Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Ляхавіцкі веснік

Всего публикаций: 10
  • Рабочая субота. Разам! Іван КАВАЛЕНКА, Ляхавіцкі веснік №31 от 27 апреля 2016 26 апреля 2016 17:18 Общество Беларуская

    За тыдзень да мая – і зноў у адзіным памкненні, у адзіным парыве ўсе на суботніку. Традыцыі, якія выбіраем, традыцыі, якія асвятляюць быццё, становяцца прыкметай часу і душэўнай патрэбнасцю.

    Зноў прыйшла субота. Але ў адрозненне ад практычна ўсіх астатніх тыдняў года 23 красавіка не стала звычайным выхадным. Аднак і банальным працоўным днём гэту суботу таксама не назавеш: не будзе раскрыта ні сутнасць, ні паэтыка моманту. Традыцыі ці не век – адзін з познекрасавіцкіх дзён на карысць добрых спраў. Гэта час, калі людзі самых розных, у тым ліку, далёка не рабочых прафесій апранаюць робу, узбройваюцца, найчасцей, шанцавым інструментам і за справу. Справа – навядзенне парадку ў доме. У шырокім сэнсе гэтага слова: у дварах, на гарадскіх, аграгарадскіх і вясковых вуліцах, у парках і скверах, месцах адпачынку, на аб’ектах гісторыка-культурнай значнасці. Подробнее

  • Загадкі Шушанскага лесу Наталля ПЕРАПЕЧКА, Ляхавіцкі веснік №30 от 23 апреля 2016 22 апреля 2016 17:01 Общество Беларуская

    Турыстам-краязнаўцам добра вядомы многія гістарычныя, у тым ліку архітэктурныя помнікі Ляхавіччыны. Але далёка не ўсе. Пра некаторыя з іх не чулі нават тыя, хто лічыць сябе знаўцам гісторыі рэгіёна. Подробнее

  • Памераць ціск? Калі ласка, у аптэку Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №30 от 23 апреля 2016 22 апреля 2016 16:35 Здоровье Беларуская

    20 красавіка па ўсёй краіне прайшла медыка-асветніцкая акцыя, прымеркаваная да Дня прафілактыкі хвароб сэрца. У гэты дзень выязны медпункт працаваў у цэнтральнай раённай аптэцы № 56, усе жадаючыя мелі магчымасць прама тут памераць ціск, пры неабходнасці атрымаць экстранную дапамогу, пракансультавацца наконт прыёму ў доктара, а таксама вызначыць сваю вагу і даведацца індэкс масы цела (як вядома, атлусценне – адна з прычын развіцця сардэчна-сасудзістых хвароб). Подробнее

  • І сніцца Прыпяць Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №30 от 23 апреля 2016 22 апреля 2016 16:31 Общество Беларуская

    Дом пабудаваны ўласнымі рукамі на беразе Прыпяці, гаспадарку, упарадкаваны агарод, наладжаны быт – усё гэта амаль чвэрць стагоддзя назад давялося пакінуць Таццяне і Віктару Дубікоўскім з сынамі. Яны з тых, каго пасля назвалі перасяленцамі. Подробнее

  • Раннія яравыя фінішуюць Аліна ЛАПІЧ, Ляхавіцкі веснік №29 от 20 апреля 2016 20 апреля 2016 09:10 Экономика Беларуская

    Сяўба ў разгары: гектар за гектарам павялічваецца яравы клін. І вось ужо раннія збожжавыя пасеяны ў СВК “Ляхавіцкі” – 470 гектараў, як і планавалі. Прычым, як заўсёды, у самыя спрыяльныя тэрміны і пры высокай культуры земляробства. Услед за “Ляхавіцкім” справіліся з сяўбой ранніх збожжавых і зернебабовых культур у ДП “Нача”, аграрным каледжы. Сёння з гэтымі работамі павінны выйсці на фінішную прамую ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна: з запланаваных пад сяўбу 19480 гектараў 7500 адведзены ў раёне пад раннія культуры. Подробнее

  • На пасту Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №29 от 20 апреля 2016 20 апреля 2016 08:58 Общество Беларуская

    Вартавыя неба – ёсць такая прафесія. Выдатна валодаюць ёю ваеннаслужачыя і служачыя батальёна кіравання 8-й радыётэхнічнай брыгады войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі. Яны нясуць пастаяннае баявое дзяжурства па абароне паветраных межаў краіны. Подробнее

  • Калектыўны рахунак для добрых спраў Аліна ЛАПІЧ, Ляхавіцкі веснік №29 от 20 апреля 2016 20 апреля 2016 08:42 Калейдоскоп Беларуская

    Сёння ў радах раённай арганізацыі 18 прафсаюзных пярвічак, 3546 чалавек – галоўным чынам работнікаў сельскагаспадарчай вытворчасці, навучэнцаў і выкладчыкаў ЛДАКа. Дарэчы, папоўніць прафсаюзныя рады работнікаў АПК імкнуцца калектывы некаторых прыватных прадпрыемстваў. Нядаўна членамі прафсаюза сталі працаўнікі ТАА “Трансэлектракамплект”, калектыў ЗТАА “БелДан” таксама выказаў жаданне далучыцца да самай масавай арганізацыі. Подробнее

  • Фізіка і лірыка Івана Купрыка Вольга БАРАДЗІНА, Ляхавіцкі веснік №28 от 16 апреля 2016 15 апреля 2016 16:26 Калейдоскоп Беларуская

    Першым настаўнікам фізікі ў маім класе быў Іван Фаміч Купрык. Да ўрокаў рыхтаваліся, Івана Фаміча ў добрым сэнсе, пабойваліся і – адназначна – паважалі. Не ўсе аднолькава засвойвалі праграму, але дружна і з гатоўнасцю скандзіравалі: “не ведаеш закона Ома, сядзі дома!”. Подробнее

  • З кнігай па жыцці Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №28 от 16 апреля 2016 15 апреля 2016 16:17 Калейдоскоп Беларуская

    Першы пасляваенны год. Разбураны вайной горад толькі пачаў адбудоўвацца. – Для мяне, дваццацігадовай дзяўчыны, сапраўдным узрушэннем было бачыць, колькі ў людзей сіл, энергіі, жадання як мага хутчэй адбудаваць, аднавіць разбуранае вайной. Канешне, мы з мужам з гатоўнасцю далучыліся да ўсеагульнага настрою, працавалі, не шкадуючы сіл, – успамінае Марыя Пракоп’еўна. Подробнее

  • І зноў вясна на Зялёнай вуліцы Аліна ЛАПІЧ, Ляхавіцкі веснік №28 от 16 апреля 2016 15 апреля 2016 16:13 Калейдоскоп Беларуская

    Ляхавічанка Галіна Варановіч – увасабленне стрыманасці, спакою, раўнавагі, тактоўнасці. І не важна, хто перад ёю: пацыент, які прыйшоў да ўрача за паратункам, маленькая ўнучачка Кацярынка са сваімі дзіцячымі адкрыццямі, ужо дарослыя Андрэй і Оля са студэнцкімі навінамі, Юля – як калега, – да кожнага ў яе свой падыход, такі, што сэрца сагрэе і боль спатоліць. Яна – зубны ўрач, прафесіянал сваёй справы. Колькі пацыентаў – дарослых і дзяцей – застаюцца ўдзячнымі ёй, а калегі і сёння не хочуць адпускаць на заслужаны адпачынак: яна да ўсяго і выдатны настаўнік для маладых спецыялістаў. Подробнее