Калі за плячамі трыццаць гадоў педагагічнага стажу, але па-ранейшаму кожны дзень знаёмая дарога да школы, сустрэча з вучнямі і калегамі, кожны ўрок выклікаюць хваляванне і душэўную небудзённасць, такому чалавеку можна па-добраму пазайздросціць: ён у гармоніі са сваёй справай. Гэта і пра намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Святлану Ермаковіч. Подробнее
Каля 1800 жыхароў Брэстчыны падчас вясновага прызыву накіруюцца на тэрміновую службу і службу ў рэзерве. Сярод іх і 50 юнакоў з Ляхавіцкага раёна. Прызыў прадоўжыцца да канца мая. Большасць навабранцаў будзе несці службу ў вайсковых часцях і гарнізонах Брэстчыны (Брэст і Баранавічы), астатнія накіроўваюцца ў Гродзенскую, Гомельскую і Мінскую вобласці. Подробнее
Над лугамі пахне свежаскошанымі травамі. Гэты гаркавата-салодкі пах ні з чым не зблытаеш, ён нібы бальзам на душу. Падбадзёрвае, абнадзейвае, падымае настрой. Але гэты, лірычна-рамантычны касавічны фон, аграрыяў хвалюе ў самай нязначнай ступені. Подробнее
Усебеларускі народны сход практычна пачаўся, паколькі вылучэнне дэлегатаў, кандыдатаў для ўдзелу ў ім – гэта ўжо практычна Усебеларускі народны сход, зазначыў намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі перад пачаткам рэспубліканскай нарады ідэалагічнага актыву 17 мая ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. Подробнее
Своеасаблівы знак якасці пастаўлены на будынках райбальніцы, гарадскога Дома культуры, СШ № 1, шматлікіх жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў, аб’ектах сацкультбыту, дзясятках жылых дамоў, у тым ліку ў мікрараёне па вуліцы Інтэрнацыянальнай нашым земляком Уладзімірам Саладухам. Свой шлях у адну з самых мірных прафесій ён пачаў пасля вучобы ў будаўнічым тэхнікуме. Потым быў падрадчыкам, заказчыкам, кіраўніком – гэта старонка яго біяграфіі ўжо звязана з нашым раёнам. Подробнее
Першы ў тэму рэпартаж у гэтым годзе не толькі і не зусім пра сянаж. Што з наступленнем яравога сезона перадых вяскоўцам хіба толькі сніцца – ніякі не пафас, а жыццёвая ісціна. Або праўда жыцця, калі хочаце. Толькі-толькі аграрыі “зачахлілі” сеялкі, як паклікаў луг. На першы пункт у раскладзе дня выйшла касавіца. Подробнее
На пасяджэнні Баранавіцкага гарвыканкама, на якім разглядалася пытанне арганізацыі і перспектывы развіцця анкалагічнай дапамогі, былі запрошаны прадстаўнікі СМІ суседніх раёнаў. Подробнее
Дружная сям’я ляхавічан Сяргеяў стварыла яго сама – уласнымі рукамі, старанна, з любоўю. Подробнее
Перамога… Слова, якое кранае душу, будзіць успаміны, напаўняе свядомасць болем і радасцю адначасова. Боль за тых, хто паклаў на алтар Перамогі сваё жыццё, з дзесяцігоддзямі не становіцца менш вострым, а радасць кожнага новага мірнага дня суседнічае з бяскрайняй удзячнасцю пакаленню пераможцаў. Ім – наша лепшая песня, паклон да зямлі, самыя прыгожыя кветкі і яркія фарбы мая. Мы памятаем! Мы ганарымся! Подробнее
Іду па ляхавіцкай вуліцы Южакова, як і не раз да гэтага. Паглядзець іншымі вачамі на знаёмы маршрут меня падштурхнуў зварот на сайт “ЛВ” наведвальніцы, якая назвалася Вольгай: “Маё дзявочае прозвішча – Южакова. Вуліца ў вашым горадзе названа ў гонар майго стрыечнага дзеда. У сямідзясятых гадах следапыты са школьнага музея знайшлі маіх бабуль – яго сясцёр. Яны прыязджалі ў Ляхавічы, сустракаліся з рабятамі. Пра гэта і пра многае іншае расказвала я сваім дзецям, хацела знайсці фота вуліцы, у якой увекавечана імя майго дзядулі. Было б вельмі цікава паглядзець на яе сёння”. Подробнее