Як жа хутка бяжыць час, і чым старэйшым становішся, тым больш гэта заўважаеш. Многія нашы землякі памятаюць Мяфодзія Пабягайлу камсамольскім лідарам, энергічным, ініцыятыўным – яму вельмі пасавала і адпавядала душэўным памкненням пасада першага сакратара райкама камсамола. Подробнее
У гэтага спрадвечнага насельніка нашых лясоў нядобрая слава і мноства азначэнняў. Ад дастаткова бяскрыўднага ”шэры драпежнік” да рэзкага ”лясны разбойнік”. Аднак, ”начны паляўнічы” здаецца найбольш адпаведнай характарыстыкай ваўка. Як сцямнее – ён на паляванне. Моцны, выключна вынослівы звер у пошуках здабычы гатовы пераадольваць дзясяткі кіламетраў. Асноўнай здабычай шэрага з’яўляюцца капытныя жывёлы. Не грэбуе яйкакладамі, не ўпусціць моманту паласавацца так званай баравой дзічынай, птушкай. Тым самым, як лічыцца, наносіць шкоду дзікай прыродзе і ў цэлым – навакольнаму асяроддзю. Таму і ніякай літасці: як расказаў дырэктар раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Бортнік, паляванне на ваўка як, дарэчы, на лісіцу і янотападобнага сабаку дазволена на працягу ўсяго года. Ёсць, канешне, правілы вядзення палявання, але няма абмежаванасці па тэрмінах, як у выпадку з іншымі відамі дзікай жывёлы і птушкі. Подробнее
Як толькі мінусавая тэмпература канчаткова саступіць месца плюсавой, пачнецца нарыхтоўка бярозавіку. Сёлета лясгасы Брэстчыны плануюць нарыхтаваць не менш за 5 тысяч тон гаючага соку. Ляхавіцкі раён традыцыйна сярод тых, хто назапашвае найбольшыя аб’ёмы. Як расказаў галоўны інжынер ДЛГУ “Ляхавіцкі лясгас” Аляксандр Татарыновіч, у 2016-м, калі не падвядзе надвор’е, плануюць нарыхтаваць каля 800 тон бярозавіку. У асноўным ён пойдзе на прамысловую перапрацоўку на Ляхавіцкі кансервавы завод. Але, безумоўна, без увагі не застанецца і насельніцтва. Для яго патрэб плануецца пакінуць 6,5 тоны бярозавіку. Подробнее
Да Дня Канстытуцыі ў краіне традыцыйна ладзіцца патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!». І сёлета падчас яе на Брэстчыне каля 500 школьнікаў – выдатнікаў вучобы, спартсменаў, актывістаў – атрымалі свае першыя пашпарты. Атрыманне галоўнага дакумента – асаблівая падзея. А калі пашпарт уручаецца ва ўрачыстай атмасферы, то наогул запомніцца на ўсё жыццё. Подробнее
У гарадскім Доме культуры панаваў святочны настрой. Фае ГДК сустракала вернісажам ад “Апалона”, майстар-класам па сервіроўцы стала ад рэстарана “Ластаўка”, выставай вырабаў ад мясцовых майстрых і іншымі сюрпрызамі ад арганізатараў урачыстасці. Подробнее
У Ляхавіцкім раёне 17 устаноў адукацыі, дзе атрымліваюць веды 2890 хлопчыкаў і дзяўчынак. Ёсць у нас і адзіная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова – Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. Сёлета тут асвойваюць прафесійныя азы каля 440 будучых аграномаў, плодаагароднінаводаў, заатэхнікаў, ветэрынарных фельчараў. 300 навучэнцаў жывуць у інтэрнатах каледжа. Подробнее
Абаяльная, прывабная і дакладная ў рабоце – такая Кацярына Смалонская, вядучы эканаміст СВК “Шлях новы”, якую летась у раёне атрымала званне “Лепшая па прафесіі”. Прыемным бонусам сталі віншаванні, асабліва ад калег, з якімі штодзённа карпела над эканамічнымі праблемамі, шліфавала сваё майстэрства. Вельмі ўдзячная Кацярына галоўнаму эканамісту гаспадаркі Але Равінскай, якую лічыць сваёй настаўніцай, прычым не толькі ў прафесіі, але і ў жыцці. Подробнее
Зноў перамога – чарговая, заслужаная. Гімназістка Ніно Квернадзэ ў рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару па вучэбных прадметах, удзельнікаў якога напрыканцы лютага гасцінна сустракаў Магілёў, заваявала дыплом I ступені. Выступленне Ніно ў секцыі “Літаратуразнаўства” з работай “Міфалогія ў беларускіх прыказках” было адзначана кампетэнтным журы найбольшай колькасцю балаў – 44 з 50 магчымых. Подробнее
У рабочым кабінеце галоўную медыцынскую сястру Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Алу Туркіну застаць практычна немагчыма – некабінетная ў яе работа. А яшчэ – надзвычай адказная, важная і любімая. Подробнее
Вытанчаныя залатыя кветкі, зграбныя капелюшы, арыгінальныя ўпрыгажэнні, самыя разнастайныя цацкі, посуд – чаго толькі ні ўбачыш на выставе работ майстроў саломапляцення. На Ляхавіччыне гэтым відам народнай творчасці захапляюцца многія, але далёка не кожны дасягае такіх вышынь майстэрства, як Надзея Горка і яе дачка Алена Русакевіч. Алена – дырэктар Дараўскага Дома рамёстваў з самага заснавання ўстановы ў 2007 годзе, яе маці – кіраўнік тутэйшага гуртка саломапляцення. Дарэчы, Надзея Аляксандраўна таксама прафесійны культработнік, больш за 3 дзесяцігоддзі ўзначальвала мясцовы Дом культуры. Подробнее