Ва ўсякім разе, для тых, хто выбраў прафесію дарожніка
Сваё прафесійнае свята адзначаць заўтра аўтамабілісты і дарожнікі, у тым ліку і калектыў ДРБУ-200. Зона яго адказнасці – утрыманне і эксплуатацыя 450 кіламетраў раённых дарог. Подробнее
Адзіны і непаўторны. І ніякага перабольшвання ў гэтым вызначэнні, калі яно датычыцца Аляксандра Вітко. Не ў крыўду іншым масцітым кіраўнікам з іх заслугамі і аўтарытэтам, але ўсё ж менавіта старшыня СВК “Ляхавіцкі” – чалавек-з’ява, чалавек-легенда, чалавек, які здолеў даказаць: паспяховасць – гэта і паказчыкі “хранічна” станоўчыя, зайздросна высокія, і давер’е людзей – апраўданае, і іх настрой ад усяго гэтага – аптымістычна-стваральны, з вектарам на жыццё і выніковую працу. Подробнее
Мастацкія кіраўнікі і самадзейныя выканаўцы, бібліятэкары і работнікі кінавідэасеткі, кіраўнікі аматарскіх і народных калектываў, выкладчыкі школы мастацтваў, метадысты – прадстаўнікі ўсіх устаноў культуры раёна ў мінулую пятніцу сабраліся ў ГДК, каб урачыста адзначыць сваё прафесійнае свята. Наогул, менавіта ствараць святы – іх работа. Яны ўмеюць спяваць і танцаваць, іграць на самых розных інструментах, расказваць вясёлыя гісторыі, яны захоўваюць і прымнажаюць народныя традыцыі, дапамагаюць раскрываць таленты дзяцей і дарослых. Подробнее
Ацяпляльны сезон 2015-2016 пачаўся раней звычайнага, за некалькі дзён усе аб’екты былі падключаны да цэнтралізаванага ацяплення. Асаблівых праблем не адзначана: крыніцы падрыхтаваны своечасова. Наколькі якасна – пакажа зіма. Подробнее
Кампетэнтны спецыяліст, майстар сваёй справы, патрабавальны кіраўнік, добразычлівы чалавек – усё гэта стала вызначальным для хадайніцтва працоўнага калектыву Ляхавіцкага вузла электрасувязі аб занясенні прозвішча Аляксандра Татарыновіча на раённую Галерэю славы. Подробнее
Дарога ўецца доўгай стужкай, то выпростваецца, то выгібаецца. Сонца падсвечвае елкі ў трохвугольных сукенках, паглядаюць дамы рознакаляровымі аканіцамі, коўдры прасторных палёў змяняюць не меншыя дываны лугоў, адна за адной праплываюць вёскі. Подробнее
Год нараджэння 1925-ы. Аднаго гэтага радка біяграфіі дастаткова, каб зразумець, што ў жыцці чалавека былі вайна і мір. І Перамога, да якой ён, калі гэта пра нашага героя, дакрочыў у стаптаных салдацкіх ботах, змучаны крывавымі баямі, стратай сяброў-аднапалчан, тугой па доме. Ён з тых, хто Перамогу набліжаў, хто яе, па сутнасці, заваяваў. І не па чутках ведае, што гэта такое – Радзіму абараняць. Святая справа патрыёта, і перавага, і доўг. Подробнее
І зусім гэта не дубль 8 Сакавіка. Шчымлівае супадзенне святочных кастрычніцкіх датаў – праваслаўных Пакроваў і свецкага Дня маці – не выпадковае. Таму што ў аснове іх адна сутнасць і абсалютная любоў: любоў-жыццё, любоў-пяшчота, любоў-дараванне, любоў-засцярога. Подробнее
Яшчэ апоўдні 11 кастрычніка стала вядома: выбары ў Беларусі адбыліся – на той час на выбарчыя ўчасткі прыйшло больш за 50 працэнтаў грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Прычым, правам прагаласаваць датэрмінова скарысталіся больш за 36 працэнтаў выбаршчыкаў па краіне. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што гэтая лічба – самая высокая за ўсю гісторыю выбараў у Рэспубліцы Беларусь. А яшчэ – вельмі красамоўная і сведчыць, што беларусы даўно вызначыліся, за каго аддаць свае галасы. Подробнее
На тэрыторыі раёна створаны 32 участкі для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачынаючы з 6 кастрычніка, дзверы ўсіх участкаў адкрыты для жадаючых прагаласаваць датэрмінова. А такіх сярод нашых землякоў знайшлося нямала: па інфармацыі раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, па стане на пятніцу свой канстытуцыйны абавязак выканалі 21,9 працэнта ад 20753 выбаршчыкаў, унесеных у спісы для галасавання на Ляхавіччыне. Подробнее