Адцвітаюць каштаны, бела-ружова-ліловымі хвалямі шапоча пад ветрам бэз… Так і хочацца дыхаць паветрам, настоеным на непаўторным паху вясны, слухаць шматгалосы птушыны акампанемент гэтай прыгажосці. Подробнее
Кампетэнтныя адказы на пытанні, якія датычаць рэалізацыі Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, што паступілі на “прамую лінію” “ЛВ”, даў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне Анатолій ЖАБІК. Подробнее
На мінулым тыдні ў час чарговага рэйда каля возера Качайла ва ўгоддзях Навасёлкаўскага лясніцтва Ляхавіцкага раёна ўвагу супрацоўнікаў Баранавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету прыцягнула машына, каля якой стаялі тры чалавекі з паляўнічай зброяй у руках. Подробнее
У спецыялістаў-аграрнікаў існуе цвёрдае перакананне, неаднойчы пацверджанае на практыцы: дзе травы, там і малако, а значыць – грошы. На добрай пашы можна атрымаць вялікае і самае таннае малако. Подробнее
Напрыканцы навучальнага года фестываль дзіцячай творчасці “Сузор’е талентаў” чарговы раз сабраў у гарадскім Доме культуры пераможцаў рэспубліканскіх, абласных, раённых прадметных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, конкурсаў і выстаў, спартыўных і турыстычных спаборніцтваў Подробнее
У сацыяльнай службы нямала накірункаў работы. У зоне яе ўвагі – пажылыя землякі, мнагадзетныя і малазабяспечаныя сем’і, сем’і з дзецьмі, людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і многія іншыя катэгорыі грамадзян. Чарговым госцем “прамой лініі “ЛВ” стаў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Леанід КАЛБАСА. Подробнее
Дзяржпадтрымка інстытута сям’і – адзін з ключавых напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі нашай краіны і адна з асноў яе дэмаграфічнай бяспекі. Сістэма мер, якая дзейнічае сёння ў Беларусі, акрамя розных матэрыяльных выплат і дапамог, дазваляе маці знаходзіцца ў аплачваемым водпуску па доглядзе за дзіцём да трох гадоў. Подробнее
Травы якраз дасягнулі той стадыі росту, калі трэба пачынаць касавіцу. Прычым, марудзіць нельга: касі, каса, пакуль раса, а дакладней – пакуль трава набрала максімальную колькасць пажыўных рэчываў. Подробнее
Па статыстыцы, у свеце на кожную тысячу нованароджаных прыходзіцца адзін з тугавухасцю. Як сведчаць урачы, калі парушэнні слыху выяўлены ў дзіцяці старэйшага за 2 гады, дапамагчы яму будзе складана. Але, на шчасце, медыцына не стаіць на месцы: створаны сучасныя апараты, якія дазваляюць вызначыць парушэнні слыху літаральна з першых дзён жыцця. Раней, калі такое абследаванне не праводзілася ў раддоме, ляхавічанам даводзілася ездзіць у Брэст ці Мінск. Подробнее
Сам ён рэкордаў гучных не ставіў, аднак, у кожнай спартыўнай вышыні, якую бралі яго шматлікія падшэфныя, бясспрэчна, была важкая доля ад Андрэя Барысавіча. У той час (з 1969 па 2000 гады), калі Куркач стаяў на чале камітэта па фізкультуры і спорце райвыканкама, Ляхавіччына грымела і лёгкаатлетычнымі, і гандбольнымі, і баскетбольнымі дасягненнямі. Масавыя заняткі фізкультурай, спартакіяды вучнёўскія і працоўных калектываў, зборы, чэмпіянаты ўжо былі ў раскладзе актыўнага жыцця. Самыя таленавітыя, сапраўдныя самародкі, якіх знаходзілі, выхоўвалі, трэніравалі звычайныя выкладчыкі фізкультуры і кіраўнікі секцый, бралі прызавыя месцы на абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных і нават міжнародных спаборніцтвах. Подробнее