Недалёка ад райцэнтра ў маляўнічым месцы на ўзбярэжжы ракі Шчара раскінулася вёска Набярэжная. І нават дзіўна, што яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў назад яна мела іншую, не зусім мілагучную назву – Вонькі. Подробнее
Цэнтрам сусвету для аграрыяў у гэтыя красавіцкія дні з’яўляецца поле. І не толькі для аграрыяў. Адрас, дзе пачынаецца ўраджай-2016, дзе на вачах заараныя гектары ператвараюцца ў хлебную ніву, у раскладзе дня спецыялістаў розных службаў, органаў улады. Подробнее
Амаль 300 нашых землякоў прынялі ўдзел у маштабнай рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу”, якая штогод збірае нераўнадушных да стану прыроды людзей. У прымнажэнні зялёнага багацця раёна мог паўдзельнічаць кожны, папярэдне ўзгадніўшы з лясгасам месца і аб’ект клопату. Подробнее
Зноў красавік нагадвае: прыйшла сапраўдная вясна. Свежая, прыгожая. Мірная. А 71 год назад было інакш – ішлі апошнія дні Вялікай Айчыннай вайны. 11 красавіка 1945 года вязні фашысцкага канцлагера Бухенвальд – аднаго з буйнейшых на тэрыторыі Германіі – паднялі інтэрнацыянальнае паўстанне. Гэты дзень у календары па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый пазначаны як Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Подробнее
Асоба педагога адыгрывае надзвычай важную ролю ў жыцці кожнага чалавека. Настаўнікі вучаць нас не толькі чытаць і пісаць, але і быць сумленнымі, шчырымі і добрымі людзьмі. Юрый Дзямід узгадвае падзеі мінулага тыдня:
– Конкурс прайшоў на адным дыханні, 4 гадзіны праляцелі, нібы імгненне. Удзельнікі ўражвалі журы і балельшчыкаў сваёй творчасцю, арыгінальнымі выступленнямі, неардынарнымі прэзентацыямі. Тым прыемней, што наша з Аляксандрай “візітоўка” ўдалася. Подробнее
Наваколле ажывілі не толькі птушыныя спевы, але і гул матораў. Нешматлікія жыхары вёскі ўсе на вуліцы: старэйшыя паглядаюць на магутны трактар з шыроказахопнай сеялкай, які ходзіць па полі, радуюцца, бо даўно тут не было такога руху. Вунь які абшар засяваецца: распрацавалі поле, што займалі хутары, зааралі непатрэбныя дарогі, атрымаўся ўчастак у 128 гектараў. Подробнее
Усё жыццё Уладзіміра Крука звязана з культурай і мастацтвам. З дзяцінства баян у яго руках спяваў на ўсе лады. Ад дзеда навучыўся іграць на гармоніку. Творчая жылка ва Уладзіміра Канстанцінавіча – сямейная. У іх родзе ёсць і заслужаныя артысты, і даследчыкі традыцыйнай народнай культуры і мастацтваў. Подробнее
З меркаваннем, што атрымаць малако гатунку экстра можна толькі на спецыялізаваных сучасных малочных комплексах, у ЗАТ “Белпрампрыбор” не згодны і паспяхова гэта даказваюць.
Загадчыца Галаўнінскай МТФ Галіна Дубовік успамінае падзеі 3-4-гадовай даўнасці, калі толькі планавалі кардынальна змяніць справы на ферме. Пачыналі з навядзення парадку ў жывёлагадоўчых памяшканнях: уставілі пластыкавыя вокны, дзе патрэбна было – замянілі плітку, стварылі добрыя ўмовы працы для даярак і жывёлаводаў – ёсць душавая, бытоўка, гардэробны пакой. Подробнее
Аж да самага лесу зааранае поле – роўна, без агрэхаў, прыгожа. Гэта калі глядзець з боку Мыслабажы, а злева – маладая рунь радуе вока: дружна ўзяліся азіміна і шматгадовыя травы. Яшчэ адно поле было ў рабоце: 9 гноераскідвальнікаў “бегалі” ўздоўж і ўпоперак, 2 пагрузчыкі ледзь паспявалі іх загружаць. Згодна тэхналогіі, магутны “ДжонДзір” з шыроказахопнымі плугамі тут жа заворвае глебу. Адзін дзень – і поле гатова: тут будзе пасеяна кукуруза. Дарэчы, сёлета пад гэту сельгаскультуру, якая заўсёды ў СВК “Ляхавіцкі” расце на славу, запланавана заняць 180 гектараў на зерне і яшчэ столькі ж на зялёную масу і сілас. Подробнее
Смачны асартымент мясцовага малочнага завода зноў папоўніўся: у дэсерта “Лакамка” з’явіліся новыя варыяцыі – з макам і разынкамі. Прыйшліся па смаку і раскупляюцца ахвотна. Зацікавіла спажыўцоў і яшчэ адна прапанова ад гэтай славутай вытворчасці. Малочнакіслы, нізкакаларыйны, узбагачаны біфідабактэрыямі напітак “Маслянка” набірае папулярнасць, калі можна так выказацца наконт харчовага прадукту. Першая пробная партыя яго была выпушчана ў вельмі сціплым аб’ёме – 200 пакетаў. Сёння – ужо ў 6 разоў больш, і гэта, перакананы спецыялісты СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”, не мяжа: смакавыя якасці, карысць і цана супалі найлепшым чынам для аматараў здаровага харчавання. Подробнее