У падарожжы па палетках СВК “Ляхавіцкі” даехалі аж да Цыгані. Гадоў 10 гаспадарка арандуе тутэйшыя землі паміж лясоў і пералескаў: кожнае поле па 40-80 гектараў. Некалі лічылася, што нявартая там глеба – пясок, а сёння меркаванні супраць-леглыя, бо там гаспадараць Вітко і яго каманда – і гэтым усё сказана. Подробнее
Асобы глыбінны змест і непаўторнае хараство беларускай вышыванкі. Яно, як і ўзоры слуцкіх паясоў, распавядае пра многае гістарычнае і лірычнае, пра любоў і жыццёвыя радасці-перажыванні, пра хлеб надзённы і мару, пра віртуознасць майстра і рамесніцкі твор. Выкаваная з металу ружа ці падкова на шчасце, бліскучыя гладышы, жбаны ці свістулькі з гліны, саламяныя кветкі і наіўныя макаткі, вытанчаныя выцінанкі і мудрагелістыя коўдры, воб-разнае народнае слова, трапны гумар, мілагучная песня… – якое ж яно непаўторнае, роднае-народнае, непадуладнае капрызам моды, сілкуючае сувязь часоў і пакаленняў. Подробнее
Не так даўно на вуліцах райцэнтра з’явіліся кантэйнеры для паасобнага збору пластыку, шкла і макулатуры. Аднак у большасці сваёй яны мала запатрабаваны ў насельніцтва. Пра гэта сведчаць лічбы, агучаныя камунальнікамі: з кантэйнераў шклабою сабрана крыху больш за тону, 600 кілаграмаў пластыку, а макулатуры яшчэ менш – 110 кілаграмаў. Не ўсе разумеюць, што адходы можна ўцягваць у гаспадарчы абарот пасля іх першаснага выкарыстання, пры гэтым вырашаць і пэўныя экалагічныя праблемы. Подробнее
З калектывам ДРБУ-200 у праграме адзінага дня інфармавання насельніцтва, тэмай якога сталі вынікі пятага Усебеларускага народнага сходу і задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў новай пяцігодцы, сустрэўся дэлегат гэтага форуму, кіраўнік раёна Вячаслаў Сельмановіч. Размова атрымалася зусім недзяжурнай, закранала надзённыя пытанні, у тым ліку і перспектывы развіцця Ляхавіччыны. Подробнее
Намеснік дырэктара ЗАТ “Белпрампрыбор” Андрэй Вараб’ёў заўсёды настойліва пераводзіць размову ў іншае рэчышча, калі гаворка заходзіць асабіста пра яго. Не любіць. Хаця за 13 гадоў работы ў сельскагаспадарчай вытворчасці ён многім даказаў, што нават у складаных умовах гаспадарання можна дабіцца поспехаў. Подробнее
Прыемная навіна для жыхароў і гасцей райцэнтра: ільнозаводскі фірменны магазін “Лянок” з Задвор’я пераехаў у Ляхавічы, размясціўся на другім паверсе магазіна ”Родны кут” па вуліцы Леніна. Завітаем?
На некалькіх квадратных метрах сапраўднае льняное царства: сурвэткі, ручнікі, абрусы на любы густ і памер, пасцельная бялізна розных варыянтаў і колераў. Прыгожыя і стыльныя, вытрыманыя ў спакойных танах ільняныя пледы, дзіцячыя – яркія, з вытканымі адпаведнымі ўзорамі. Зачароўваюць прыгажосцю і непаўторнасцю нацыянальныя матывы на ручніках і абрусах – іменна на такіх беларусы падносяць хлеб-соль дарагім гасцям. Подробнее
Усебеларускае ўшанаванне 115-годдзя з дня нараджэння і 70-годдзя з дня пакутніцкай смерці святога Серафіма па праву пачалося з яго малой радзімы – вёскі Падлессе (цяпер аграгарадок), дзе ў храме Святога Духа адбылася Боская літургія з удзелам архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцефана. Пасля яе вернікі і свяшчэннаслужыцелі прайшлі хрэсным ходам вакол храма. Подробнее
Хлебароб дачакаўся вынікаў сваёй гадавой працы. Цяпер яго задача – беражліва сабраць кожнае зярнятка, каб атрымаўся багаты каравай. І па традыцыі пачынаецца адказнейшая ўборачная кампанія зажынкамі. Подробнее
У тым, што ў свой час выбраў прафесію правільна, старшы ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Ісаханаў цвёрда ўпэўнены і сёння. Яшчэ ў арміі, дзе нёс службу ва ўнутраных войсках, вырашыў звязаць жыццё з праваахоўнымі органамі і мэтанакіравана ішоў да гэтага – скончыў Баранавіцкую школу міліцыі. Подробнее
Нераўнадушныя людзі медыкі, тым больш калі справа датычыць іх прафесіі, развіцця аховы здароўя, вырашэння праблем, што ўзнікаюць на гэтым шляху. Таму і было пра што пагаварыць супрацоўнікам райбальніцы з намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта дэлегатам пятага Усебеларускага народнага сходу Леанідам Цупрыкам, які ў мінулы чацвер пабываў у Ляхавіцкай ЦРБ. Подробнее