Аднаго толькі дару, атрыманага звыш, зусім не дастаткова, каб трапіць у цеснае кола алімпійскіх дараванняў. Патрэбны настойлівасць у імкненні максімальна развіць свае ўменні і таленты. Гэта дасягаецца напружанай працай, пастаянным пераадоленнем сваёй ляноты. Вельмі важная роля належыць бацькам юнага таленту, яго трэнеру-настаўніку. Подробнее
Гэта неаднаразова падкрэсліваў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці Міхаіл Мясніковіч падчас наведвання ў мінулую пятніцу Ляхавіцкага раёна. Подробнее
На працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” упэўнена трымае марку аднаго з самых паспяховых перапрацоўчых прадпрыемстваў Брэстчыны і нават краіны. Статус аднаго з галоўных экспарцёраў раёна – таксама за ім. Для завадчан сталі звыклымі перамогі ў прэстыжных конкурсах, на выставах. Здаецца, зусім нядаўна “ЛВ” расказваў землякам пра паспяховы дэбют прадпрыемства ў конкурсе “Народная марка”, пераможцы якога вызначаюцца галасаваннем спажыўцоў праз СМІ. Подробнее
Папярэдні этап чэмпіянату вобласці па міні-футболе сярод аматарскіх каманд выходзіць на экватар. У суботу і нядзелю на паркеце Баранавіцкага спартыўнага комплексу “Атлант” адбудуцца гульні 15-га тура. Гэтым і завяршыцца першы круг спаборніцтва. Подробнее
Бывае, толькі пазнаёміўся з чалавекам, а, здаецца, ведаеш яго даўно. Упершыню сустрэўшыся з сям’ёй Наўгародскіх, праз пару мінут размаўляла з імі, як з даўнімі сябрамі, і не было той скаванасці і няёмкасці, якія звычайна прысутнічаюць паміж незнаёмымі людзьмі. Подробнее
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма раёна ўключае 29 бібліятэк, якія абслугоўваюць 15926 чытачоў. Фонды мясцовых бібліятэк налічваюць больш за 415000 экзэмпляраў выданняў. Па зацверджаным графіку па раёне курсіруе бібліобус, які абслугоўвае 17 населеных пунктаў, дзе няма бібліятэк. Яго загадчыцу Святлану Станіславовіч з нецярпеннем чакаюць 324 чытачы, каб атрымаць кнігі, газеты і часопісы. Да таго ж, бібліятэкі ёсць у кожнай школе раёна і ў ЛДАКу. Але сёння размова пра галоўны кніжны храм раёна – купалаўку. Подробнее
Колькі яркіх, таленавітых і творчых людзей жыве на Ляхавіччыне! Гэта чарговы раз пацвердзіў і рэспубліканскі прафсаюзны конкурс творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі”. Напрыканцы мінулага тыдня раённы этап вызначыў пераможцаў. У намінацыі “сцэнічная творчасць” імі сталі вакальны ансамбль “ВІНС-акорд”, Андрэй Саванчук з Востраўскага СДК і калектыў Дараўскага СДК “Берагіня”. Подробнее
Ад эфектыўнасці работы праваахоўных органаў бяспека грамадства ў цэлым і кожнага з нас, канешне ж, залежыць. У вельмі значнай ступені, аднак, не ў першую чаргу. Факт рацыянальных, у рамках закону і ў адпаведнасці са здаровым сэнсам паводзін адыгрываюць у гэтым плане куды больш істотную ролю. Хто не ведае, што, напрыклад, саманадзейна пакінуты пад дыванком перад дзвярамі кватэры ключ можа выступіць у якасці “правакатара” крадзяжу з гэтай самай кватэры? Ці “забыты” на паўдня веласіпед на вуліцы? А да чаго могуць прывесці нецвярозыя прагулкі цёмнай ноччу ў цёмным месцы? Подробнее
Гэтыя словы вельмі сугучны – што па-беларуску, што па-польску. Без “дубляжу” зразумелы абодвум бакам, абазначаюць адно і тое ж. “Вітаем сардэчна!” гучала не аднойчы падчас сустрэчы кіраўніцтва Ляхавіцкага раёна з дэлегацыяй Лэнчненскага павета Люблінскага ваяводства Рэспублікі Польшча. Перад тым, як ступіць на ляхавіцкую зямлю, госці атрымалі прыём у Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце. Азначаны факт сведчыць пра многае, гаворыць пра значнасць візіту, яго не толькі раённую, але і абласную важнасць. Подробнее
Памятныя гады, калі дэфіцыт снегу ставіў крыж на лыжных спаборніцтвах. На гэты раз магло адбыцца адваротнае. Суботняя “Эма”, хоць і аказалася больш сціплай, чым “Даніэла”, сваёй суровасцю, ветранасцю і багатым снегападам магла і адмяніць першы – зімовы – этап раённай спартакіяды працоўных калектываў. Але ж не: сапраўднага прыхільніка спорту, адэпта здаровага ладу жыцця лёгкім экстрымам не спалохаеш. Да ўдзелу ў спартакіядзе заявіліся каманды райаддзела па надзвычайных сітуацыях, лясгаса, агракаледжа, СВК “Жарабковічы”, торфабрыкетнага завода “Ляхавіцкі”, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Подробнее