Нарэшце ляхавічане і госці горада змогуць наталіць смагу натуральным хлебным квасам мясцовай вытворчасці – новым і адначасова добра знаёмым. Як расказала дырэктар каапрама Галіна Якубец, на прадпрыемстве пачаў работу цэх безалкагольных напіткаў. Адрамантавалі, мадэрнізавалі старое абсталяванне, устанавілі новае сантэхнічнае, зрабілі водаправод, касметычны рамонт будынка. Подробнее
Для шасці маладых педагогаў раёна гэты навучальны год асаблівы – першы ў іх працоўнай біяграфіі. Першыя ўрокі, першыя пазакласныя мерапрыемствы і бацькоўскія сходы, першыя адзнакі. І ні з чым непараўнальнае пачуццё ад усведамлення: вучу іншых не толькі па пэўным прадмеце, але і выхоўваю, дапамагаю справіцца з праблемамі. Напэўна няма больш моцнага саюзу, чым вучань-настаўнік. Подробнее
Гасцямі рэдакцыі за некалькі дзён да апошняга школьнага званка сталі юныя землякі – пераможцы творчага конкурсу, аб’яўленага раёнкай і райкамам БРСМ да 70-годдзя Вялікай Перамогі “Мужнасцю сваёй у неўміручасць крочылі. Подробнее
Тры гады назад у Беларусі стартавала акцыя “Дзень з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны”. У яе праграме — сустрэчы кіраўнікоў падраздзяленняў міністэрства з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў, жыхарамі і актывам раёнаў, асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, кансультацыі і тэматычныя “прамыя лініі”, работа электроннай прыёмнай. Подробнее
Напэўна, большасць людзей і не ведае, што гэта за баршчэўнік Сасноўскага. Назва сугучная з папулярнай стравай, але баршчу з расліны не зварыш. На выгляд нагадвае дрэўца ў рост чалавека, увенчанае буйнай шапкай, падобнай на суквецце кропу. Подробнее
Вучэбны год робіць апошнія крокі, а дарослыя плануюць адпачынак і занятак дзяцей на канікулах. Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама загадзя паклапаціўся пра карысны і бяспечны вольны час рабят. Подробнее
Выключнае шчасце чалавека – пастаянна быць пры сваёй любімай справе, сказаў адзін мудры. Гэта і пра настаўніцу па класе фартэпіяна Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Ірыну Тулейка. Вытанчаная, інтэлігентная, таленавітая, яна на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў развівае творчыя здольнасці сваіх выхаванцаў, узбагачае іх духоўны свет. Педагагічнае майстэрства, душэўная цеплыня, чуласць і невычэрпная энергія, жаданне запаліць агеньчык цудоўнага ў вучнях прыцягваюць іх да Ірыны Уладзіміраўны. А яна радуецца кожнаму поспеху і дасягненню юных зорачак. Подробнее
Навядзенне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне — задачы, якія стаяць сёння перад кожным прадпрыемствам і арганізацыяй. Працаваць канкрэтна ў гэтым накірунку – з такога патрабавання пачаў чарговае пасяджэнне райвыканкама яго старшыня Вячаслаў Сельмановіч. Подробнее
Прагноз сіноптыкаў спраўдзіўся – спякотны дзень 20 мая прынёс вечарам моцныя навальніцы. Непагадзь дадала работы выратавальнікам і іншым аварыйным службам. Подробнее
15 і 16 мая ў лясным масіве каля вёскі Набярэжная праходзіў чарговы турысцка-краязнаўчы злёт школьнікаў раёна, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Году моладзі. Злёт сабраў 15 устаноў адукацыі раёна. Адкрыўся ён на прыемнай ноце – з уручэння прызоў і грамат лепшым па выніках турыстычна-краязнаўчых мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў зімова-вясенні перыяд. Подробнее