямі ў яго яшчэ адзін юбілей – разам з райаддзелам міліцыі, дзе давялося працаваць у першыя пасляваенныя гады, адзначае 75-годдзе з дня ўтварэння РАУС. Подробнее
Першыя ў раёне юбілейныя медалі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” уручаны былым вязням фашысцкіх канцлагераў Зоі Осіпавай, Лізавеце Судэнка і Ніне Папянюк. Подробнее