Прафсаюзы не застаюцца ў баку ад разнастайных мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў Год культуры. У мінулую пятніцу ў ГДК на святочныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да тыдня прафсаюзнай культуры, сабраліся старшыні прафсаюзных пярвічак і райкамаў, ветэраны прафсаюзнага руху, неабыякавыя землякі. Подробнее
Чароўныя галасы ўдзельніц вакальнага ансамбля “Берагіня” Дараўскага СДК (мастацкі кіраўнік Людміла Іваноўская) добра знаёмыя ляхавічанам. А нядаўна пачуць і ацаніць іх мела магчымасць кампетэнтнае журы міжнароднага культурнага праекта «#BYFEST». У мінулую суботу праект сабраў таленавітых дзяцей і моладзь з Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы, Чэхіі і Беларусі ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі “Золак”. Подробнее
У навасёлкаўскіх школьнікаў фізкультура бадай адзін з любімых прадметаў. Яны актыўныя ўдзельнікі не толькі раённых, але і абласных спаборніцтваў па розных відах спорту. Вось і ў мінулую суботу сталі лепшымі баскетбалістамі сярод зборных каманд устаноў адукацыі раёна. Подробнее
18 лістапада, пятніца. На адзін дзень Ляхавіцкі гарадскі Дом культуры стаў самым сельскім з усіх афіцыйна сельскіх. На небудзённасць падзеі намякаюць “букеты” з флагаў расквечвання, выстаўленыя паабапал высокага ганку. Чым далей, тым больш фарбаў, гукаў і рознага кшталту смакаты. Подробнее
Шчодрыя землі, слаўныя традыцыі і, бадай, галоўнае – працавітыя людзі, дбайныя гаспадары, якія заўсёды жылі і жывуць на землях адной з самых вялікіх і паспяховых сельгасарганізацый Ляхавіччыны – СВК “Жарабковічы”. Не адно дзесяцігоддзе гэта гаспадарка асацыюецца з важкімі ўраджаямі (аднымі з лепшых не толькі ў раёне, але і вобласці), значнымі прывагамі і надоямі. Подробнее
Калі б сельгаспрадпрыемства з цэнтрам у Русінавічах насіла нейкую іншую назву, гэта была б вялікая страта. Іміджавая, як стала модна гаварыць, і для ўсяго раёна. СВК “Ляхавіцкі” ўчора-сёння – гэта яшчэ і заметны рэкламны пазітыў рэгіёну-цёзку. Гучанне назвы гаспадаркі ў сувязі з яе чарговым вытворчым поспехам выдатным чынам праецыруецца на вобразе ўсёй Ляхавіччыны. Подробнее
Хоць і ікра таксама значыцца ў прайс-лісце старэйшай вытворчай структуры нашага раёна. Не, моўная дэгустацыя марскіх далікатэсаў у планах дня не значыцца. Подробнее
У мінулым часы, калі палі стракацелі ад рознаколернасці жаночых хустак з надыходам “ільнянога часу”. Сёння на палетках ААТ “Ляхавіцкі льнозавод” гаспадарыць сучасная тэхніка: трактары, прэс-падборшчыкі і іншая. Само ж прадпрыемства з нядаўняга часу, дзякуючы дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме тэхнічнага пераўзбраення, стала высокапрадукцыйным і тэхналагічным, а яшчэ –прывабным месцам працы для нашых землякоў. Подробнее
Зноў прыемнай навіной парадаваў наш малочны завод. Літаральна днямі стала вядома, што па выніках народнага конкурсу-дэгустацыі “Чэмпіён смаку” (праводзіўся ён падчас выставы “Прадэкспа-2016”) ляхавіцкая малочная прадукцыя прыйшлася па смаку і экспертам-прафесіяналам і звычайным спажыўцам Подробнее
Удзелам у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося ў мінулую пятніцу, работа ў акрузе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Леаніда Цупрыка не абмежавалася. Прамая тэлефонная лінія члена парламента з жыхарамі Ляхавіцкага раёна не прайшла незаўважанай землякамі, якія актыўна звярталіся да Леаніда Аляксандравіча з прапановамі, пытаннямі, праблемамі, – усяго 15 чалавек. Многія тэлефанаванні пачыналіся віншаваннем з абраннем Леаніда Цупрыка дэпутатам заканадаўчага органа краіны. Подробнее