Да выбару прадуктаў да дамашняга стала абсалютная большасць з нас падыходзіць адказна і ўзважана. Хочацца, каб сям’я спажывала прадукты не толькі смачныя, свежыя і разнастайныя, але і натуральныя, здаровыя і карысныя. Знайсці патрэбнае – тое, што задаволіць не толькі па якасці, але і па кошце, – на шчодрых магазінных паліцах часцяком аказваецца справай не надта простай. І вельмі прыемна канстатаваць, што пры выбары малочнай прадукцыі такое пытанне перад многімі землякамі (ды і не толькі землякамі – і гэта таксама прыемная акалічнасць) не паўстае: у спажывецкія карзіны адпраўляюцца малако, кефір, масла і смятана вытворчасці СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”. Подробнее
12 снежня ў сталічным Доме прэсы адбылося пасяджэнне прэс-клуба “Безбар’ернае асяроддзе: медыйны ракурс”, арганізатары якога – ПРААН і Міністэрства інфармацыі Беларусі. Подробнее
Здаецца, яшчэ ўчора яны спяшаліся ў школы і дзіцячыя садкі, якія паспелі стаць для іх другім домам, каб сказаць такія звыклыя словы “Добрай раніцы, дзеці!” і запрасіць сваіх вучняў у чарговае захапляючае падарожжа па краіне ведаў. Подробнее
Па знаёмым адрасе вуліца Леніна, дом 26, кватэра 1 са студзеня наступнага года двойчы на тыдзень зноў будзе прыходзіць “Ляхавіцкі веснік” да сваіх пастаянных чытачоў – сям’і Галіцкіх. Менавіта Яўгеній Галіцкі стаў першым з больш чым 20 ляхавічан, хто аформіў падпісны абанемент на нашу газету ў дзень падпісчыка, які “ЛВ” праводзіў у гарадскім аддзяленні сувязі ў мінулую сераду. Подробнее
КВЗ набывае ўсё больш прыхільнікаў і сярод маладых ляхавічан. Хлопчыкі і дзяўчынкі з СШ №1 летась “дажартаваліся” да сталічных прыступак, дзе прадстаўлялі Брэсцкую вобласць на IV рэспубліканскім турніры па гульні КВЗ. Подробнее
Напачатку снежня Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж гасцінна расчыніў дзверы для патэнцыяльных абітурыентаў. Сюды на “Каледжскі фэст” завіталі навучэнцы прафесіянальных ліцэяў Баранавіцкага, Навагрудскага, Драгічынскага, Івацэвіцкага, Ганцавіцкага і іншых раёнаў, старшакласнікі з СШ №1 і №2. Падзея гэта традыцыйная – прафарыентацыйная. Выкладчыкі ЛДАКа штогод шукаюць цікавы і арыгінальны фармат яе правядзення, каб прадставіць навучальную ўстанову па ўсіх накірунках дзейнасці. Подробнее
Галоўная плошча райцэнтра – адно з найбольш папулярных месцаў для прагулак мам з малечай. Менавіта тут многія хлопчыкі і дзяўчынкі робяць першыя, пакуль яшчэ не вельмі ўпэўненыя крокі. Подробнее
Хто самы аўтарытэтны, паважаны чалавек у вёсцы? Напэўна, стараста. Тым больш, калі ён з душой і веданнем справы ставіцца да выканання сваіх абавязкаў, пажаданняў і просьбаў землякоў. Як гэта вось ужо на працягу амаль 5 гадоў робіць стараста Заліпення Валянціна Дыдышка. Подробнее
Аверс у асаблівай ступені, рэверс больш стрымана, не так багата і менш інфарматыўна, але кожны з двух бакоў любога медаля – суцэльны бляск, іскрыстая святочнасць. А калі і не, то абавязковая ўрачыстасць. Што лагічна, улічваючы “зорны” статус як самога гэтага прадмета, так і яго ўладальніка. Подробнее