«Нядрэнна зарадзіла. Каб яшчэ пару дожджыкаў, бульба была б выдатнай», – лічыць брыгадзір брыгады № 1 СВК «Ляхавіцкі» Іван Юнік . Подробнее
Славуты беларускі першадрукар Францыск Скарына параўноўваў кнігу з люстэркам людскога жыцця. Згадалася гэтае трапнае выслоўе, калі знаёміўся з апошнім выданнем нашага земляка Фёдара Лапаніка. Другая па ліку кніжка ляхавічаніна, якую склалі выбраныя апавяданні, выйшла сёлета ў Маскве на рускай мове. Подробнее
– Вы гатовы стварыць моцную і дружную сям’ю? – з гэтым пытаннем на мілагучнай беларускай мове да нявесты Наталлі Сарокі і жаніха Алега Навуміка звярнулася начальнік аддзела загса райвыканкама Людміла Палтарак. І на роднай мове прагучаў адказ маладажонаў: “Так. Гатовы!” Подробнее
Газ трывала заняў месца сярод зручнасцяў, без якіх мы ўжо не ўяўляем свайго жыцця. Сёлета нашы газавікі адзначаюць не толькі прафесійнае свята, але і 55-годдзе УП ”Брэстаблгаз”. Подробнее
З першых рыфмаваных радкоў пра Таню, якая плача, з першых казак пра курачку Рабу, Калабка, з буквара і далей, далей пачынаецца гэта ўзаемапранікненне – чалавека і кнігі, якое і аптымальна, і ідэальна павінна ператварыцца ва ўзаемную любоў. Бывае, на жаль, што гэтага не адбываецца, але, паўтару, на вялікі жаль. Подробнее
Сённяшні клопат не толькі гаспадынь – захаваць, засаліць, засушыць і закансерваваць садавіну-агародніну, каб было чым частавацца ў халодную пару года. Для райпо кожны нарыхтоўчы сезон падобны на экзамен па забеспячэнні насельніцтва вітаміннай прадукцыяй Подробнее
Ёсць людзі-наватары, для якіх новая справа бы глыток свежага паветра – натхняе і дае сілы. Да такіх адносіцца індывідуальны прадпрымальнік Валерый Пронька, жыхар вёскі Ураджайная, чалавек надзвычай энергічны і працаздольны. Маючы дыплом ВНУ, паспытаў сябе не ў адной прафесіі, нават некалькі гадоў узначальваў сельгаспрадпрыемства ў Ляхавіцкім раёне. А роўна год назад, у мінулым верасні, адкрыў сваю справу па нарыхтоўцы шкла. Подробнее
Вёска Набярэжная, вул. Ціхая, 27 – гэты адрас знаёмы многім аматарам адпачынку на прыродзе. Менавіта тут размяшчаецца першая ластаўка агратурыстычнага бізнесу раёна – аграсядзіба “Медуніца”. Аграсядзібы тады з’яўляліся адна за адной, чаму спрыялі вялікія льготы, што дзяржава прапанавала жадаючым займацца гэтым відам дзейнасці. Раскруціцца, праўда, змаглі не ўсе. “Медуніца” – добрае выключэнне. Подробнее
Уборачная на льняных палетках працягваецца. Сёлета ў раёне пад гэту культуру адведзена 1900 гектараў, з якіх асноўны клін –1500 гектараў – ільнозаводскі. Подробнее
Першавераснёўскім ранкам ва ўсіх школах раёна празвінеў званок, паклікаў за парты ў адрамантаваныя класы 2896 хлопчыкаў і дзяўчынак, сярод якіх і нясмелыя пакуль першакласнікі, і выпускнікі – для іх гэты навучальны год будзе апошнім школьным. Подробнее