Ля веснічак акружаная малечай стаяла абаяльная жанчына. Яна ўсміхалася, а хлопчыкі і дзяўчынкі з цікаўнасцю, сарамліва і крышачку насцярожана выглядалі з-за мамы: што за незнаёмцы да іх завіталі. Але ўжо хутка яны зноў адчувалі сябе гаспадарамі і ў доме, і ў двары, з задавальненнем паказвалі свае ўладанні, расказвалі пра маму і тату. Подробнее
Дзве навіны: выдатная і… выдатная. Першая: разумніца Ніно Квернадзэ не перастае пацвярджаць свае грунтоўныя веды. На цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове выпускніца Ляхавіцкай гімназіі набрала 100 балаў. Абсалютны максімум, і што тут можна дадаць?! Хіба толькі вынікі ЦТ па двух іншых прадметах: па грамадазнаўстве – 99 балаў, па англійскай мове – 89. На пытанне, ці цяжка было здаваць тэсты, Ніно адказвае з уласцівай ёй непасрэднасцю:
Напрыканцы мінулага тыдня ў Мінску ўшаноўвалі пераможцаў штогадовага рэспубліканскага конкурсу “Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі – 2016”.
Выязны асабісты прыём, які старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ліс у мінулую сераду правёў у Ляхавічах, вызначаўся тым, што былі ўзняты некалькі глыбокіх пытанняў, уласцівых менавіта нашаму раёну. Подробнее
У мінулую нядзелю разам з усёй краінай Дзень Рэспублікі святкавалі і ляхавічане. Апоўдні гараджане і госці райцэнтра сабраліся на плошчы Перамогі. Але для вельмі многіх землякоў урачыстасці пачаліся яшчэ раней: падчас прагляду прамой тэлетрансляцыі святочнага парада войскаў Мінскага гарнізона і тэатралізаванага прадстаўлення ля стэлы “Мінск – горад-герой”. Без перабольшвання, ва ўсіх кутках Беларусі і нават за яе межамі ў гэтыя мінуты адчувалі захапленне, гонар, натхненне і адзінства. Подробнее
Што гэта прыгожы край – вядома даўно. Як і тое, што тут жывуць шчырыя людзі, слаўныя працай, самабытнымі талентамі. Спрадвеку ў Мінічах хлеб вырошчвалі, рыбу лавілі, плялі кошыкі, нехта майстраваў вазы, рабіў вупраж для коней, быў тут нават свой каваль. Подробнее
Далікатнае, даволі тонкае, але моцнае, чуць адбеленае палатно – лён-лянок. Па гарлавіне і рукавах неверагодна прыгожы і адначасова вытанчана просты ўзор крыжыкам, шчымліва дарагі воку і сэрцу. Больш за паўстагоддзя вышыванцы, якую падношу да твару і, здаецца, адчуваю той, з дзяцінства, пах шчасця. Татава кашуля, якую ён апранаў на выступленні галасістага хору калгаса “Беларусь”. Дакладна такія былі ва ўсёй мужчынскай паловы харыстаў. Подробнее
Іх крыху больш за паўсотню на ўсю Беларусь – залатых адрасоў, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару. Дасягнуўшыя ў мінулым годзе найлепшых паказчыкаў гарады, раёны, вобласці, самыя ўзорна-выніковыя грамадскія аб’яднанні, установы, арганізацыі, прадпрыемствы краіны. У вузкім коле пераможцаў самай прэстыжнай намінацыі – у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод арганізацый прамысловасці – адно з месцаў заняў прадстаўнік нашага раёна –ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”. Разумнікі льнозавадчане: змаглі і перамаглі! Подробнее
Ад воднай прахалоды і чыстага ляснога паветра бліжэй да вечара ў мінулую нядзелю спяшаліся ляхавічане ў парк адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча на святкаванне Дня моладзі. “Рытмы маладосці” сёлета прайшлі весела, заўзята, музычна, з драйвам. Подробнее
Жытнёвае поле, хваёвы лес з чарнічнымі палянамі – і прасёлачная дарога прыводзіць у казку, назва якой “Чайка”. У спякотны чэрвеньскі дзень дзіцячы аздараўленчы лагер сустрэў карэспандэнтаў раёнкі дзелавой мітуснёй. Насустрач бегла чымсьці ўзрушаная чарада хлопчыкаў і дзяўчынак з картай у руках. Подробнее