Зноў прыпякло, і здаецца, толькі вада можа выратаваць ад гарачыні. Спяшаюцца дарослыя і дзеці на пляжы – афіцыйныя і “дзікія”, да рэк, вадаёмаў, каб акунуцца ў водную прахалоду. На жаль, такі адпачынак далёка не ўсякі раз выглядае і з’яўляецца цывілізаваным. Подробнее
Прыватныя гаспадары, якія на сваіх падвор’ях ствараюць міні-фермы: дояць кароў, гадуюць свіней, птушак, – ёсць і ў нашым раёне. Адны здаюць дзяржаве толькі лішкі прадукцыі, для другіх гэта галоўны спосаб зарабіць грошы. Подробнее
Усё ў гэты доўгачаканы, святочны і хвалюючы дзень было, здаецца, асаблівым: інакш свяціла сонца, інакш усміхаліся людзі, інакш выглядалі красуні-дзяўчаты і статныя юнакі – 204 навучэнцы раёна развітваліся не толькі са школай, любімымі педагогамі і сябрамі, але і з бесклапотным гарэзлівым дзяцінствам. Подробнее
Эканамічную трываласць СВК “Ляхавіцкі” так і хочацца назваць хранічнай, а яго старшыню – заўсёдным выдатнікам. Калі патрэбен прыклад чалавека, які бязмежна і аддана любіць-песціць зямельку родную, кіраўніка, хто здолеў стварыць калектыў і забяспечыць яго паспяховасць, зрэшты роданачальніка слаўнай хлебаробскай дынастыі, – называйце Аляксандра Вітко і не памыліцеся. Подробнее
У гэтым утульным доме на вуліцы Зарэчнай у вёсцы Шавялі заўсёды рады гасцям – дзецям, унукам, праўнукам, аднавяскоўцам. Прыветна сустрэнуць, выслухаюць, дапамогуць. Гаспадары Віктар і Кацярына Буракі на ўсё наваколле вядомыя як шчырыя, добразычлівыя і працавітыя людзі. Подробнее
У кожнага чалавека павінен быць свой дом. Але гэта не толькі і не столькі дах над галавой. Галоўнае — сям’я, блізкія людзі, якія цябе разумеюць, чакаюць і абавязкова любяць. Калі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія па волі лёсу пазбаўлены бацькоўскага цяпла і клопату, урэшце рэшт знаходзяць найвялікшае багацце — сапраўдную сям’ю, у іх з’яўляюцца мама і тата, брацікі і сястрычкі, а таксама найважнейшыя спадарожнікі – сумесныя абеды, адпачынак, чытанне казкі на ноч і дапамога ў падрыхтоўцы ўрокаў, магчымасць падзяліцца з блізкім сакрэтам і пяшчотна прашаптаць на вушка: “Я так цябе люблю, мамуля” ці “Ты ў мяне самы моцны, татачка”. Подробнее
Гэта азначае, што травы павінны быць своечасова і па правілах скошаны, убраны і ў адпаведнасці з патрабаваннямі корманарыхтоўчай тэхналогіі закладзены на захоўванне. Найлепшы касавічны тэрмін заканчваецца на экватары чэрвеня. Чым далей, тым менш сакавітасці і яркага зяленіва застаецца ў травах. Яны губляюць пажыўнасць вітамінізаванасць – грубеюць. А значыць і ўсю наступную кормавытворчую работу вобразна можна так і назваць – грубая. Сельгаскааператывы раёна сабе не ворагі і імкнуцца максімальна вынікова выкарыстаць адпушчаны прыродай час. Атрымліваецца па рознаму, але ў цэлым горш таго, што аграрыі мелі летась на гэты час. У пераразліку на тоны кармавых адзінак мінулагодняя лічба выглядала на чвэрць больш выгадна. Акрамя СВК “Ляхавіцкі” і ЗАТ “Белпрампрыбор” – 130 і 198 працэнтаў да ўзроўню 2014 года адпаведна – сябе леташніх не паўтарыла пакуль ні адна гаспадарка раёна. Подробнее
Калі ўпершыню сутыкаешся з сур’ёзна хворымі дзецьмі, якія вымушаны літаральна кожную хвіліну змагацца з болем і адчаем, але ў той жа час напоўнены такой шчырай любоўю да жыцця, якую рэдка сустрэнеш нават у здаровых, адчуваеш нешта падобнае на шок. І пачынаеш многае пераасэнсоўваць. Становіцца сорамна скардзіцца на лёс з-за адсутнасці нейкіх дробных даброт. Абуджаецца міласэрнасць і жаданне дапамагчы. Подробнее
Кветкі і дзеткі, дзеткі і кветкі – ад перамены парадку слоў у спалучэнні натхнення, шчасця і прыгажосці не становіцца менш. Штодзённыя клопаты, хваляванні і праблемы адступаюць перад непасрэднасцю і шчырасцю маленькіх гарэзаў, перад іх сонечнымі ўсмешкамі. Яны, падарунак лёсу, упрыгожваюць жыццё і напаўняюць яго асаблівым сэнсам. Подробнее
Прагучыць вельмі ўжо “па-савецкі”, аднак, і абсалютна па сутнасці: нашым прадстаўнікам у рэспубліканскай кагорце людзей гэтай няпростай прафесіі ёсць з чым сустрэць свята. Размова пра УП “Ляхавіцкае ПМС” і вытворчыя здабыткі прадпрыемства. Апошняе асабліва каштоўна на фоне новых эканамічных рэалій, якія не лепшым чынам адбіліся на рабоце многіх вытворцаў. Але не ўсіх: хто “круціцца”, той мае і заказы, і аб’ёмы вытворчасці, і выручку, і … настрой напярэдадні прафесійнага свята. Подробнее