Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Ляхавіцкі веснік

Всего публикаций: 10
  • Ёсць Надзея ў Аляксандра Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №50 от 02 июля 2015 02 июля 2015 13:18 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Як толькі бравы юнак у касцюме і папасе пераступіў парог дома, дзе жыла дваццацігадовая Надзея, дзяўчына закахалася ў яго з першага позірку. Тая сустрэча напачатку ліпеня 1945 года стала лёсавызначальнай у іх жыцці: праз некалькі дзён Саша і Надзя сталі мужам і жонкай. За 70 сумесных гадоў было ў іх нямала святаў, урачыстасцей, юбілеяў, але сваё вясковае вяселле ў першыя пасляваенныя месяцы яны запомнілі назаўжды. Подробнее

  • Дзень падпісчыка : сустрэча з сябрамі Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №49 от 27 июня 2015 29 июня 2015 14:41 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Такія сустрэчы заўжды прыемныя. Асабліва, калі сябры даўнія, верныя, надзейныя і заўсёды побач. Адна з іх адбылася ў мінулую сераду на Ляхавіцкім малочным заводзе: у калектыў (дарэчы, па запрашэнні кіраўніцтва прадпрыемства) завіталі супрацоўнікі “Ляхавіцкага весніка”. Подробнее

  • Салодкая тона Аліна ЛАПІЧ, Ляхавіцкі веснік №49 от 27 июня 2015 29 июня 2015 12:44 КалейдоскопОбщество Беларуская

    На пчальніку лясгаса, які размешчаны ва ўгоддзях Востраўскага лясніцтва, пачалі збор першага мядовага ўраджаю. Вопытныя пчаляры Васіль і Іван Навумчыкі адзначаюць, што гэты год надзвычай багаты на ўзятак. Яны ўжо адкаталі, расфасавалі ў слоікі і падрыхтавалі да продажу тону надзвычай карыснага ласунку. Мёд прадаецца насельніцтву і пастаўляецца па дагаворы ў некаторыя сталічныя арганізацыі. Па водгуках спажыўцоў, якасць прадукта выдатная. Подробнее

  • Аксіёма быцця: па літары закона Вольга БАРАДЗІНА, Ляхавіцкі веснік №49 от 27 июня 2015 29 июня 2015 12:38 Общество Беларуская

    Штогод 26 чэрвеня работнікі пракуратуры адзначаюць прафесійнае свята. Нягледзячы на тое, што агульнае падвядзенне вынікаў работы за паўгоддзе праводзіцца пракуратурай у ліпені, ужо зараз можна гаварыць пра некаторыя вынікі нагляднай дзейнасці. На гэту тэму размова з пракурорам раёна Сяргеем ДЗЯЖКО. Подробнее

  • Любімая кветка – яблыневая Вольга БАРАДЗІНА, Ляхавіцкі веснік №49 от 27 июня 2015 29 июня 2015 12:32 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Самыя запамінальныя падзеі, якія папярэднічалі Дню моладзі, узгадвае першы сакратар райкама БРСМ Тамара Пракап’юк. Канешне, абвяшчэнне 2015-га Годам моладзі ды яшчэ ў юбілейны год Вялікай Перамогі і для мяне, і для ўсіх сяброў па БРСМ – падзея ўрачыстая, ганаровая і адказная. Ёй падпарадкаваны нашы намаганні, творчасць, ідэі і справы. Подробнее

  • Працуйце, на здароўе Іван КАВАЛЕНКА, Ляхавіцкі веснік №49 от 27 июня 2015 29 июня 2015 11:32 ОбществоЭкономика Беларуская

    У чым сутнасць аховы працы, што з’яўляецца яе характарыстыкай? Калі коратка, адказ на пытанне можа быць такім: сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне бяспекі людзей пры выкананні імі сваіх працоўных абавязкаў. Адказ на пытанне аб эфектыўнасці і ступені дзейснасці гэтай сістэмы на Ляхавіччыне павінен быў даць чарговы раённы Дзень аховы працы. Ён жа – свайго роду навучальны праект, пляцоўка па абмене вопытам па пытаннях здаровай працы, працы на здароўе. Яшчэ да таго, як адправіцца на маршрут, старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч канстатаваў: “Ёсць добрыя, ёсць вельмі добрыя, але ні ў адной з арганізацый пытанні бяспекі і аховы працы да канца не адпрацаваны”. Подробнее

  • Карону – Таццяне Міхайлаўне! Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №49 от 27 июня 2015 29 июня 2015 10:14 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Настаўніца замежнай мовы гімназіі Вікторыя Салаўёва, бібліятэкар Федзюкоўскай сельскай бібліятэкі Эліна Фёдарава, навучэнка Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Кацярына Сталярова, настаўніца пачатковых класаў СШ№2 Таццяна Шчука, інжынер па лесакарыстанні лясгаса Алена Амялішка ў суботні вечар не проста змагаліся за права звацца самай-самай — “Ляхавічанкай-2015”, але і змаглі падарыць гледачам нямала прыемных момантаў, парадаваць іх сваімі талентамі. Подробнее

  • Рынкі збыту рашаюць многае Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №49 от 27 июня 2015 29 июня 2015 10:03 Экономика Беларуская

    Больш чым за 40 гадоў існавання торфабрыкетны завод “Ляхавіцкі” стаў вядомым у сваёй галіне. Прадпрыемства нарошчвала выпуск якаснай прадукцыі, мадэрнізавала і ўдасканальвала вытворчасць, укараняла новыя тэхналогіі, асвойвала новыя, у тым ліку і замежныя, рынкі збыту. Апошнім часам трымаць марку паспяховага прадпрыемства стала куды больш складана. Як адзначыла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Людміла Матчэня, торфабрыкетны завод не здолеў спрацаваць на ўзроўні сваіх ранейшых паказчыкаў –“змінусаваў”: тэмпы росту аб’ёмаў прамысловай вытворчасці за мінулы год склалі 76 працэнтаў. Справакавалі “мінус” змяншэнне экспартных паставак, цёплыя зімы. Да якасці пытанняў у спажыўцоў няма. Подробнее

  • Аграном Макаранка Вольга БАРАДЗІНА, Ляхавіцкі веснік №49 от 27 июня 2015 29 июня 2015 09:52 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Яна выйшла ў знаёмае поле і зноў не змагла стрымаць захаплення: якая ж прыгажосць…

    Чалавек так шчыра, як гераіня гэтага фотаздымка, усміхаецца, калі адчувае радасць жыцця. З дыпломам ЛДАКа малады аграном Таццяна Макаранка прыйшла на працу ў Ляхавіцкую льнонасенстанцыю і акунулася ў суцэльную практыку пасля трывала засвоенай праграмы ў каледжы. Пяты год яна ўдасканальвае свой прафесіяналізм на практыцы, але палічыла неабходным працягваць вучобу, завочна займаецца па спецыяльнасці ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. Подробнее

  • Нестандарт са стандартамі Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №48 от 24 июня 2015 23 июня 2015 16:55 Общество Беларуская

    На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў 27 склікання. Выкананне сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў – адно з пытанняў парадку дня. У раёне выконваюцца сацыяльныя стандарты ў адукацыі, культуры, сувязі, транспарце, фізічнай культуры і спорце. Палепшылася сітуацыя ў сферы абслугоўвання. У мінулым годзе павялічылася колькасць пасадачных месцаў у арганізацыях грамадскага харчавання райпо, і цяпер падтрымліваецца нарматыў — 30 месцаў на 1000 чалавек. Разам з тым, ёсць праблемы, напрыклад, у ахове здароўя, дзе не хапае ўрачоў агульнай практыкі. Кіраўніцтву цэнтральнай  раённай бальніцы неабходна прымаць больш дзейсныя меры па вырашэнні кадравага пытання, – адзначана ў рашэнні прэзідыума. Подробнее