Нашаму земляку– ураджэнцу Ліпска, поўнаму кавалеру ордэна Славы Аляксандру Малевічу 15 сакавіка споўнілася б 95 гадоў. Колькі выпрабаванняў выпала на яго жыццёвым шляху, колькі давялося зведаць і перажыць… Але заўсёды сустракаў ён кожны новы дзень з радасцю і з павагай да людзей. Яго ўжо няма побач з намі, але жыве памяць пра цудоўнага чалавека ў сэрцах дзяцей і ўнукаў, удзячных землякоў. Подробнее
Не кожнаму так пашчасціць: Адам Дзмітрыевіч, які прайшоў вайну, у свае 93 гады жыве ў пары з Марыяй Адамаўнай, якой таксама за 90. Праўда, абысціся без падтрымкі дачкі ўжо вельмі цяжка, таму і пераехалі з Клецкага раёна ў Флер’янова. Дзядуля і бабуля Галавачы больш праз акно назіраюць, як кіпіць жыццё, ды яшчэ ўважліва слухаюць расказы дачкі Галіны, сочаць за навінамі па тэлевізары – ім цікава, што робіцца ў свеце і побач, у вёсцы. Подробнее
Пачаўся адзін з адказнейшых перыядаў у жывёлагадоўлі – пашавы. Іменна цяпер грамадскі статак павінен паказаць сваю найвышэйшую прадукцыйнасць і як мага больш папоўніць бюджэт гаспадарак. Подробнее
Нягледзячы на тое, што электронныя пісьмы ўсё часцей замяняюць папяровыя, а электронныя сродкі сувязі становяцца ўсё больш папулярнымі, паштальён – жаданы госць у кожным доме. У вёсцы ён раскажа пра навіны і падзеі, даставіць карэспандэнцыю і тавары, пацікавіцца справамі, прынясе пенсію і прыме аплату за тэлефон. Подробнее
Можна ўпэўнена сцвярджаць – “Белтэлекам” свой амаль у кожным доме. З новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі сціраюцца адлегласці і межы. Подробнее
Падвядзенне вынікаў абласнога творчага спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, гарадскіх і раённых газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў штогод становіцца сапраўдным святам для прадстаўнікоў СМІ Брэстчыны. Подробнее
Першамайскі падарунак атрымалі 6 маладых спецыялістаў устаноў і арганізацый Ляхавіччыны. Сімвалічна, што яны – урачы цэнтральнай раённай бальніцы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і настаўніца гімназіі – шчаслівымі ўладальнікамі ключоў ад арэндных кватэр сталі менавіта напярэдадні Свята працы Подробнее
Працоўная біяграфія Віталія Баркоўскага (на здымку) звязана з Ляхавіцкім вузлом электрасувязі. Сёлета будзе 20 гадоў, як пасля заканчэння вышэйшага каледжа сувязі прыйшоў сюды працаваць электраманцёрам лінейных збудаванняў. Залатыя рукі і адказныя адносіны да справы дапамаглі стаць высокакваліфікаваным спецыялістам “Белтэлекама” – электрамеханікам лінейных збудаванняў і абаненцкіх устройстваў. Віталій прафесійна, аператыўна і якасна ўхіляе кабельныя пашкоджанні сувязі, любой складанасці. Подробнее
Разгляд вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Ляхавіччыны за першы квартал года стаў асноўным пытаннем апошняга пасяджэння раённага выканаўчага камітэта. “Выканана роўна палова з 14 даведзеных прагнозных паказчыкаў. Але лічба не канчатковая: некаторыя з пазіцый пакуль не выведзены, адносна яшчэ дзвюх прадугледжана гадавая ацэнка”, – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Кацуба. Подробнее
Так і хочацца трошкі перайначыць радок вядомай песні, каб загучаў ён, напрыклад, так: “Шумеў сурова Машукоўскі лес…” Па ўспамінах былых партызан, з якімі неаднойчы давялося гаварыць і нават пабываць на месцы дыслакацыі атрада імя Лазо, пабачыць зямлянкі, дзе ў вайну народныя мсціўцы рыхтаваліся да дыверсій супраць фашыстаў, дзе выпускалі падпольную газету “Совецкі патрыёт” – першапачатак сённяшняй раёнкі, векапомны Машукоўскі лес быў у той час ім домам родным: сцены – сосны, дах – неба… Нам, сённяшнім, прывычным да камфорту, гэта нават уявіць цяжка. А яны прайшлі, паспыталі, вытрымалі. І сталі пераможцамі. Подробнее