У гэтага аддзела вельмі адказная місія і задачы: садзеянне ў забеспячэнні захавання законнасці ў дзейнасці райвыканкама і яго службовых асоб; праверка на адпаведнасць беларускаму заканадаўству прымаемых рашэнняў і распараджэнняў; сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі разгляд зваротаў грамадзян, іх асабісты прыём Подробнее
З вуліцы Леніна на Арлоўскага, потым на Юбілейную, потым у цэнтр горада – па такім маршруце ў мінулы чацвер праходзіў сумесны рэйд “ЛВ” і супрацоўнікаў АДАІ – старшага дзяржаўтаінспектара Мікалая Дылеўскага і інспектара Аляксандра Анікевіча. Подробнее
Ёсць меркаванне, што назва вёскі Гулічы паходзіць ад прозвішча Гуліч. Яно ўзгадваецца ў адной з пісьмовых крыніц ХVІ стагоддзя, дзе зазначаецца, што дробны феадал Б. Гуліч павінен быў выставіць са свайго маёнтка аднаго коннага воіна ў войска вялікага князя Подробнее
Напрыканцы лістапада раніцою мы прачнуліся ў казцы: за акном – сціплая, але выразная зіма! Як жа доўга не было снегу, і няхай ён пратрымаўся дзень-другі, але пасвятлела на душы ад некранутай белізны, ад дрэў у карункавым убранні, ад геаметрычнай дакладнасці пейзажа. Подробнее
Ён любіць вясну. Лічыць, што менавіта гэта пара года вельмі спрыяе здароўю, адчуванню бадзёрасці. А яшчэ менавіта вясной галоўнае свята, да якога мае непасрэднае дачыненне ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Хаця зноў жа вясной, 25 красавіка 1945 года, у ахопленым агнём Берліне варожая куля прайшла ў некалькіх міліметрах ад скроні адважнага разведчыка, толькі злёгку параніла. Ён застаўся жывым. І выканаў свой абавязак: ваяваў, разбіў ворага і вярнуўся дамоў. Подробнее
Ні суперпрагрэс, ні прагматызм, нішто іншае не ў стане паўплываць на шчымлівае пачуццё, якое поўніць сэрца нават ад сузірання гэтага сюжэта: кораткапастрыжаны прызыўнік ля ваенкамата, побач бацька і мама, якая ўпотай выцірае слёзы, дзяўчына шэпча «буду чакаць…» Наступны раз свайго дарагога хлопчыка яны ўбачаць салдатам, абаронцам Айчыны, вартавым міру. Няма больш важнай мужчынскай місіі, чым адказваць за чыстае неба, бесклапотны дзіцячы смех, шчаслівыя вочы закаханых, спакой на маршчыністых тварах ветэранаў. У страі ўнукі-праўнукі герояў Вялікай Айчыннай. І модныя атрыбуты сучаснага вобраза цьмянеюць перад колерам хакі, воінскай выпраўкай, дакладным строем, гучным маршам. Подробнее
Адзіны надзейны і бяспечны спосаб пазбегнуць інфекцыі – зрабіць прышчэпку. У раёне працягваецца вакцынацыя супраць грыпу. Медыкі рэкамендуюць не адмаўляцца ад імунізацыі. Подробнее
Гэтую падзею сям’я брыгадзіра Аляксандра Новіка чакала з асаблівым нецярпеннем: адзін з трох домікаў, пабудаваных у аграгарадку Жарабковічы, цяпер належыць ім. Не марудзячы, сабралі пажыткі – і пад дах свайго прыгожага дома з усімі камунальнымі выгодамі. Шчаслівая гаспадыня Лена, якая працавала ў сельскім Доме культуры мастацкім кіраўніком, а цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, гадуе сыночка, спланавала ўжо, дзе агарод пасадзіць, дзе кветкі зацвітуць… Подробнее
І хоць з класічным зялёным футбольным газонам паркет гульнявой залы баранавіцкага спартыўнага комплексу “Атлант” мае зусім няшмат агульнага, футбалісты тут – частыя госці. У тым ліку і ўдзельнікі каманд, што маюць ляхавіцкую “прапіску”. “Меліяратар” на занальным этапе працягвае паход у накірунку абласнога міні-футбольнага чэмпіёнства. Па выніках шасці праведзеных гульняў “паляпшальнікі зямлі” знаходзяцца на другім радку турнірнай табліцы. Апошнія 3 гульні складваліся для каманды неаднолькава, кожная мела свой сцэнарый, розную тактыку і гульнявое напружанне. А агульнасць у тым, што ўсе яны атрымаліся для “Меліяратара” пераможнымі. Подробнее
У нашым раёне на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па стане на 20 лістапада знаходзіцца 1086 чалавек, у тым ліку 104 мнагадзетныя сям’і, 142 чаргавікі маюць права на сацыяльнае жыллё (дзеці-сіроты, інваліды, адзінокія пенсіянеры). Подробнее