Cвой прыход у рэдакцыю ён патлумачыў жаданнем падзяліцца ўспамінамі і паразважаць. І з’явілася яно пасля дзвюх публікацый у раёнцы (пад рубрыкай “Месца сустрэчы – сайт “ЛВ” каментарый наконт “Каледжскіх будняў” і “Шчаслівая акалічнасць”, дзе ўзгадваецца пра тое, што сёлета 22 чэрвеня будзе семдзесят пятым ад пачатку Вялікай Айчыннай).Яму ёсць што сказаць – чалавеку, які ведае гісторыю, шануе яе гераічныя старонкі, які ўсё жыццё вучыў гэтаму сваіх маладых землякоў. Мікалай Куліцкі ў свой час стаяў ля вытокаў стварэння музея баявой і працоўнай славы Ляхавіцкага саўгаса-тэхнікума. І тады, і сёння ён перакананы: памяць пра подзвіг трэба захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне. Не толькі дзеля гістарычнай справядлівасці, але і дзеля будучыні і яе дзеючых асоб – тых юных грамадзян, якія заўтра стануць дарослымі гаспадарамі краіны, адказнымі за яе лёс. Подробнее
Агульнае сярэднегадавое пацяпленне клімату, усё больш настойлівы стук цывілізацыі ў прыватныя домаўладанні, урбанізацыя заметна звузілі традыцыйную кліенцкую базу ААТ “ТБЗ “Ляхавіцкі”. І вымусілі шукаць нетрадыцыйныя рынкі збыту прадукцыі. Яшчэ нядаўна – ажыятажна ліквіднай. Нешта атрымліваецца, нешта не, але завод не выжывае – жыве. Відавочна, не так сыта і не так слаўна, як у гады, калі аб’ёмы вытворчасці дасягалі 150-170 тысяч тон брыкетаў, аднак – факт. Подробнее
Як толькі пад настойлівымі сонечнымі промнямі прагрэлася глеба, на палі выйшлі пасяўныя агрэгаты. Першым у раёне вывела тэхніку на палеткі ДП “Нача”. Пачалі з сяўбы аўса. Сімвалічна: першае поле, якое засяваецца пад начаўскія яравыя, знаходзіцца ля самай высокай кропкі раёна.
Механізатар Віктар Кунцэвіч (на здымку) не навічок у хлебаробскай справе: адразу праверыў глыбіню і шчыльнасць пасеваў, узгадніў паказчыкі з галоўным аграномам гаспадаркі Леанідам Ксёнжыкам. Месцамі, дзе лагчыны, давялося накіроўваць пасяўны агрэгат у аб’езд, каб не “пасадзіць” тэхніку. Крыху пазней будуць засеяны і гэтыя нізкія ўчасткі. З 520 гектараў, запланаваных пад сяўбу яравых культур, першыя 20 – ёсць. Подробнее
Што такое шчасце? Шматлікае і шматзначнае гэта паняцце. Адказ на пытанне ва ўсе часы шукалі філосафы, мысліцелі, паэты, пісьменнікі, мастакі і, як кажуць, звычайныя людзі – кожны з нас. З непасрэднасцю юнацтва спрабавалі адказаць на яго героі стаўшага класікай фільма “Дажывём да панядзелка”. Адзін з іх напісаў: “Шчасце – гэта калі цябе разумеюць”. Подробнее
Калі ўсё нармальна, пра іх звычайна не ўспамінаюць, і з дакладнасцю да наадварот – калі збой у водазабеспячэнні, праблемы з падачай цяпла, не пасыпаныя ў галаледзіцу дарожкі і тратуары, замок на лазні, пытанні з сумамі ў жыроўках. Размова пра камунальнікаў, чый уплыў на якасць быту гараджан і вяскоўцаў надзвычай важкі і адчувальны. Подробнее
На памяць прыходзяць класічныя радкі: яшчэ ў палях бялее снег… А час першага ўраджаю-2016 прыспеў – пайшоў бярозавік. І ў лясгасе гарачая пара, нарыхтоўкай соку займаюцца ўсе лясніцтвы, акрамя Навасёлкаўскага. Сёлетняе заданне – 700 тон бярозавіку, 600 з якіх плануецца па дамоўленасці з мясцовым кансервавым заводам паставіць для яго вытворчасці. Астатні будзе рада забраць вядомая гродзенская фірма «АВС». Пра гэта расказала інжынер па якасці ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас» Жанна Піваш. Яна ж нагадала і пра тое, што сокараспрацоўкі праводзяцца на строга вызначаных месцах з захаваннем абавязковай умовы: не нашкодзіць прыродзе. А гэта значыць, што дрэва павінна быць не маладзей за 55 гадоў. Подробнее
У мінулую пятніцу ў райвыканкаме прыём грамадзян па асабістых пытаннях правёў міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Зіноўскі. З папярэдне запісаных на прыём на сустрэчу прыехаў толькі адзін жыхар Ляхавіцкага раёна. Подробнее
Сярод 12 узнагарод, якія заваявалі беларускія атлеты на чэмпіянаце Еўропы па класічным паўэрліфтынгу ў эстонскім горадзе Тарту з 5 па 12 сакавіка, адна – Сняжаны Зубко. Дзяўчына родам з вёскі Галаўнінцы нашага раёна, вучылася ў Крывошынскай сярэдняй школе. Цяпер працуе трэнерам-выкладчыкам Баранавіцкай ДЮСШ. У катэгорыі “сеньёраў” яна стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату. Подробнее
Членаў “Белай Русі” немагчыма не заўважыць. На ўсіх мерапрыемствах яны выдзяляюцца фірменным колерам адзення з лагатыпам аб’яднання. Неабыякавыя і ініцыятыўныя, яны заўсёды ў гушчыні падзей.Раённая арганізацыя “Белай Русі” за 7 гадоў свайго існавання стала па-сапраўднаму масавым і аўтарытэтным аб’яднаннем, у радах якога прадстаўнікі розных прафесій і ўзростаў. Сёння ў 29 пярвічках больш за 800 членаў. Подробнее
Папярэдняя тэлефонная размова настроіла маю гераіню на ўспаміны, прымусіла хвалявацца, і я нават пашкадавала, што пазваніла: трэба было знячэўку сустрэцца – менш было б клопату. А Марыя Іванаўна па-святочнаму апранулася, зрабіла прычоску і, што бывае рэдка ў апошні час, крыху падмалявала вусны. Подробнее