Гэта жніво ў ”БелДане” выдалася шчодрым на працоўныя перамогі. Першым у раёне вадзіцелем-тысячнікам на адвозцы зерня стаў Аляксандр Азарчык. Праз некалькі дзён вызначыўся яшчэ адзін тутэйшы механізатар. Першую жніўную тысячу намалаціў старшы камбайнер Артур Гутырчык. Абодва на ўборачнай не навічкі, адказныя і старанныя. Да таго ж у арсенале гаспадаркі – магутная сучасная тэхніка, працаваць на якой камфортна нават у спякотнае надвор’е. Подробнее
Раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016” прымае аграгарадок Нача. Зразумела, да прыёму гасцей старанна рыхтаваліся, і ў першую чаргу – мясцовае сельгаспрадпрыемства: рамантавалі, рэканструявалі вытворчыя аб’екты, абнаўлялі твар гаспадаркі – адміністрацыйны будынак, добраўпарадкавалі тэрыторыю… Подробнее
Як канцэрн хочацца расшыфраваць апошнюю літару вядомай аграабрэвіятуры СВК. У адрас “Жарабковіч” гэта будзе не такім ужо і перабольшваннем. Там і аб’ёмы з плошчамі, і факт аб’яднання ў адзіны кулак асобных накірункаў вытворчай дзейнасці. У тым ліку і дастаткова нетрадыцыйных на фоне агульнай аграрнай культуры. Авечкагадоўля, напрыклад, ці “калгасны” гандаль. Подробнее
Калі поспех знянацку, мае налёт выпадковасці, ён тым не менш з’яўляецца дасягненнем. Калі ж поспех запраграмаваны стаўленнем да справы, абгрунтаваны дакладным разлікам і задзейнічаннем усіх яго складнікаў, ён хоць і прадказальны, але шматразова больш каштоўны. Подробнее
Чаго імкнецца дасягнуць чалавек, які шчыруе на зямлі? Без шкоды для яе – максімум ад яе. І не важна, гаворка пра трохзначныя лічбы гектараў ці пра пару-тройку дачных сотак. Ураджайнасць засведчыць пра гаспадарлівасць рук, якія шчыравалі. У СВК “Ляхавіцкі” першыя 16 гектараў бульбяных палеткаў далі па 353 цэнтнеры, а агульны бурт заважыў ужо 568 тон. Подробнее
Уладкавацца на работу на ТАА “Бляшаначны завод “Інтэрлак” мараць многія. Але для гэтага проста наяўнасці вакансіі на прадпрыемстве недастаткова. Подробнее
Канешне, падлеткам ён заміраў перад тэлевізарам, калі ішла чарговая серыя “Месца сустрэчы змяніць нельга”, канешне, зачытваўся дэтэктывамі і ў думках разам з міліцыянерамі ішоў па слядах каварнага і хітрага злачынцы і перамагаў яго… Мусіць, усе хлапчукі мараць стаць следчымі, як дзяўчынкі – артысткамі. А становяцца нямногія. Сярод гэтых нямногіх і Аляксандр Траяноўскі. Подробнее
Па працягласці земляробчы сезон мала не дацягвае да каляндарнага года. Розным перыядам характэрны свой градус напружання. Пік канцэнтрацыі сіл, сродкаў, секунд у мінуты, а мінут у гадзіны здараецца падчас пасяўных, асабліва, уборачных клопатаў. Подробнее
Гэты верасень паклікаў за парты больш за 982 000 школьнікаў па ўсёй краіне. Амаль 2900 хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшлі ў школы ў нашым раёне, сярод іх – і 135 вучняў Ліпскай СШ. Подробнее
Выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь падышлі да свайго важнейшага этапу. Праз тыдзень – 11 верасня – жыхары краіны прыйдуць на выбарчыя ўчасткі, каб аддаць галасы за самых дастойных – тых, хто будзе прадстаўляць нашы інтарэсы ў парламенце. Подробнее