І гэтыя неверагоднай прыгажосці бела-ружовыя яблыневыя сполахі прапісаны на майскай тэрыторыі, як і ён, народжаны ў дзявяты дзень мая. Праз год пасля таго, як ягоны бацька, салдат Вялікай Айчыннай, адсалютаваў Перамозе. Перад вайной моцны сібірак Павел Лейчанка адслужыў тэрміновую. Подробнее
Ля брацкай магілы, бы маленькія часавыя, нясуць вахту першыя кветкі вясны. Ля брацкай магілы прыцішвае крок і ветэран, і гарэза-школьнік. Да брацкай магілы ўскладаюць букеты маладыя муж і жонка – іх першы сямейны маршрут пасля загса да гэтага святога месца. Плошча Перамогі ў Ляхавічах. Подробнее
Размова аб ляхавіцкай школе дзюдо, якая тыдзень таму гасцінна расчыніла дзверы. На запрашэнне прыняць удзел у адкрытым першынстве раённай ДЮСШ адгукнуліся больш за дзясятак каманд з рэгіёнаў Брэстчыны, дзе развіваецца названы від усходняга адзінаборства. Абласны цэнтр і суседнія Баранавічы дэлегавалі на спаборніцтвы па тры каманды. Прыехалі дзюдаісты з Кобрына, Івацэвіч, Камянца, Давыд-Гарадка Столінскага раёна. А з улікам удзелу ў спаборніцтвах атлетаў са Смаргоні Гродзенскай вобласці турнір “выйшаў” за рамкі абласнога. Подробнее
У перадапошні красавіцкі дзень у цэнтральнай раённай бібліятэцы праходзіла сустрэча з рэгіянальным каардынатарам праекта ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” Анатоліем Бялецкім, у якой прынялі ўдзел намеснікі старшыні райвыканкама Таццяна Кацуба, Дзіяна Трысцень, старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі сфер адукацыі, аховы здароўя, камунальнай і іншых, індывідуальныя прадпрымальнікі і проста неабыякавыя ляхавічане. Подробнее
Работу любой арганізацыі, прадпрыемства або ўстановы ўявіць без тэлефоннай сувязі, інтэрнэту немагчыма. Высокія тэхналогіі дазваляюць на адлегласці заключаць дагаворы, перадаваць дакументы, весці фінансавыя разлікі. Неабходным складнікам жыцця даўно стала тэлефонная сувязь. Вельмі зручны і хуткі спосаб звязацца з калегамі і партнёрамі, роднымі і блізкімі. Нярэдка яна ратуе чалавечыя жыцці і лёсы, сцірае межы паміж дзяржавамі. Даўно перастаў быць раскошай і інтэрнэт, сёння гэта самы папулярны спосаб абмену і атрымання тэкставай, аўдыа- і відэаінфармацыі. Подробнее
Юлія Матчэня захапляецца літаратурай, Арцём Маргаеў і Таццяна Чаранкевіч – біялогіяй, Раман Кендыш – геаграфіяй, Сямён Кулагін – гісторыяй, Ганна Барыскіна – матэматыкай, Кацярына Мацулевіч – дзюдо, Павел Новік – гандболам, Настасся Пабягайла – футболам. Кола захапленняў Ніно Квернадзе і ўвогуле надзвычай шырокае, а на першым месцы – мовазнаўства. І такіх таленавітых рабят на Ляхавіччыне шмат. Подробнее
– Ура! Наш самы любімы прыехаў! – загаманілі дзевяцігадовыя двайняты Лёша і Міша і іх адзінаццацігадовая сястрычка Маша і кінуліся насустрач старэйшаму брату Валерыю. Прыгожы высокі юнак зайшоў у пакой, ветліва павітаўся. – Гэта на выгляд ён такі сціплы і сур’ёзны, а на справе яго энергіі на дзесяцярых хопіць, – гаворыць мама Ірына Свірэпа. І расказвае, як яшчэ маленькім хлапчуком Валера проста знаходзіў агульную мову і са сваімі равеснікамі, і з бабулямі-аднавяскоўкамі. Яму лёгка давалася вучоба, з задавальненнем і інтарэсам удзельнічаў у школьных пазакласных мерапрыемствах. На працягу сямі гадоў ездзіў у Ляхавіцкую дзіцячую школу мастацтваў, дзе займаўся па класе скрыпкі. А зусім нядаўна Валера, які вучыцца на фельчара ў Слонімскім медыцынскім каледжы, перамог у конкурсе “Містэр каледжа”. На першым курсе пераканаўся канчаткова, што медыцына – яго справа. Першая медыцынская практыка, дарэчы, прыйшлася на бацьку: калі ў яго скруціла спіну, Валера рабіў уколы. Подробнее
Сямідзесяціпяцігадовай пацыентцы хірургічнага аддзялення райбальніцы пашанцавала, наколькі пры яе траўме дарэчна гаварыць пра шанцаванне. Складаны пералом шыйкі бядра ў выпадку аперацыі па зрошчванні адломкаў азначаў бы, што нагрузка на нагу пры спрыяльным прагнозе магчыма праз 9-12 месяцаў, без аперацыі – немагчыма… Подробнее
Свята-конкурс ваенна-патрыятычнай і афганскай песні “Памяць” у нашым раёне праводзіцца кожную вясну і амаль два дзесяцігоддзі прысвячаецца памяці земляка Сяргея Свянтэцкага. Вось і сёлета маці героя Але Іванаўне, якая прысутнічала ў зале, кветкі – у знак павагі і ўдзячнасці. 21 красавіка з усіх куточкаў Ляхавіччыны вакальныя і эстрадныя групы, самадзейныя артысты на сцэне ГДК дэманстравалі сваё выканальніцкае майстэрства. Песні аб Радзіме, мужнасці, жыцці на афганскую тэматыку гучалі пранікнёна і прыгожа, жывы гук зачароўваў і кранаў сэрца. Кожны з удзельнікаў зрываў дружныя апладысменты залы, кожнае выступленне было незабыўным і яркім. Подробнее
Ад мала да вяліка нашы землякі беражліва захоўваюць памяць пра подзвіг сваіх дзядоў і прадзедаў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць краіны, праявілі бяспрыкладны гераізм у гады Вялікай Айчыннай вайны.Акцыі, урокі мужнасці, сустрэчы з ветэранамі, мітынгі-рэквіемі, вахты памяці, а яшчэ пасадка алей і сквераў – не поўны пералік таго, што праводзіцца ў нашым раёне напярэдадні слаўнага Дня Перамогі.
Яблыневы сад у двары гімназіі, алея з туяў на бульвары каля раённай купалаўкі, сквер ва Ураджайнай ужо радуюць землякоў прыгожым убраннем і лёгкай прахалодай і штогод нагадваюць, як добра жыць пад мірным небам. І вось яшчэ адзін яблыневы сад закладзены каля СШ № 2 у райцэнтры. Маладзенькія, але моцныя саджанцы роўнымі радамі нібы салютуюць у гонар Вялікай Перамогі.
Вучні і настаўнікі даўно марылі пра ўласны сад, таму з задавальненнем адгукнуліся на прапанову індывідуальнага прадпрымальніка Валерыя Радзюка, які дабрачынна перадаў школе 160 маленькіх яблынь. Подробнее