Але не бяромся казаць, што яравы працэс у сельгасарганізацыях раёна зайшоў глыбока. Не для параўнання, якое было б абсалютна некарэктным, а дзеля нагляднасці заўважым, што асобныя паўднёвыя рэгіёны вобласці з сяўбой ранніх збожжавых і зернебабовых справіліся ўжо напалову і больш ад запланаванага. На фоне такіх ляхавіцкія, а па стане на ўчарашні дзень раён адсеяўся менш чым на 8 працэнтаў, выглядаюць сціпла. Подробнее
Дрэва – сімвал жыцця. Жыцця мірнага і незалежнага, якое сем дзясяткаў гадоў назад падарылі нам воіны-вызваліцелі. У іх гонар па ўсёй краіне гэтымі днямі ўдзячныя нашчадкі будуць высаджваць дрэвы. Традыцыйная акцыя “Тыдзень лесу”, ініцыяваная Міністэрствам лясной гаспадаркі Беларусі, пройдзе ў краіне з 28 сакавіка па 4 красавіка. Подробнее
“Твары вёсак, якія знікаюць” – фотаальбом з такой назвай пабачыў свет напрыканцы мінулага года і стаў вынікам дзейнасці міжнароднага культурнага праекта “Вёска, якая не павiнна знiкнуць”. Ляхавіччыну згаданы праект не закрануў, аднак пра адлюстраванне вясковага каларыту нашай мясцовасці рупіцца раённая газета. Рубрыка “Кропка на карце” папаўняецца ўсё новымі матэрыяламі. Да таго ж, у бягучым годзе супрацоўнікі бібліятэчнай сістэмы бяруць удзел у конкурсе па зборы мікратапонімаў “Мова маёй зямлі”. І сёння хацелася б расказаць пра лакальныя назвы, якія сабрала бібліятэкар Падлескай сельскай бібліятэкі Ларыса Глеб. Подробнее
У мінулую пятніцу прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. “Усе пытанні парадку дня важныя. Выступленні павінны быць прадметнымі – гаварыць не пра вялікія дасягненні, а пра праблемы і шляхі іх вырашэння”, – задаў тон старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч. Подробнее
Здароўе, сямейны дабрабыт, кар’ера – усё ўтоплена ў чарцы. Гісторыя тыповая для тых, хто падпарадкаваў жыццё алкаголю. На жаль, такіх нямала. Подробнее
У мінулы аўторак жыхары раёна мелі магчымасць задаць свае пытанні, падзяліцца набалелымі праблемамі з адным з кіраўнікоў Камітэта дзяржкантролю. Першы намеснік старшыні КДК Рэспублікі Беларусь Іван Рамановіч правёў у Ляхавічах “прамую тэлефонную лінію” і прыём па асабістых пытаннях. Подробнее
Маладая і ранняя. Што гэта ва ўсіх адносінах і пры любым раскладзе цудоўная пара года толькі-толькі пачынае адлік свайго часу – несумненна. З фактам яе сёлетняй паспешлівасці спрачацца таксама не даводзіцца. Подробнее
Ляціць стралою няўмольны час. Тыдні складаюцца ў месяцы, гады – у дзесяцігоддзі. Праз паўсотню дзён іх будзе ўжо сем з часу пераможных салютаў 1945 года. Подзвіг на вякі, падзея найвялікшай значнасці і яркай знакавасці Подробнее
Сельгаспрадпрыемствы раёна распрацавалі праграмы па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і захаванні галіновых рэгламентаў.Для кожнай гаспадаркі – свая праграма, задачы, планы, якія вынікаюць з фінансавых магчымасцяў. Але галоўнае для ўсіх — укараненне ў вытворчасць новых тэхналогій утрымання статка з захаваннем галіновых рэгламентаў, стварэнне дастойных умоў працы для людзей, змяншэнне долі ручной працы, што, у канчатковым выніку, будзе садзейнічаць павелічэнню вытворчасці прадукцыі. Подробнее
Якая жанчына не марыць выглядаць прывабна, прыгожа і стыльна? Для таго, каб валасы, твар, рукі, ногі былі дагледжанымі, адных толькі дамашніх касметычных працэдур яўна не дастаткова. Без цырульнікаў, касметолагаў, майстроў манікюру і педыкюру не абысціся. Гэта ж самае датычыцца і рамонту адзення ці абутку – не кожны “сам сабе майстар”. Подробнее