23 ліпеня стартаваў чарговы этап выбарчай кампаніі – збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Для таго, каб кандыдат быў зарэгістраваны, яго ініцыятыўнай групе да 21 жніўня ўключна трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. Подробнее
Намеснік дырэктара ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” па сельскай гаспадарцы Уладзімір Юруць заклапочана паглядае на неба: толькі б не было дажджу. Рапсавае поле спелае, насенне поўнасцю гатова да ўборкі, і непагадзь можа нашкодзіць: пойдзе страта ў намалотах. Каб хутчэй – выпусцілі на рапсавае поле, якое сёлета займае 420 гектараў (большыя плошчы гэтай культуры толькі ў СВК ”Жарабковічы”), 4 камбайны. Шчыруюць механізатары: ля Гукова ўбрана ўжо больш за 200 гектараў рапсу. Подробнее
За вёскай прыволле: залатое жніўнае поле аж свеціцца пад промнямі ліпеньскага сонца. Выспеў колас, наліўся бурштынам, схіліўся пад сваім цяжарам – чакае хлебароба, каб аддзячыць яму за клопаты, старанне, працавітасць… І вось ужо на хлебнай ніве выстраіліся камбайны, на старце аўтамабілі, гатовыя прыняць зерне і адвезці на зернеток. Але гэты момант павінен быць святам для ўсіх, хто шчыраваў, каб вырасціць новы ўраджай. Подробнее
Трынаццаты год у Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы ў ліпені высаджваецца працоўны дэсант. З мінулага панядзелка да работы прыступіў атрад “Флагман” (камандзір Уладзіслаў Салаўёў). Статус будатрадаўца атрымалі 18 навучэнцаў каледжа з больш чым паўсотні жадаючых. Подробнее
Упершыню вёска Свяціца прыгадваецца ў 1539 годзе як сяло Ліпскай воласці, уласнасць магнатаў Радзівілаў. У 1584 годзе Свецічы – такую назву мела паселішча — Радзівіл падараваў Нясвіжскай калегіі езуітаў. Подробнее
За вёскай прыволле: залатое жніўнае поле аж свеціцца пад промнямі ліпеньскага сонца. Выспеў колас, наліўся бурштынам, схіліўся пад сваім цяжарам – чакае хлебароба, каб аддзячыць яму за клопаты, старанне, працавітасць… І вось ужо на хлебнай ніве выстраіліся камбайны, на старце аўтамабілі, гатовыя прыняць зерне і адвезці на зернеток. Але гэты момант павінен быць святам для ўсіх, хто шчыраваў, каб вырасціць новы ўраджай. Подробнее
Лета – адпускная пара. Нехта едзе на мора, а хтосьці спяшаецца ў лес, на прысядзібныя ўчасткі, дачы. І не толькі для таго, каб адпачыць, але папрацаваць, нарыхтаваць і падзарабіць. Лясы Ляхавіччыны напоўнены галасамі ягаднікаў, кожны з якіх імкнецца адхапіць свой кавалак ”пірага” з чарніц ці маліны. Подробнее
Як прыйшло лета – уставай вясковец са светам. Такога, а нярэдка і больш жорсткага рэжыму працы патрабуе ад аграрыяў у тым ліку і касавічная пара. Спрыяльнасць надвор’я ў гэты адказны і хуткаплынны час з’яўляецца для аграрыяў вельмі добрым памагатым. Подробнее
У пераліку прафесій для сапраўдных мужчын пажарны-выратавальнік займае далёка не апошняе месца. Рашучасць, смеласць, здольнасць хутка арыентавацца ў неардынарнай сітуацыі і ўзяць на сябе адказнасць за жыццё іншага, вытрымка і добрая фізічная падрыхтоўка – можна сказаць, прафесійныя прыкметы таго, хто служыць у падраздзяленнях МНС. Менавіта гэтыя якасці калісьці і прадвызначылі лёс Валерыя Плюты. Подробнее
У Год моладзі па блаславенні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцефана па ініцыятыве маладзёжнага аддзела Пінскай епархіі ў мінулы чацвер у нашым райцэнтры адбыўся турнір па валейболе, прысвечаны 1000-годдзю з дня спачыну святога роўнаапостальнага і вялікага князя Уладзіміра – Хрысціцеля Русі. У турніры ўдзельнічалі 9 каманд благачынняў епархіі: з Пінска, Ганцавічаў, Баранавічаў, Івацэвічаў, Іванава, Століна, Лунінца і 2 каманды гаспадароў (зборная Ляхавіцкага благачыння і каманда ваеннаслужачых). Подробнее