Дыплом (у кагосьці і чырвоны) у кішэні, і маладыя спецыялісты гатовы пакараць новыя вяршыні, рабіць кар’еру, станавіцца па-сапраўднаму самастойнымі. У жніўні яны традыцыйна прыходзяць на сваё першае працоўнае месца. Яшчэ тыдзень-другі і школьны званок пакліча на ўрок дзяцей і настаўнікаў. Сёлета на Ляхавіччыне 12 навічкоў – выпускнікоў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Подробнее
Калі быць асабліва лаканічным, вытворчыя задачы гэтага прадпрыемства можна ўмясціць у тры простыя дзеясловы: прыняць, дапрацаваць, захаваць. Яго поўная назва – Рэйтанаўскі вытворчы ўчастак ААТ “Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў” – дае разуменне, што працуе прадпрыемства з прадуктам першай неабходнасці, з хлебам. Подробнее
Будуемся. Стараемся абыходзіцца ўласнымі сіламі. Цяпер вось узводзім памяшканне для ўтрымання сухастойных кароў. Плануем наваселле на лістапад. Дэталі ўдакладніце ў прараба, – старшыня СВК “Ляхавіцкі” Аляксандр Вітко ходам будаўніцтва ў гаспадарцы задаволены. І падкрэслівае, што брыгада сельгаскааператыва штогод узводзіць па складскім памяшканні – для ўдабрэнняў, зерня, захоўвання бульбы. За 10 гадоў з’явілася 13 такіх адрасоў. Прычым, аб’екты ва ўласным выкананні атрымліваюцца больш таннымі. І, магчыма, больш якаснымі – для сябе ж будуюць! Подробнее
Гонар за маладых! Тых, што апошнімі тыднямі днююць і начуюць у полі. Няхай не літаральна, то ў думках – абавязкова. Ці дасць “дабро” на працу надвор’е, наколькі ўраджайным будзе заўтрашні гектар, як пакажа сябе тэхніка? Тэмы, якія не пакідаюць хлебаробаў і ў кароткія гадзіны адпачынку. Іншага не можа гарантаваць ні працоўны вопыт, ні – наадварот – працоўная маладосць. Подробнее
Актуальныя пытанні работы СМІ, стварэння нацыянальнага кантэнту, узаемадзеяння з дзяржорганамі, асвятлення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, удасканалення работы ў інтэрнэце – гэтыя і многія іншыя аспекты абмяркоўвалі ўдзельнікі рэспубліканскага семінара «Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай палітыкі». Подробнее
На гэты раз – Артур Гутырчык. Камбайнер, які чацвёрты сезон шчыруе на жніве і які сёлета стаў першым у раёне тысячнікам па намалоце.
Літаральна ўчора ў СВК ”Шлях новы” лідзіраваў на жніве экіпаж старшага камбайнера Міхаіла Дзядовіча і камбайнера Вадзіма Люкіша, а сёння выйшлі наперад Генадзій Місько і Яўгеній Камінскі. Перагналі не намнога, толькі факт застаецца фактам: сёння ўжо яны лідары. Але сітуацыя можа змяніцца ў любы момант, бо ўсе камбайнеры ў гаспадарцы пастаўлены ў роўныя ўмовы. Подробнее
Трэцюю змену ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Чайка”, што ўрачыста адкрылася ў мінулы чацвер, па праве можна назваць міжнароднай – сюды прыехалі набрацца сіл, знайсці новых сяброў рабяты з Рэспублікі Польшча. Як жа іх чакалі нашы “чайкаўцы”! Рыхтаваліся, прыбіраліся, прыдумвалі сумесныя забавы. Калі ноччу замежныя госці прыбылі, нават малодшых не ўтрымаць было ў корпусе. Подробнее
Надзвычай прыемная навіна: вучаніца Начаўскай СШ Таццяна Чаранкевіч стала абсалютным пераможцам шостага злёту юных эколагаў Беларусі і Расіі “Экалогія без межаў”. Дзяўчынка ўзяла самую галоўную ўзнагароду гэтага форуму, якой удастойваецца адзін – лепшы па выніках конкурсу прадстаўнік краіны, пераможца ўсіх яго этапаў. Малайчына, Танюша! Подробнее
У гонар трактарыста-машыніста ЗТАА “БелДан” Аляксандра Азарчыка, які перавёз ад камбайнаў першую тысячу тон залатога груза, у першы жнівеньскі дзень гучалі песні ў выкананні народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Крыніца”. Павіншаваць маладога, але вопытнага вадзіцеля з працоўнай перамогай і ўручыць падарунак прыехаў старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч. Ён падзякаваў перадавіку за працу, а кіраўніцтву “БелДана” – за створаныя ўмовы для работы людзей. Подробнее