Другі год у мясцовым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі райцэнтра працуе культарганізатарам Аляксандр Стэцко. Творчы педагог адразу заявіў пра сябе: крэатыўны і актыўны, ён, здаецца, выпраменьвае энергію і фантануе ідэямі. Днямі разам з іншымі фіналістамі рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер пабываў у нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. Дарэчы, менавіта сюды ён калісьці размеркаваўся пасля заканчэння БарДУ. Але спачатку адслужыў у арміі ў паветрана-дэсантных войсках (з’яўляецца кандыдатам у майстры спорту па самба і рукапашным баі). А пасля вяртання ў “Зубраня” цалкам пагрузіўся ў жыццё, напоўненае конкурсамі, фестывалямі, выступленнямі… Подробнее
Мусіць, у ёй спалучаюцца самыя важныя і неабходныя для медработніка рысы: уважлівасць, чуласць, уменне супакоіць і, самае галоўнае, прафесійна дапамагчы пацыенту. У аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі цэнтральнай раённай бальніцы Вера Крываруцкая каля 20 гадоў. У старшай медсястры клопатаў хапае: кантроль за работай калег і санітарна-супрацьэпідэміялагічным станам, удзел у аперацыях, забеспячэнне аддзялення медыцынскімі расходнымі матэрыяламі і г.д. Без мітусні, але дакладна і поўна яна спраўляецца з усім гэтым. Подробнее
У гісторыі кожнай краіны, кожнага народа ёсць падзеі, якія можна назваць лёсавызначальнымі. Сярод такіх і Кастрычніцкая рэвалюцыя. 98 гадоў прайшло з таго часу, але памяць пра падзеі 1917-га беражліва захоўваецца нашчадкамі. 7 лістапада ў суверэннай Беларусі – чырвоны дзень календара. З чым у нашых землякоў ён асацыюецца – тэма чарговага апытання “ЛВ”. Подробнее
Пра такіх як Андрэй Новік гавораць – каштоўны кадр. У СВК “Ляхавіцкі” ў гэтым пераканаліся даўно: свайго галоўнага інжынера (на гэтай пасадзе Андрэй Анатольевіч сёмы год) цэняць, паважаюць, прыслухоўваюцца да меркавання. Подробнее
Пра такіх як Андрэй Новік гавораць – каштоўны кадр. У СВК “Ляхавіцкі” ў гэтым пераканаліся даўно: свайго галоўнага інжынера (на гэтай пасадзе Андрэй Анатольевіч сёмы год) цэняць, паважаюць, прыслухоўваюцца да меркавання. Подробнее
Пра такіх як Андрэй Новік гавораць – каштоўны кадр. У СВК “Ляхавіцкі” ў гэтым пераканаліся даўно: свайго галоўнага інжынера (на гэтай пасадзе Андрэй Анатольевіч сёмы год) цэняць, паважаюць, прыслухоўваюцца да меркавання. Подробнее
У апошні дзень кастрычніка звычайны сельскі населены пункт Каробчыцы, што на Гродзеншчыне, паўстаў у незвычайным антуражы. Вёска прымала чэмпіянат і першынство Рэспублікі Беларусь па лёгкаатлетычным кросе. Подробнее
У мінулую пятніцу гарадскі Дом культуры стаў цэнтрам прыцягнення тых, для каго паняцці міласэрнасць, дабрачыннасць, спагадлівасць напоўнены асаблівым сэнсам. Старшыні пярвічак, актывісты, валанцёры і проста нераўнадушныя да чужых праблем людзі сабраліся на трэцюю справаздачна-выбарную канферэнцыю раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа. Подробнее
Харчаванне дзяцей павінна быць разнастайным, рацыянальным і збалансаваным. Медыкі сцвярджаюць, што ад гэтага залежыць і здароўе, і паспяховасць, і развіццё дзіцяці. Арганізацыя харчавання дашкольнікаў і школьнікаў, паляпшэнне яго якасці заўсёды ў цэнтры ўвагі раённай улады і аддзела адукацыі, спорту і турызму. Кантралюе пытанне і санітарная служба. Подробнее
Каляндар адлічвае апошнія дні кастрычніка. Сама той час, калі на беларускіх сельскагаспадарчых шыротах завяршалі ўборку і прыступалі да апрацоўкі льну. А гэта і кастрыца, як пабочны прадукт на шляху трансфармацыі трасты ў валакно. Яе нашы далёкія продкі палічылі настолькі важкай прыкметай часу, што мусілі адлюстраваць у назве сярэдняга месяца восені. Подробнее