Ён – адзін з дружнага калектыву СВК “Ляхавіцкі”, калі больш адрасна – са згуртаванай каманды механізатараў гаспадаркі, адказнай і надзейнай, працавітай і абавязковай. Такія вось абагульненні і прыватнасці. Віктар Кардаш даўно прывык да механізатарскага раскладу: рана ўстаць, потым дзень напружанай працы і толькі позні вечар (а ў час жніва – пад ноч) прыносіць магчымасць адпачыць. Подробнее
Прафесіяналы гэтай справы вучаць абараняцца. І каму як не ім ведаць, што лепшай абаронай з’яўляецца атака. Толькі ў ёй можна знайсці поспех, здабыць перамогу, чым заслужыць у свой адрас апладысменты. Апошні фактар для спорту вельмі важны – гоніць наперад, выступае ў ролі незабароненага ніякімі правіламі стымулятара Подробнее
Калі б спатрэбілася праілюстраваць высокую выніковасць мадэрнізаванай вытворчасці, правільных узаемаадносін у калектыве і як першааснову ўсяго гэтага граматнае кіраўніцтва прадпрыемствам, то далёка ісці не давялося б: вельмі выразны красамоўны прыклад знаходзіцца ў нашым райцэнтры па вуліцы Савецкай, 79. Гэта каардынаты СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” – прадпрыемства, дзякуючы якому сціплы па памерах гарадок вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, прычым – далёка за імі: у Расіі, Літве, Германіі, Нідэрландах, Францыі, на амерыканскім кантыненце, куды пастаўляецца яго прадукцыя, у прыватнасці, тэхнічны казеін. Подробнее
Трава з’яўляецца галоўным і адзіным інгрэдыентам гэтай кухні. Выбар “страў” на выхадзе таксама колькасна не багаты, абмяжоўваецца сенам і прыгатаваным па некалькіх рэцэптурах сенажом. Але іншага і не патрабуецца, важна падняць аб’ёмы і не згубіць якасць. Іменна ў гэтым багацце. Подробнее
Гэтыя людзі цвёрда стаяць на зямлі. На любой: перасушанай сонцам ці ветрам, з нелаяльным рэльефам, пераўвільготненай і нават на самай сапраўднай багне. Подробнее
Як здорава пасля працоўных будняў адправіцца разам з сябрамі і аднадумцамі на турыстычны фэст. Сонца, свежае паветра, птушыныя спевы і спартыўныя спаборніцтвы чакалі ўдзельнікаў другога турыстычнага злёту дзяржслужачых раёна, які адбыўся 27-28 мая ў лясным масіве каля вёскі Мінічы. Удзел у шасці турыстычных конкурсах прынялі пяць каманд, у склад якіх увайшлі работнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама і прадстаўнікі сельвыканкамаў. Подробнее
Колькі б ні паўтаралі, што галоўнае багацце чалавека, першая ўмова шчасця і дабрабыту – здароўе, важкасць сцвярджэння не змяншаецца і штампам не становіцца. Таму заўсёды ёсць званкі на прамыя тэлефонныя лініі, якія праводзяць адказныя за медыцыну асобы, заўсёды ёсць жадаючыя вырашыць “здаровыя” праблемы падчас прыёмаў грамадзян па асабістых пытаннях. Подробнее
Мэтанакіраванасць, адказнасць, кампетэнтнасць, пастаяннае імкненне да самаўдасканалення, актыўная грамадзянская пазіцыя вызначаюць Дзмітрыя Багушэвіча. Не кожны малады чалавек у няпоўныя 30 гадоў можа пахваліцца тым, чаго дасягнуў Дзмітрый. Подробнее
Мора кветак, белых бантаў, радасных твараў і шчырых усмешак – у школах раёна прагучаў апошні ў гэтым навучальным годзе званок. Подробнее
Яе кабінет пераважную большасць рабочага часу пустуе, і ў тым ліку гэтая акалічнасць пацвярджае: яго гаспадыня – пры выкананні службовых абавязкаў. Галоўная медсястра Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Ала Туркіна за дзень адольвае шматкіламетровыя дыстанцыі па калідорах і палатах стацыя-нара, паліклінічных апартаментах, ФАПах і ўрачэбных амбулаторыях, за выкананне санітарнага рэжыму ў якіх яна нясе адказнасць. А паколькі пачуццё адказнасці ў Алы Мікалаеўны развіта надзвычай, чаго яна патрабуе і ад сваіх калег, то і да парадку ў бальніцы прэтэнзій, як правіла, не бывае. Подробнее